Гяпік (азерб.: qəpik) — разменная грашовая адзінка Азербайджанскай рэспублікі, роўная 1/100 маната. Пасля дэнамінацыі 2006 года ў звароце знаходзяцца манеты наміналам у 1, 3, 5, 10, 20 і 50 гяпікаў.

Этымалогія і транслітарацыя правіць

Звычайна паходжанне слова «гяпік» звязваюць з рускім словам «капейка»[1][2]. Аднак, па адной з версій, магчыма, само слова «капейка» — цюркскага паходжання і мае корань, які азначае сабаку[3].

Слова «гяпік» пакуль не мае адназначнай транслітарацыі на англійскую мову. Англамоўныя слоўнікі прыводзяць як мінімум два варыянты напісання — gopik і qepiq[1][2]. На афіцыйным сайце Цэнтральнага банка Азербайджанскай Рэспублікі выкарыстоўваюцца gepik і gapik[4], у англамоўнай Вікіпедыі — qapik (англ.), стандарт, прыняты ў рамках Еўрапейскага саюза,— kepik[5].

Выпуск 1992—1993 года правіць

5, 20 і 50 гяпікаў 1992 года з бронзы і нікелю не траплялі ў абарачэнне. Іх распрадалі ў якасці сувеніраў.

 
Параўнальныя памеры
Выява Намінал Год Метал (склад) Дыяметр (мм) Таўшчыня (мм) Маса (г) Гурт
 
5 гяпікаў
1992
Бронза
17
1,35
2,35
Гладкі
 
1993
Алюміній
16,5
1,5
0,85
 
10 гяпікаў
1992
Алюміній
19
1,6
0,98
 
20 гяпікаў
1992
Бронза
19,5
1,45
3,2
 
Алюміній
20
1,5
1,12
 
1993
 
50 гяпікаў
1992
Нікель
23
1,5
5,1
 
Алюміній
23
1,6
1,51
 
1993

Выпуск 2006 года правіць

 
Параўнальныя памеры
Выява Намінал Метал (склад) Дыяметр (мм) Таўшчыня (мм) Маса (г) Гурт
 
1 гяпік
Медзь/Сталь/Медзь
16,25
1,9
2,8
Гладкі
 
3 гяпікаў
Медзь/Сталь/Медзь
18
2,15
3,45
З выразам
 
5 гяпікаў
Медзь/Сталь/Медзь
19,75
2,2
4,85
Рыфленай
 
10 гяпікаў
Латунь/Сталь/Латунь
22,25
1,95
5,25
Гладкі з 7-ю
выбоінамі
 
20 гяпікаў
Латунь/Сталь/Латунь
24,25
2,1
6,6
Перарывіста-
рубчатая
 
50 гяпікаў
Кальц: Сталь
Цэнтр: Латунь/Сталь/Латунь
25,5
2,2
7,7
Рубчатая з
надпісам
Azərbaycan
Respublikası

Зноскі

  1. а б Merriam-Webster 2011, Артыкул Gopik.
  2. а б Free Dictionary 2011, Артыкул Qepiq.
  3. Добродомов 1967.
  4. ЦБ АР 2010, Раздзелы Old coins, History of the national currency.
  5. ISG 2012, Annex A5. [List of countries, territories and currencies].

Літаратура правіць