Гуачымантонес або Уачымантонес ісп.: Guachimontones, Huachimontones — археалагічны помнік дакалумбавых часоў каля мексіканскага горада Тэўчытлан, штат Халіска. Помнік адносіцца да так званай Тэўчытланскай традыцыі[1] — грамадства ці комплексу грамадстваў, які існаваў у перыяд 300—900 гг. н. э.

Круглая ступеньчатая піраміда ў Гуачымантонес, вядомая як «Круг 2»
Дазвол на публікацыю ласкава дала Nancy
Дэталь круглай піраміды і іншыя руіны
Дазвол на публікацыю ласкава дала Nancy

Асноўнай характарыстыкай Гуачымантонес з'яўляюцца круглыя ступеньчатыя піраміды, размешчаныя ў цэнтрах круглых комплексаў будынкаў. Піраміда вышынёй 18 м у Крузе 2 мае 13 высокіх прыступкаў, якія вядуць на верхні ўзровень, на якім маецца 4 дадатковых прыступкі. На самым верхнім узроўні быў размешчаны пост назіральнікаў, верагодна, для цырымоніі "летуноў", распаўсюджанай у наш час у татанакаў (кручэнне вакол шаста).[1] Па іншай версіі, на вяршынях пірамід маглі размяшчацца невялікія храмы.

Кожную піраміду атачаюць паглыбленыя круглыя плошчы, а вакол кожнай плошчы размешчана серыя маленькіх курганоў. На вяршынях курганоў маюцца платформы, якія раней служылі апорамі будынкам з дрэва і гліны.

У Гуачымантонес адкрыта каля 10 круглых комплексаў, чатыры прамавугольных плошчы і два стадыёна для гульні ў мяч.

Раскопкі Гуачымантонес праводзілі археолагі з Мічааканскага каледжа пад кіраўніцтвам амерыканскага археолага Ф. Вейганда і яго жонкі С. Гарсія дэ Вейганд. Буйнамаштабны праект раскопак распачаты ў 1998 годзе.

ЮНЕСКА уключыла ўвесь рэгіён, у тым ліку бліжэйшы завод па вытворчасці тэкілы, у свой спіс Сусветнай спадчыны. У сувязі з тым, што помнік быў абрабаваны, ён таксама ўключаны ў спіс 2008 г. па Кантролі за сусветнымі помнікамі (en:World Monuments Watch), які складаецца з 100 помнікаў, змешчаных у найбольш пагрозлівым стане.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Weigand.

Літаратура правіць