Гундэ Андэрс Сван (шведск.: Gunde Anders Svan; нар. 12 студзеня 1962, Дала-Ярна, Даларна) — выбітны шведскі лыжнік, 4-разовы алімпійскі чэмпіён (1984 — у гонцы на 15 км і эстафеце 4 × 10 км, 1988 — у гонцы на 50 км і эстафеце), 2-разовы прызёр Алімпійскіх гульняў 1984 у гонцы на 50 км (срэбра) і 30 км (бронза), сяміразовы чэмпіён і ўладальнік Кубка свету. Першым ужыў тэхніку каньковай хады на спаборніцтвах.

Гундэ Сван
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні шведск.: Anders Gunde Svan
Спецыялізацыя лыжныя гонкі
Нарадзіўся 12 студзеня 1962(1962-01-12)[1] (62 гады)
Грамадзянства
Рост 188 см
Вага 81 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Спартыўныя ўзнагароды
Лыжныя гонкі (мужчыны)
Алімпійскія гульні
Золата Сараева 1984 15 км
Золата Сараева 1984 эстафета 4x10 км
Серабро Сараева 1984 50 км
Бронза Сараева 1984 30 км
Золата Калгары 1988 эстафета 4x10 км
Золата Калгары 1988 50 км
Чэмпіянаты свету
Золата Зэефельд 1985 30 км класіка
Золата Зэефельд 1985 50 км класіка
Бронза Зэефельд 1985 эстафета 4x10 км
Золата Оберстдорф 1987 эстафета 4x10 км
Золата Лахці 1989 15 км
Золата Лахці 1989 50 км
Золата Лахці 1989 эстафета 4x10 км
Золата Валь-дзі-Ф'емэ 1991 30 км класіка
Серабро Валь-дзі-Ф'емэ 1991 15 км
Серабро Валь-дзі-Ф'емэ 1991 50 км
Серабро Валь-дзі-Ф'емэ 1991 эстафета 4x10 км

Самы малады ў гісторыі алімпійскі чэмпіён па лыжных гонках — 13 лютага 1984 года ў дзень гонкі на 15 км на Алімпіядзе ў Сараева Свану было 22 гады, 1 месяц і 1 дзень.

Досыць нечакана завяршыўшы кар’еру лыжніка ў 1991 годзе ва ўзросце 29 гадоў, прафесійна заняўся ралікросам, дзе стаў чэмпіёнам Швецыі і бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы. Жанаты на былой шведскай лыжніцы Марыі Юхансан (нар. 1963), удзельніцы Алімпійскіх гульняў 1988 года ў Калгары (21-е месца на 5 км).

Зноскі

  1. Gunde Svan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць