Гігантазаўр[1] (лац.: Gigantosaurus; літар. «гіганцкая яшчарка») — сумніўны род заўраподных дыназаўраў. Вядомы з юрскіх адкладаў Англіі. У наш час від Gigantosaurus megalonyx пазначаны як nomen dubium і лічыцца магчымым суб'ектыўным сінонімам пеларазаўра (лац.: Pelorosaurus).

Гігантазаўр
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Паўзуны
Надпарадак: Дыназаўры
Парадак: Яшчаратазавыя
Падпарадак: Заўраподаморфы
Інфрапарадак: Заўраподы
Сямейства: няма даных
Род: Гігантазаўр
Навуковая назва
Gigantosaurus Seeley, 1869

Гісторыя правіць

Упершыню быў апісаны знакамітым англійскім палеантолагам Гары Сілеем у 1869 годзе як Gigantosaurus megalonyx. У 1908 годзе палеантолаг Эберхард Фраас (Eberhard Fraas) ідэнтыфікаваў рэшткі дзвюх разнавіднасцяў заўрапод з Танзаніі, якія ён назваў Gigantosaurus robusta і Gigantosaurus africanus. Трэцюю разнавіднасць, Gigantosaurus dixeyi, назваў Haughton у 1928 годзе, якая ў наш час носіць назву Malawisaurus.

Апісваючы два новых віды Фраас меркаваў, што назва Gigantosaurus даступна, бо на той час думалі, што Gigantosaurus megalonyx з'яўляецца малодшым сінонімам Ornithopsis. Пазней Gigantosaurus robusta быў пераназваны ў Janenschia, а Gigantosaurus africanus у Tornieria, якога некаторыя вучоныя разглядаюць як сінонім Barosaurus.

Зноскі

  1. Гігантазаўра часта блытаюць з гіганатазаўрам з-за падабенства назваў, што з'яўляецца грубай памылкай

Спасылкі правіць