Гёбеклі-Тэпэ (турэцк.: Göbekli Tepe«Пузаты пагорак», вядомы таксама як «Пупочны пагорак»[1][2][3], курд.: Xirabreşk) — храмавы комплекс, размешчаны за 8 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Шанлыўрфа, за 2,5 кіламетра ад вёскі Арэнджык у рэгіёне Паўднёва-Усходняя Анатолія (Турцыя)[4]. З'яўляецца самым старажытным з буйных мегалітычных збудаванняў. Яго ўзрост ацэньваецца да 12 000 гадоў,арыентыровачна датуецца прынамсі IX тысячагоддзем да нашай эры[5], згодна з геамагнітнымі даследаваннямі, праведзенымі ў 2003 годзе[6]. З'яўляецца збудаваннямі круглай формы (канцэнтрычныя акружнасці), колькасць якіх даходзіць да 20. Паверхня асобных калонаў пакрытая рэльефамі. Доўгі час (9,5 тысячы гадоў) быў схаваны пад узгоркам Гёбеклі-Тэпэ вышынёй каля 15 метраў і дыяметрам каля 300 метраў. Археалагічныя аб'екты Гёбеклі-Тэпэ і Невалы-Чоры рэвалюцыйным чынам змянілі ўяўленні аб раннім неаліце Блізкага Усходу і Еўразіі ў цэлым[6].

Славутасць
Гёбеклі-Тэпэ
37°13′23″ пн. ш. 38°55′21″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання каля 10 тысячагоддзе да н.э.
Дата скасавання 7 тысячагоддзе да н.э.
Сайт muze.gov.tr/muze-detay?s…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гёбеклі-Тэпэ*
Göbekli Tepe**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Руіны Гёбеклі-Тэпэ
Краіна Сцяг Турцыі Турцыя
Тып Культурны
Крытэрыі i. ii. iv
Спасылка 1572
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Азія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2018  (невяд. сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Адкрыццё правіць

Гёбеклі-Тэпэ быў ужо ў пачатку 1960-х гадоў вядомы археолагам, але яго сапраўдная значнасць доўга заставалась няпэўнай. Амерыканскі археолаг Пітэр Бенэдыкт меркаваў, што пад ім знаходзяцца могілкі візантыйскай эпохі. З 1994 года раскопкі праводзяцца стамбульскім аддзяленнем Нямецкага археалагічнага інстытута ў супрацоўніцтве з музеем Шанлыўрфа пад кіраўніцтвам Клаўса Шмідта. Шмідт ужо па выгляду камянёў, знойдзеных на паверхні, палічыў, што гэта стаянка каменнага веку. Задоўга да пачатку раскопкаў узгорак выкарыстоўваўся мясцовымі земляробамі, якія выцягвалі каменныя блокі, якія заміналі ім, і складалі іх у кучы ці засыпалі слаямі зямлі. Археолагі ўстанавілі, што вядомы ўзгорак не мог з'явіцца натуральным чынам, і неўзабаве выявілі сярод камянёў Т-падобныя калоны з слядамі сцясаных малюнкаў[7].

Храмавы комплекс правіць

На бягучы момант храм Гёбеклі-Тэпэ з'яўляюцца найбольш старажытнымі збудаваннямі. Іх будаўніцтва пачалось яшчэ ў мезаліце і працягвалась некалькі тысячаў гадоў.

Археалагічны комплекс складаецца з трох асноўных слаёў, якія адносяцца да эпохі неаліту. Найбольш старажытным з'яўляецца слой III, які адносіцца да культуры дакерамічны неаліт A (PPNA)[8]. У найбольш старажытным слаі (слой III) знойдзены маналітныя калоны да 3 метраў даўжынёй, злучаныя мурамі з неапрацаваных камянёў у акруглае ці авальнае у плане збудаванне. Аналагічныя калоны ставілі ў цэнтры збудавання. Падлогі былі з абпаленага вапняку з нізкімі каменнымі лавамі ўздоўж сценаў . Акрамя гэтага, у храме ўстанаўлівалі скульптуры дзікоў і лісаў. Усяго былі адкрытыя чатыры такія збудаванні дыяметрам ад 10 да 30 м. Паводле дадзеных геафізічных даследаванняў, у нетрах узгорка знаходзяцца яшчэ 16 такіх збудаванняў. Каменне здабывалі паблізу, выломваючы яго з дапамогай каменных кліноў. У каменяломнях знойдзена некалькі незавершаных калонаў, даўжыня якіх дасягала 9 м.

Слой II адпавядае перыяду дакерамічны неаліт B (PPNB) (7500-6000 гадоў да н. э.) У гэтую эпоху над засыпанымі найбольш старажытнымі збудаваннямі былі пабудаваны чатырохвугольныя залы з падлогаю з паліраванага вапняку. Верхнія слаі пашкоджаны выветрываннем і наступным земляробствам.

Калоны храмаў упрыгожаны разьбой па камяню ў выглядзе жывёл і абстрактных піктаграмаў. Яны не могуць быць сістэмай пісьменства, але далюстроўваюць агульнаўжывальныя сакральныя сімвалы сваёй культуры, вядомыя для іншых неалітычных культураў. Сярод пазнаваемых выяваў — ільвы, быкі, дзікі, лісы, газелі, змеі і іншыя рэптыліі, насякомыя, павукападобныя, птушкі, часцей за ўсё грыфы і вадаплаўныя. Выявы грыфаў звязваюць асаблівасцю мясцовага культу; мяркуецца, што памерлых не хавалі, а пакідалі на з'ядзеннегрыфам (пазней гэта было прынята ў вогнепаклоннікаў), а іхнія галовы аддзялялі ад тулава і захоўвалі як прадмет култу памерлых (як у папярэдняй натуфійскай культуры). Выяваў чалавека няшмат, сярод ніх — выявы абезгалоўленага цела, акружанага грыфамі. На Т-падобных калонах маюцца таксама выявы рук, якія верагодна абазначаюць людзей[9].

У храмах знойдзена мноства артэфактаў зроблных з крэмяню (пераважна наканечнікі стрэлаў і скрэблы). Мяркуюць, што храмавы комплекс быў аб'ектам паломніцтва для людзей, якія жылі ў сотнях кіламетраў яд яго. Тут адбываліся рытуальныя дзействы і, верагодна, ахвярапрынашэнні. Тым не менш, каля храма пастаянна жыла пэўная колькаць служыцеляў культу[10].

Хаця комплекс фармальна адносіцца да культуры дакерамічны неаліт, на ранніх этапах будаўніцтва ў ім не знойдзена слядоў прыручаных жывёл ці раслін. Пачыналі будаўніцтва паляўнічыя-збіральнікі. У той жа час, завяршылі будаўніцтва земляробы, і згодна з дадзенымі генетычных даследаванняў, культывуемая пшаніца паходзіць ад дзікага падвіду, які расце на гары Карачадаг у 30 км ад Гёбяклі-Тэпэ[11]. Як мяркуецца, культ Гёбеклі-Тэпэ гуляў ключавую ролю ва ўзнікненні земляробства.

Паводле меркавання псіхолага архітэктуры Коліна Эларда, будаўніцтва комплексу пераследавала не утылітарныя а магічныя мэты. Элард лічыць, што на калонах былі выразаны выявы татэмаў, мэтай якіх было пераадоленне страху смерці. Паводле іншай версіі, Гёбеклі-Тэпэ быў задуманы як месца ацалення ад хваробаў[12].

Верагодна, збудаванні з'яўляюцца не храмавым комплексам, а абсерваторыяй[13].

Храналагічны кантэкст правіць

Усе меркаванні адносна храмавага комплексу Гёбеклі-Тэпэ пакуль носяць папярэдні характар, паколькі раскопкі вядуцца толькі на 5% яго тэрыторыі. Археолагі лічаць, што даследаванні будуць працягвацца яшчэ каля 50 гадоў. Шмідт прапаноўваў пакінуць большую частку комплексу некранутым, захаваўшы яго вучоным будучых пакаленняў (калі археалагічныя медаты, верагодна, павінны стаць больш дасканалымі)[7].

Датыроўка даследаваннай часткі адносіць канец слою III да IX тысячагоддзя да н. э, а яго пачатак — да X тысячагоддзя да н. э. ці раней. Слой II адносіцца да VIII—IX тысячагоддзяў да н. э.

Паколькі комплекс з'явіўся яшчэ да неалітычнай рэвалюцыі, паходжанне ў дадзеным рэгіёне земляробства і жывёлагадоўлі трэба, відаць, аднесці да эпохі пасля IX тыс. гадоў да н. э. У той жа час, пабудова ў такой ступені грандыёзнага збудавання патрабавала намаганняў вялікай колькасці людзей і пэўнай сацыяльнай арганізацыі. Для мезаліту гэта нехарактэрна. Па прыблізным ацэнкам, для вырабу і дастаўкі калонаў масай 10—20 т ад каменаломні да будоўлі, якія падзяляюць да 500 м, пры адсутнасці цяглавых жывёл патрабавалісь намаганні да 500 чалавек. На самой справе асобныя калоны важаць да 50 т, таму людзей патрэбна было яшчэ больш[14]. Мяркуюць таксама, што падчас такіх работаў выкарыстоўвалі рабоў[15], што таксама нехарактэрна для грамадстваў паляўнічых і збіральнікаў. Такія работы патрабавалі планамерных намаганняў і наяўнасці сацыяльнай іерархіі, у якой вялікая колькасць людзей была падначалена аднаму ваеннаму ці рэлігійнаму лідару, і рэлігійны лідар павінен быў потым кантраляваць правядзенне рытуалаў. У такім выпадку, само існаванне храмавага комплексу ў настолькі далёкую гістарычную эпоху сведчыць аб сацыяльным расслаенні на вельмі раннім этапе развіцця неалітычнай культуры.

У пачатку VIII тысячагоддзя да н. э. храмавы комплекс Гёбеклі-Тэпэ страціў мінулае значэнне. Але ён не быў проста пакінуты і забыты, каб паступова разбурыцца ў выніку натуральнага выветрывання. Ён быў наўмысна засыпаны 300-500 м³ зямлі. Хто і чаму гэта зрабіў, невядома. Можна толькі выказаць меркаванне, што пасля своеасаблівай «камуністычнай» рэвалюцыі[16] ў суседнім неалітычным паселішчы Чайаню навакольнае насельніцтва такім чынам «пахавала» свае ранейшыя вераванні і ідэалогію.

З кропкі гледжання Гамкрэлідзэ і Іванова, гэтая мясцовасць была радзімай ўсіх індаеўрапейскіх народаў, але гэта аспрэчвалі шэраг вучоных, у прыватнасці Мэлары[17]. Да гэтай кропкі гледжання блізкая Анаталійская гіпотэза — якая цэнтр ірадыяцыі індаеўрапейскіх моў адсоўвае на захад Анатоліі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Настоящий Пуп Земли в Турции (руск.). Блик Online (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 3 студзеня 2012.
  2. Brian Haughton. Göbekli Tepe - the World's First Temple? (англ.). Ancient History Encyclopedia (4 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 3 студзеня 2012.
  3. Sandra Scham. The World's First Temple (англ.). Volume 61 Number 6. ARCHAEOLOGY (23 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 3 студзеня 2012.
  4. Sharon R. Steadman, Gregory McMahon. The Oxford handbook of ancient Anatolia (10,000-323 BCE). — Oxford University Press, 2011. — P. 917. — ISBN 9780195376142. — DOI:10.1093/oxfordhb/9780195376142.001.0001.
  5. Professor Klaus Schmidt's views on Gobekli Tepe (англ.). Archaeo News. Stone Pages (31 студзеня 2011). Праверана 10 лютага 2016.
  6. а б Charles C. Mann Göbekli Tepe(англ.) // National Geographic. — 2011. — June — Vol. 219. — № 6. — С. 39. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2012.
  7. а б Curry, Andrew. Gobekli Tepe: The World’s First Temple?. Smithsonian.com. Smithsonian Institution (1 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 9 кастрычніка 2011.
  8. E. B. Banning So Fair a House: Göbekli Tepe and the Identification of Temples in the Pre-Pottery Neolithic of the Near East(англ.) // Current Anthropology. — 2011. — Vol. 52. — № 5. — С. 619—660. — DOI:10.1086/661207
  9. Schmidt 2006, pp. 232–8, 261–4.
  10. The Guardian report 23 April 2008
  11. Heun et al., Site of Einkorn Wheat Domestication Identified by DNA Fingerprinting, Science, 278 (1997) 1312—1314.
  12. Эллард 2016, с. 14.
  13. Комета, изменившая историю: расшифрованы древние записи о глобальной катастрофе
  14. The World’s First Temple
  15. Which came first, monumental building projects or farming? Archaeo News 14 December 2008
  16. Социальная революция в эпоху неолита: от Чаёню к Чатал-Гуюку Архівавана 14 мая 2012..
  17. Mallory J. P. In search of the Indo-Europeans: language, archaeology, and myth — Thames and Hudson. — London, 1989. — С. 7. — 288 с. — ISBN 0-500-27616-1.

Літаратура правіць

  • Badisches Landesmuseum Karlsruhe (ed.): Vor 12.000 Jahren in Anatolien. Die ältesten Monumente der Menschheit. Begleitbuch zur Ausstellung im Badischen Landesmuseum vom 20. Januar bis zum 17. Juni 2007. Theiss, Stuttgart 2007, ISBN 978-3-8062-2072-8
    • DVD-ROM: MediaCultura (Hrsg.): Vor 12.000 Jahren in Anatolien. Die ältesten Monumente der Menschheit. Theiss, Stuttgart 2007, ISBN 978-3-8062-2090-2
  • David Lewis-Williams and David Pearce, «An Accidental revolution? Early Neolithic religion and economic change», Minerva, 17 #4 (July/August, 2006), pp. 29–31.
  • Klaus-Dieter Linsmeier and Klaus Schmidt: Ein anatolisches Stonehenge. In: Moderne Archäologie. Spektrum-der-Wissenschaft-Verlag, Heidelberg 2003, S. 10-15, ISBN 3-936278-35-0
  • K. Schmidt, Göbekli Tepe and the rock art of the Near East, TÜBA-AR 3 (2000) 1-14.
  • Klaus Schmidt. Sie bauten die ersten Tempel. Das rätselhafte Heiligtum der Steinzeitjäger. — München, 2006. — ISBN 3-406-53500-3.
  • Klaus Schmidt: Göbekli Tepe, Southeastern Turkey. A preliminary Report on the 1995—1999 Excavations. In: Palèorient CNRS Ed., Paris 26.2001,1, 45-54, ISSN 0513-9345
  • Klaus Schmidt: Frühneolithische Tempel. Ein Forschungsbericht zum präkeramischen Neolithikum Obermesopotamiens. In: Mitteilungen der deutschen Orient-Gesellschaft 130, Berlin 1998, 17-49, ISSN 0342-118X
  • K. Pustovoytov: Weathering rinds at exposed surfaces of limestone at Göbekli Tepe. In: Neo-lithics. Ex Oriente, Berlin 2000, 24-26 (14C-Dates)
  • J. E. Walkowitz: Quantensprünge der Archäologie. In: Varia neolithica IV. Beier und Beran, Langenweissbach 2006, ISBN 3-937517-43-X
  • Шмидт К. Они строили первые храмы: Таинственное святилище охотников каменного века: Археологические открытия в Гёбекли Тепе = Sie bauten die ersten Tempel: Das ratselhafte Heiligtum der Steinzeitjager: Die archaologische Entdeckung am Göbekli Tepe / Клаус Шмидт; Пер. с нем. А. С. Пащенко. — СПб.: Алетейя, 2011. — 320 с. — (Историческая книга). — 1 000 экз. — ISBN 978-5-91419-422-9.
  • Эндрю Коллинз. Гёбекли-Тепе: Происхождение богов. Rochester, Vermont, USA - Toronto, Canada: Bear & Company, 2014 г. 432 с. ISBN 978-159143142-8.
  • Колин Эллард. Среда обитания: Как архитектура влияет на наше поведение и самочувствие = Colin Ellard “Places of the Heart: The Psychogeography of Everyday Life”. — М.: Альпина Паблишер, 2016. — 282 p. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-9614-5390-4.