Гідрагеалогія

навука а падземных водах

Гідрагеалогія (ад стар.-грэч.: ὕδωρ "воднасць" + геалогія) — навука, якая вывучае паходжанне, умовы залягання, склад і заканамернасці рухаў падземных вод. Таксама вывучае ўзаемадзеянне падземных вод з горнымі пародамі, павярхоўнымі водамі і атмасферай.

У сферу гэтай навукі ўваходзяць такія пытанні, як дынаміка падземных вод, гідрагеахімія, пошук і разведка падземных вод, а таксама меліярацыйная і рэгіянальная гідрагеалогія. Гідрагеалогія цесна звязаная з гідралогіяй і геалогіяй, у тым ліку і з інжынернай геалогіяй, метэаралогіяй, геахіміяй, геафізікі і іншымі навукамі аб Зямлі. Яна абапіраецца на даныя матэматыкі, фізікі, хіміі і шырока выкарыстоўвае іх метады даследавання.

Даныя гідрагеалогіі выкарыстоўваюцца, у прыватнасці, для рашэння пытанняў водазабеспячэння, меліярацыі і эксплуатацыі радовішчаў.