Гімн Арменіі — кампазіцыя «Наша Радзіма» (арм.: Մեր Հայրենիք, «Mer Hayrenikh», даслоўна — «Наша Айчына»).

Наша айчына
Մեր Հայրենիք
Мэр Айрэнік
Аўтар слоў Мікаэл Налбандзян
Кампазітар Барсег Каначан
Краіна  Арменія
Зацверджаны 1991

Інструментальная версія

Зацверджаны 1 ліпеня 1991 года рашэннем вярхоўнага савета Рэспублікі Арменія. Фактычна выкарыстоўваюцца першая і чацвёртая строфы гімна. За аснову ўзяты гімн Рэспублікі Арменіі 1918—1920 гадоў (першай рэспублікі). Аўтар вершаў — Мікаэл Налбандзян (18291866), аўтар музыкі — Барсег Каначан (18851967).

Тэкст гімна Транскрыпцыя МФА Пераклад на беларускую
1. Մեր Հայրենիք, ազատ անկախ,
Որ ապրել ես դարեդար
Յուր որդիքդ արդ կանչում են
Ազատ, անկախ Հայաստան։
2. Ահա եղբայր քեզ մի դրոշ,
Որ իմ ձեռքով գործեցի
Գիշերները ես քուն չեղայ,
Արտասուքով լվացի։
3. Նայիր նորան երեք գույնով,
Նվիրական մեկ նշան
Թող փողփողի թշնամու դեմ
Թող միշտ պանծա Հայաստան։
4. Ամենայն տեղ մահը մի է
Մարդ մի անգամ պիտ մեռնի,
Բայց երանի` որ յուր ազգի
Ազատության կզոհվի։
mɛɹ hɑjɾɛnikʰ ɑzɑt ɑnkɑχ
voɹ ɑpɾɛl ɛ dɑɾɛ dɑɹ
juɹ voɾdikʰə ɑɾd kɑnʧʰum ɛ
ɑzɑt ɑnkɑχ hɑjɑstɑn
ɑhɑ jɛʁbɑjɹ kʰɛz mi dɾoʃ
voɹ im dzɛrkʰov goɾʦˀɛʦʰi
giʃɛɾnɛɾə jɛs kʰun ʧʰɛʁɑj
ɑɾtɑsukʰov ləvɑʦʰi
nɑjiɹ nɾɑn jɛɾɛkʰ gujnov
nviɾɑkɑn mɛɹ nʃɑn
tʰoʁ pʰoʁpʰoʁi tʰʃnɑmu dɛm
tʰoʁ miʃt pɑnʦˀɑ hɑjɑstɑn
ɑmɛnɑjn tɛʁ mɑhə mi ɛ
mɑɾd mi ɑngɑm pit mɛrni
bɑjʦʰ jɛɾɑni voɹ juɹ ɑzgi
ɑzɑtutʰjɑn kəzohvi
1. Радзіма наша, вольная, незалежная,
Што вякамі жыла
Сваіх сыноў цяпер склікае
У вольную, незалежную Арменію.
2. Вось табе, брат, сцяг,
Які я звязала сваімі рукамі,
Начамі я не спала,
Слёзамі абмыла.
3. Паглядзі на яго, у трох колерах,
Святы наш знак,
Хай ззяе перад ворагамі,
Хай заўсёды будзе Арменія!
4. Паўсюль смерць адна,
Чалавек памірае толькі раз,
Але блажэнны той, хто гіне
За свабоду свайго народа.

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць