Гісторыя Аўстраліі

Гісторыя Аўстраліі — гісторыя засялення, каланізацыі і незалежнага існавання цэлага кантынента.

Аўстралія да прыбыцця еўрапейцаў (да 1606 года) правіць

 
Малюнкі абарыгенаў у Нацыянальным парку Какаду, якім прыкладна 30 000 гадоў.

Продкі аўстралійскіх абарыгенаў з’явіліся ў Аўстраліі каля 40-60 тысяч гадоў назад (паводле іншых звестак, каля 70 тыс. гадоў назад)[1][2]. Людзі прыбывалі ў Аўстралію з Паўднёва-Усходняй Азіі сухапутным мастом, што ўзнік у ледавіковую эпоху, ў той час, калі Новая Гвінея і Тасманія былі часткай аўстралійскага кантынета. На гэтым шляху яны перасякалі нешырокія пралівы, што рабіла іх, бадай, першымі ў гісторыі марскімі падарожнікамі[3].

Абарыгены займаліся паляваннем і збіральніцвам, рабілі каменныя прылады, мелі анімістычную веру. Найболей раннія чалавечыя рэшткі, знойдзеныя на беразе колішняга возера Мунга на паўднёвым усходзе штата Паўднёвы Уэльс[4], з’яўляюцца аднымі з найболей старажытных прыкладаў крэмацыі, якія толькі знойдзены на Зямлі. Гэта сведчыць на ранняе існаванне рэлігійных рытуалаў сярод аўстралійскіх абарыгенаў[5].

Мастацтва абарыгенаў лічыцца адным з найстарэйшых традыцыйных мастацтваў у свеце[6]. Яго ўзрост ацэньваюць у 30 000 гадоў, і яго можна сустрэць амаль па ўсёй тэрыторыі Аўстраліі (у прыватнасць, на Улуру і ў Нацыянальным парку Какаду)[7][8]. З пункту гледжання ўзросту і колькасці малюнкаў, наскальны жывапіс Аўстраліі супастаўляльны з пячорамі Ласка і Альтаміра ў Еўропе[9][10].

Даследванне Аўстраліі і каланіяльны перыяд (1606 - 1900) правіць

 
Даследаванне Аўстраліі еўрапейскімі мараплаўцамі (да 1812 года)
     1606 — Вілем Янсзан      1606 — Луіс Ваэс дэ Торэс      1616 — Дэрк Хартог      1619 — Фрэдэрык дэ Хаўтман      1644 — Абель Тасман      1696 — Вілем дэ Вламінк      1699 — Уільям Дампір      1770 — Джэймс Кук      1797—1799 — Джордж Бас      1801—1803 — Мэцью Фліндэрс

Некаторыя аўтары спрабавалі даказаць, што еўрапейцы наведалі Аўстралію яшчэ ў 16 стагоддзі. Кенет Макінтайр[en] і іншыя гісторыкі сцвярджалі, што партугальцы адкрылі Аўстралію ў 1520-я гг[11]. Наяўнасць на картах Д'епа[en] надпісу «Жав-Ля-Гранд»[en] (фр.: Jave La Grande) часта ўспрымалася як доказ "партугальскага адкрыцця". Тым не менш карты Д'епа адлюстроўваюць недасканалы стан геаграфічных ведаў той эпохі, як фактычных, так і тэарэтычных[12]. Хаця тэорыі візіту еўрапейцаў да 17 стагоддзя працягваюць выклікаць шмат цікавасці да Аўстраліі і іншых краін, яны, як правіла, лічацца спрэчнымі і недастаткова абгрунтаванымі.

 
Капітан Джэймс Кук, які першым склаў мапу ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі

Першымі з еўрапейцаў пабывалі ў Аўстраліі галандскія мараплаўцы Вілем Янсзан (1606) і Абель Тасман (1642). Для вывучэння новага кантынента — Новай ГаландыіАнглія арганізавала шэраг экспедыцый (Уільяма Дампіра 1699, і Дж. Кука, 1770). Патрэба англійскай буржуазіі ў новых рынках, а таксама страта паўночнаамерыканскіх калоній вымусілі англійскі ўрад звярнуць увагу на Аўстралію. У 1788 англійскі капітан А. Філіп, які прыбыў ў раён сіднэйскай бухты на чале 11 караблёў са зняволенымі на борце, заснаваў першае паселішча. Тэрыторыя была абвешчаная англійскай. Такім чынам распачалося ўзмоцненае засяленне Аўстраліі высланымі. Адміністрацыя калоніі і ваенныя чыны захоплівалі лепшыя землі Паўднёва-Усходняй Аўстраліі, а тубыльцы, якія па ўзроўню свайго развіцця не маглі быць выкарыстаны ў якасці аб'екта эксплуатацыі, выцясняліся ў пустыні і фізічна нішчыліся. У пачатку ХІХ стагоддзя працэс вывучэння і асваення Аўстраліі ажывіўся. Англійскі мараплавец Мэцью Фліндэрс ў 1801 - 1803 гадах працягу дзвюх экспедыцый абышоў Аўстралію з усіх бакоў. Ён прапанаваў новую назву гэтай зямлі - Аўстралія.

Адкрыццё велізарных паш і развіццё авечкагадоўлі выклікалі прыток англійскага капіталу. Землі раздаваліся пераважна тым, хто меў значны капітал, г.зн. ўкаранялася буйное землеўладанне. Развіццё авечкагадоўлі выклікала вялікую патрэбу ў працоўнай сіле і ажывіла іміграцыю ў Аўстралію. Адкрыццё залатых радовішчаў у 1851 годзе справакавала сапраўдны іміграцыйны бум: калі ў 1851 г. у Аўстраліі было 438 тыс. чал., то 1861 ў выніку залатой ліхаманкі — ўжо 1168 тыс. У 1-й палове ХІХ ст. Аўстралія пастаўляла на сусветны рынак толькі воўну і скуру. З з'яўленнем рэфрыжэратарнага транспарту ў 2-й палове ХІХ ст. Аўстралія пачала вывозіць шмат мяса і масла, што стымулявала развіццё жывёлагадоўлі.

Самастойнасць і незалежнасць правіць

У канцы ХІХ стагоддзя пасяленцы аўстралійскіх калоній запатрабавалі ўтварэння з асобных частак, якія карысталіся аўтаноміяй, адзінай федэрацыі. Англія падтрымала гэтую ідэю, спадзеючыся выкарыстоўваць яе ў сваіх імперыялістычных інтарэсах у раёне Ціхага акіяна. 1 студзеня 1901 г. уступіў у сілу акт англійскага парламента аб стварэнні Аўстралійскага Саюза. Федэрацыя ў складзе 6 штатаў, былых калоній, атрымала статус дамініёна. Быў створаны федэральны ўрад на чале з генерал-губернатарам. Аўстралійскі Саюз становіцца партнёрам Англіі па эксплуатацыі калоній. У 1906 калоніяй Аўстралійскага Саюза стала паўднёва-ўсходняя частка Новай Гвінеі, а пасля першай сусветнай вайны Аўстралія атрымлівае ад Лігі Нацый мандат на кіраванне былой нямецкай калоніяй у паўночна-ўсходняй частцы Новай Гвінеі.

Працоўны рух зарадзіўся ў Аўстралійскім Саюзе ў 2-й палове ХІХ ст. У 1890-х гг паўстала лейбарысцкая партыя, якая карысталася значным уплывам і ў 1904 сфармавала ўрад. У 1911-12, у процівагу умераным лейбарыстам, ствараюцца рэвалюцыйныя рабочыя арганізацыі. Адным з іх арганізатараў быў рускі рэвалюцыянер Арцём. У 1920 была заснавана Кампартыя Аўстраліі. Вялікія забастоўкі адбыліся ў 1919-21, 1927, а таксама ў гады Сусветнага эканамічнага крызісу 1929-33.

У 1931 паводле Вестмінстэрскага Статута Аўстралія атрымала самастойнасць ад метраполіі.

 
Лізавета ІІ і яе муж Філіп падчас візіту ў Аўстралію, 1954

Падчас Другой сусветнай вайны Аўстралія уваходзіла у антыфашысцкую кааліцыю дзяржаў. Аўстралія атрымала аўтаномію ад Вялікабрытаніі ва ўнутраных справах і знешніх адносінах у 1942. Урад Аўстралійскага Саюза выступіў у ролі актыўнага саюзніка Англіі і ЗША ў іх дзеяннях у Азіі. Войскі Аўстралійскага Саюза прынялі ўдзел у вайне ў Малаі, у карэйскай вайне 1950-53 гг.. У 1951 Аўстралія разам з Новай Зеландыяй заключыла дамову з ЗША аб ўзаемнай дапамозе (АНЗЮС), а ў 1954 стаў удзельнікам СЕАТА.

Урад Аўстралійскага Саюза пагадзіўся на выпрабаванне брытанскай атамнай і вадароднай зброі на тэрыторыі краіны.

Аўстралія валодала калоніяй Папуа (паўднёва-ўсходняя частка вострава Новая Гвінея), кіравала падапечнай тэрыторыяй Новая Гвінея (паўночна-ўсходняя частка вострава Новая Гвінея, архіпелаг Бісмарка, паўночная частка групы Саламонавых астравоў) і, па дамове з Вялікабрытаніяй і Новай Зеландыяй, востравам Науру. У 1968 годзе незалежнасць атрымала Науру, у 1975 — Папуа — Новая Гвінея.

У 1967 тубыльцам былі прадастаўлены ўсе грамадзянскія правы. У 1986 Аўстралійскі Акт, ратыфікаваны аўстралійскім і брытанскім парламентам, пазбавіў Велікабрытанію апошніх магчымасцяў умяшальнітва ў заканатворчасць і справы Аўстраліі. Пасля перамогі на выбарах у 1993 прэм'ер-міністр Пол Кітынг пацвердзіў сваё жаданне бачыць Аўстралію рэспублікай да 2000 года. У 1999 на рэферэндуме была падтрымана ідэя пераходу ад канстытуцыйнай манархіі да рэспублікі. Аднак прайшло ўжо 20 гадоў, а форма праўлення ў Аўстраліі дагэтуль не змянілася: гэта звялана з асабістай папулярнасцю каралевы Лізаветы ІІ сярод аўстралійцаў.

Зноскі

  1. Peter Hiscock (2008). Archaeology of Ancient Australia. Routledge: London. ISBN 0-415-33811-5.
  2. John Mulvaney and Johan Kamminga (1999). Prehistory of Australia. Allen and Unwin, Sydney. ISBN 1 864489502.
  3. Ron Laidlaw «Aboriginal Society before European settlement» in Tim Gurry (ed) (1984) The European Occupation. Heinemann Educational Australia, Richmond. p. 40. ISBN 0 85859 2509.
  4. Bowler JM, Johnston H, Olley JM, Prescott JR, Roberts RG, Shawcross W, Spooner NA. (2003). "New ages for human occupation and climatic change at Lake Mungo, Australia". Nature. 421 (6925): 837–40. doi:10.1038/nature01383. PMID 1259451.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  5. Bowler, J. M. 1971. Pleistocene salinities and climatic change: Evidence from lakes and lunettes in southeastern Australia. In: Mulvaney, D. J. and Golson, J. (eds), Aboriginal Man and Environment in Australia. Canberra: Australian National University Press, pp. 47—65.
  6. The Indigenous Collection(недаступная спасылка). The Ian Potter Centre: NGV Australia. National Gallery of Victoria. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2010. Праверана 6 снежня 2010.
  7. Environment.gov.au. Environment.gov.au (8 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 14 ліпеня 2011.
  8. Environment.gov.au. Environment.gov.au (8 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 14 ліпеня 2011.
  9. Indigenous art(недаступная спасылка). Australian Culture and Recreation Portal. Australia Government. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 26 верасня 2010.
  10. Australia. Australianmuseum.net.au. Australianmuseum.net.au (1 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 14 ліпеня 2011.
  11. McIntyre, K. G. (1977) The Secret Discovery of Australia, Portuguese ventures 200 years before Cook, Souvenir Press, Menindie ISBN 028562303 6.
  12. Robert J. King, «The Jagiellonian Globe, a Key to the Puzzle of Jave la Grande», The Globe: Journal of the Australian Map Circle, no. 62, 2009, pp. 1—50.