Гістасп (стар.-перс.: Vištâspa, па-вавілонску: Uštaspi, па-эламску: Mišdašba, грэч. Ἀρσάμης; да 565 да н.э. — каля 495 да н.э..) — персідскі сатрап, прадстаўнік дынастыі Ахеменідаў, сын Арсама, бацька Дарыя І.

Гістасп
Нараджэнне 570 да н.э.
Смерць 495 да н.э.
Род Ахеменіды
Бацька Арсам
Дзеці Дарый I[1][2], Артаферн I і Артабан
Дзейнасць губернатар

Біяграфія правіць

Паколькі Дарый І нарадзіўся прыблізна ў 550 да н.э.. датай нараджэння Гістаспа мусіць быць, прынамсі, 565 да н.э.. Паводле Герадота, быў жанаты з Радагунай і меў яшчэ трох сыноў — Артабана, Артаферна і Артана — і, прынамсі, трох дачок, якія выйшлі замуж за Отана, Гобрыя і Тэаспа.

Паводле Герадота, Гістасп удзельнічаў пад канец 530 да н.э.. у апошняй бітве Кіра II з масагетамі. Камбіз II, які замяніў загінулага ва ўзгаданай бітве Кіра II, прызначыў Гістаспа сатрапам Парфіі.

У 522 да н.э.. маг Гаўмата захапіў уладу, скарыстаўшыся знаходжаннем Камбіза II у Егіпце, захапіў уладу ў Персіі. Ён абвясціў сябе братам Камбіза Смердысам, які быў таемна забіты сваім братам. Даведаўшыся пра гэта Камбіз вырушыў у Персію, але памёр па дарозе. Тады 29 верасня 522 да н.э. група змоўшчыкаў у складзе Атана, Гобрыя, Гідарна, Інтафрэна, Мегабіза І і сына Гістаспа Дарыя забілі Гаўмату, а Дарыя абвясцілі каралём Дарыем І.

Скарыстаўшыся ўнутранымі супярэчнасцямі ў Персіі, паўсталі заваяваныя ёй народы: Вавілонія на чале з Навухаданосарам III, Арменія, Асірыя, Парфія, Сагартыя. Найбольшых памераў дасягнула паўстанне мідыйцаў на чале з Фраортам, які нават захапіў сталіцу — горад Экбатаны. Намагаючыся спыніць паўстанне, Гістасп са сваім гарнізонам заставаўся ў Парфіі. 8 сакавіка 521 да н.э.. ён у бітве ля мястэчка Вішпаўзатыш разбіў аб'яднанае партанскае і гірканскае войска. Страты паўстанцаў склалі 6.346 забітых, персаў — 4.346. Гэтая бітва не дазволіла пашырыцца паўстанню і не дала Фраорту аб'ядананымі сіламі напасці на Дарыя І. 8 мая Фраорт быў разбіты Дарыем каля Кундуруша, пасля чаго ўцёк у Парфію, дзе быў схоплены. Пасля ўжо знявечанага Фраорта ўкрыжавалі ў Экбатанах.

Затым, згодна з Бехістунскім надпісам, войска Дарыя аб'яднаўлася з гарнізонам Гістаспа і 11 ліпеня 521 да н.э.. разбіла рэшткі паўстанцаў ля горада Патыграбана («месца поўнае дабротаў» — магчыма, сычасны Масгад). Агулам войска Гістаспа забіла 6570 і ўзяло ў палон 4192 паўстанцы.

Пра далейшы лёс Гістаспа амаль нічога невядома. Магчыма, ён кіраваў імперыяй падчас паходаў дарыя на Егіпет і скіфаў. Гістасп разам са сваім бацькам Арсамам узгадваюцца як жывыя ў створаным не раней за 520 да н.э.. Бехістунскім надпісе. Ктэсій Кнідскі прыводзіць расповед пра смерць Гістаспа. Згодна з ёй, Гістасп разам са сваёй першай жонкай быў пасланы праверыць працэс будаўніцтва магілы, якую Дарый І загадаў высекчы ў склах Накш-і Рустам. Калі Гістасп падумаўся па скале, яму стала дрэнна і ён упаў у бездань. Гэтая падзея датуецца 495 да н.э..

Зноскі

  1. Любкер Ф. Darius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 372–373.
  2. Любкер Ф. Hystaspes // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 651.

Спасылкі правіць