Гыданскі паўвостраў

Гыданскі паўвостраў — паўвостраў на поўначы Заходне-Сібірскай раўніны, паміж Тазаўскай і Обскай губамі на захадзе і Енісейскім залівам на ўсходзе (Карскае мора). Тэрыторыя Краснаярскага края Расіі.

Гыданскі паўвостраў
70° пн. ш. 79° у. д.HGЯO
АкваторыяКарскае мора
Плошчакаля 160 000 км²
Краіна
РэгіёнКраснаярскі край
Гыданскі паўвостраў (Краснаярскі край)
Гыданскі паўвостраў
Гыданскі паўвостраў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карта размяшчэння Гыданскага паўвострава ў Карскім моры.

Даўжыня каля 400 км, шырыня да 400 км. Паверхня — узгорыстая раўніна, складзеная марскімі і ледавіковымі антрапагенавымі адкладамі; на поўдні пераходзіць у Танамскае ўзвышша, вышынёй да 200 м. Клімат суровы. Сярэдняя тэмпература студзеня — 26—30 °С, ліпеня ад 4 да 11,5 °C. Ападкаў 200—300 мм у год. Пераважаюць мохава-лішайнікавыя і хмызняковыя тундры; на поўдні — лесатундравыя рэдкалессі. Аленегадоўля, паляванне і рыбалоўства. Радовішча прыроднага газу.

Літаратура правіць