Гумі́раванне (англ.: gumming, ад gum — клей) — нанясенне клеявога слоя на адваротны бок аддрукаваных лістоў паштовых марак. Выконваецца на спецыяльных машынах, накатныя валікі якіх наносяць клеявы слой на адваротную паверхню адбітка. У якасці клею прымяняецца раствор дэкстрыну з дадаткам жэлаціну і іншых рэчываў. Жэлацін памяншае змываемасць клеявога слоя пры ўвільгатненні яго перад прыклейваннем. Клеявы слой наносіцца на лісты-адбіткі паштовых марак у падагрэтым стане. Ліст з нанесеным клеявым слоем выводзіцца на рухаючыся павольна транспарцёр закрытага тыпу, дзе ён абдзімаецца струменямі цёплага паветра і высыхае. Пры друкаванні марак афсетным спосабам прымяняецца загадзя гуміраваная папера.

Эканомны клеявы слой на марках Германіі пасля Другой сусветнай вайны

Літаратура правіць