Гуды (літ.: Gudai) — адна з літоўскіх назваў беларусаў. У ХІХ ст. існавалі таксама іншыя значэнні гэтага паняцця, так жыхары Прусіі называлі жамойтаў, а таксама іншых сваіх паўднёвых суседзяў — літвінаў, аўкштотаў, палякаў і рускіх.

Паходжанне правіць

Слова вядомае ад XV ст. Найбольш пашыраны погляд, што слова гуды паходзіць ад назвы народу готаў. Верагодна, балты засвоілі гэтую назву ў ІІІІІ ст., калі готы прасоўваліся з Павіслення ў Паўночнае Прычарнамор'е. Іх шляхі ішлі ўздоўж сучасных беларускіх земляў, па тэрыторыі Польшчы. З цягам часу назва гуды была перанесеная з готаў на іншыя суседнія народы, пакуль, урэшце, не замацавалася за беларусамі. Ад этноніму гуды, ці адпаведных атрапанонімаў паходзіць назва шэрагу населеных пунктаў у Беларусі (калі 15 на памежжы з Літвой), у Літве (па ўсёй тэрыторыі каля 150), Латвіі і Польшчы.

Часта ў літоўскай мове замест слова Gudai для пазначэння беларусаў ужываецца Baltarusiai.

Літаратура правіць

  • Охманьский Е. Иноземные поселения в Литве в ХІІІ-ХІV вв. в свете этнонимических местных названий: Пер. с пол. // Балто-славянские исследования, 1980. — М., 1981
  • Рогалев А. Ф. Этноним гуды на географической карте: поиски ист. мотивации // Сов. этнография. 1989. № 6.