Гуля́ш — група традыцыйных страў венгерскай кухні, якія служаць своеасаблівай візіткай Венгрыі ў свеце, але за межамі самой Венгрыі не зусім слушна інтэрпрэтуюцца.


Венгерскі гуляш
суп
Аўтарства
Краіна паходжання  Каралеўства Венгрыя
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У краінах Цэнтральнай Еўропы — суседзях Венгрыі, і ў астатнім свеце (асабліва ў ЗША) гуляш — страва накшталт цёмнага рагу з ялавічыны, курыцы ці свініны, тушаная у пікантным соусе з вострай папрыкі з дадаткам вялікай колькасці цыбулі і спецыямі (перцам, маяранам і г.д.). У самой Венгрыі такая страва называецца pörkölt (без смятаны) або папрыкаш (са смятанай).

Сапраўдны гуляш: у Венгрыі прыметнік gulyás («пастухоў») адносяць да густога наварыстага гэтак званага «пастуховага супу» (gulyás leves), які ядуць з гаршчкоў лыжкамі. Гэтая страва больш вадкая, чым «міжнародны» гуляш, у яе апроч, мяса, цыбулі і папрыкі, дадаюць таматы, салодкі перац, бульбу, локшыну, мучныя клёцкі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць