Гіпарх (каля 190, Нікея—125 д.н.э.) — старажытнагрэчаскі навуковец, адзін з пачынальнікаў астраноміі. Жыў і працаваў у Александрыі.

Гіпарх
стар.-грэч.: Ίππαρχος
Дата нараджэння каля 190 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці каля 120 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, матэматык, географ
Навуковая сфера астраномія
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адзін з першых, хто пачаў карыстацца ў астраноміі метадамі сферычнай трыганаметрыі. Павысіў дакладнасць назіранняў, выкарыстаўшы крыж з ніцей у вугламерных інструментах (секстантах і квадрантах) для нацэльвання на свяціла.

Увёў геаграфічныя каардынаты — шырату і даўгату, і яго можна лічыць заснавальнікам матэматычнай геаграфіі.

Склаў вялікі на той час каталог пазіцый 850 зорак, падзяліў зоркі паводле бляску на 6 ступеней (зорных велічынь).

Лічыў Зямлю нерухомай, а ў тлумачэнні руху планет следаваў тэорыі эпіцыклаў.

Стварыў першыя матэматычныя тэорыі бачнага руху Сонца і Месяца, і тэорыі зацьменняў. Склаў табліцы пазіцый Сонца і Месяца, якія дазвалялі прадказваць моманты зацьменняў з дакладнасцю да 1—2 гадз.

Правільна вызначыў памеры Месяца і яго адлегласць ад Зямлі. На аснове назіранняў сваіх папярэднікаў і сваіх уласных вызначыў працягласць сонечнага года з дакладнасцю да 6 хв.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

Спасылкі правіць