Гідра зялёная (Hydra viridissima) — від прэснаводных гідроідных паліпаў роду Гідра.

Гідра зялёная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydra viridissima


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  6082
EOL  1006246

Апісанне правіць

Характэрны зялёны колер ім надаюць клеткі аднаклетачнай водарасці хларэлы ў клетках гастрадэрмісу (гастрадэрміс — гэта ўнутраны пласт клетак, які з'яўляецца мембранай гастраваскулярнай поласці прадстаўнікоў тыпу Cnidaria; гэты тэрмін таксама выкарыстоўваецца для аналагічнага ўнутранага эпітэліяльнай пласта грабневікоў). Праз гэта гідра зялёная, як правіла, менш драпежная , чым апасімбіятычныя віды гідраў.

Пашырэнне правіць

Распаўсюджаная ў паўночным умераным поясе. Гэта звычайны арганізм для стаячых вод, дзе яго можна знайсці з ранняй вясны да позняй восені. Часцей за ўсё сустракаецца прымацаванай да сцеблаў водных раслін і на ніжнім баку лісця, напрыклад раскі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Калі гідру падражніць, яна сцягваецца ў невялікую зялёную кроплю, якую лёгка выпусціць з-пад увагі. Калі акуратна сабраную з сажалкі ваду пакінуць стаяць у слоіку, то часта H. viridissima паказваецца праз некалькі хвілін. У няволі гідра зялёная мае тэндэнцыю рухацца да святла.

Зноскі