Гуранскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Гура́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Гураны  (польск.).

Гуранскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Бераставіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Гураны  (польск.)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 16 жніўня 1945

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.