Густаў фон Кёнігсвальд

Густаў Генрых Ральф фон Кёнігсвальд (ням.: Gustav Heinrich Ralph von Koenigswald; 13 лістапада 1902 — 10 ліпеня 1982 г.) — нямецкі і галандскі палеантолаг, геолаг і антраполаг.

Густаў Генрых Ральф фон Кёнігсвальд
Gustav Heinrich Ralph von Koenigswald
Дата нараджэння 13 лістапада 1902(1902-11-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1982(1982-07-10)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці геолаг, палеантолаг, археолаг, антраполаг, даследчык дагістарычнай эпохі, палеаантраполаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера палеанталогія[5], геалогія[5] і антрапалогія[5]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

У 1931 годзе прыбыў на востраў Ява ў складзе навуковай экспедыцыі, у выніку якой у 1937—1939 гадах былі выяўленыя добра захаваўшыяся косткі пітэкантрапа і сляды каменных прыладаў, што пераканала навуковую супольнасць у сапраўдным існаванні гэтага віду[8]. Па выніках гэтай экспедыцыі былі адкрыты і апісаны парэшткі мегантрапа і гігантапітэка. У 1939 годзе Кёнігсвальд прывёз у Пекін косткі пітэкантрапа, параўнаў іх у лабараторыі Вейдэнрэйха з парэшткамі сінантрапа і прыйшоў да высновы, што яны належаць аднаму віду выкапнёвых людзей[9].

Падчас Другой сусветнай вайны быў захоплены японцамі і некаторы час правёў у палоне. Пасля вайны працаваў у Амерыканскім музеі натуральнай гісторыі, затым узначаліў кафедру палеанталогіі ва Утрэхтскім універсітэце, адкуль рабіў экспедыцыі ў Паўднёвую Афрыку (1951-52), Пакістан (1966-67) і Тайланд (1957). Выказаў здагадку, што радзімай чалавекападобных малпаў была Індыя. Выйшаўшы на пенсію, перасяліўся ў наваколлі Франкфурта.

Зноскі

  1. а б Gustav Heinrich Ralph von Koenigswald — 2009.
  2. а б G. H. R. von Koenigswald // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Кёнигсвальд Густав фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в Catalogus Professorum Academiae Rheno-Traiectinae Праверана 5 лютага 2019.
  5. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. https://profs.library.uu.nl/index.php/profrec/getprofdata/1139
  7. https://www.dwc.knaw.nl/biografie/pmknaw/?pagetype=authorDetail&aId=PE00001314
  8. Древнейшие люди(недаступная спасылка)
  9. Первые землепроходцы Северной Азии