Гуаява (Psidium guajava) — дрэва сямейства міртавыя.

Гуаява
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Psidium guajava


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27240
NCBI  120290
EOL  2508593
GRIN  t:30205
IPNI  211876-2
TPL  kew-166741

Гуаява адносіцца да сямейства міртавыя (Myrtaceae Juss.). Да гэтага сямейства адносяцца такія шырока вядомыя расліны, як мірт, фейхоа, эўкаліпт.

Гуаява - невялікая вечназялёнае або паўлістападнае дрэва, звычайна вышынёй да 3-4 м, але часам дасягае ад дзесяці да дваццаці метраў вышынёй. Шырокая крона.

Кара ствалоў 2-4 мм таўшчынёй, гладкая, звонку бледна-ружовая або светла-шэрая, месцамі ў трэшчынках.

Гуаява добра пераносіць засуху.

Плод правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas», 1880—1883

Гуаява дае адзін галоўны ўраджай — да 100 кг з дрэва — і 2—4 дадатковых, значна меншых ўраджаі.

Плады спеюць праз 90-150 дзён пасля цвіцення. Форма, памер і іншыя характарыстыкі пладоў надзвычай зменлівыя. Яны бываюць даўжынёй ад 4 да 15 см і маюць 4 ці 5 чашалісцікаў на вяршыні.

Плод звычайна круглай, авальнай або грушападобнай формы, з прыемным (хоць часам і залішне моцным) мускусным пахам, з жаўтлява-белай, ярка-жоўтай, чырванаватай, зеленавата-белай або зялёнай тонкай скуркай. Маса пладоў культурных гатункаў звычайна ад 70 да 160 г, даўжыня плоду — ад 4 да 6,5 см, дыяметр — 4,8—7,2 см. Мякаць расліны белая, жоўтая, ружовая ці ярка-чырвоная, запоўненая жорсткім насеннем да 3 мм даўжынёй. Колькасць насення вагаецца ад 112 да 535 (некаторыя плады насення не ўтрымліваюць наогул).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

  • Мир культурных растений. Справочник / В. Д. Баранов, Г. В. Устименко. — М.: Мысль, 1994. — 381 с.: ил. (руск.)

Спасылкі правіць

  • Псидиум гуайява: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)