Гідэон Баа

ганскі футбаліст і трэнер

Гідэон Баа (нар. 1 кастрычніка 1991) — ганскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам амерыканскага клуба «Мотаўн» з Морыстаўна.

Футбол
Гідэон Баа
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1991(1991-10-01)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства  Гана
Рост 184 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Злучаныя Штаты Амерыкі Мотаўн
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2013 Гана Асантэ Катока (Кумасі) 30 (2)
2013 Фінляндыя Хонка (Эспа) 29 (2)
2014—2015 Фінляндыя ХІК (Хельсінкі) 41 (2)
2016—2017 Злучаныя Штаты Амерыкі Нью-Ёрк Рэд Булз 9 (2)
2016—2017   Злучаныя Штаты Амерыкі Нью-Ёрк Рэд Булз II 6 (0)
2018 Казахстан Кайрат-А (Алматы) 7 (1)
2018 Беларусь Гомель 11 (1)
2019 Фінляндыя Хонка (Эспа) 19 (1)
2020—2021 Казахстан Шахцёр (Караганда) 24 (2)
2022 Злучаныя Штаты Амерыкі Мотаўн
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Гана Гана 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2022— Злучаныя Штаты Амерыкі Мотаўн
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 верасня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру на радзіме, дзе выступаў за клуб «Асантэ Катока». У пачатку 2013 года на правах арэнды далучыўся да фінскага клуба «Хонка», здолеў сабе праявіць і неўзабаве падпісаў трывалы кантракт. Па выніках сезона 2013 быў прызнаны найлепшым абаронцам Вейкаўслігі. У лютым 2014 года перайшоў у ХІК, якому дапамог стаць чэмпіёнам Фінляндыі і выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.

У лютым 2016 года далучыўся да клуба амерыканскай МЛС «Нью-Ёрк Рэд Булз», аднак з-за траўм гуляў няшмат, выступаў таксама за рэзервовую каманду. У лютым 2018 года перайшоў у казахстанскі клуб «Кайрат», стаў выступаць за яго другую каманду «Кайрат-А», якую пакінуў у маі таго ж года.

У ліпені 2018 года стаў іграком беларускага клуба «Гомель»[3], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года стала вядома, што абаронца пакінуў каманду па заканчэнні кантракта[4].

Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» вярнуўся ў «Хонку», дзе пачынаў еўрапейскую кар’еру[5]. У студзені 2020 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр», пакінуў клуб у ліпені 2021 года.

У 2022 годзе далучыўся да амерыканскага «Мотаўна», спачатку як ігрок, а пасля стаў галоўным трэнерам каманды.

Міжнародная кар’ера правіць

13 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Ганы, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Канады.

Дасягненні правіць

Заўвагі правіць