Гарадзенскае княства правіць

Мяркуецца, што княжацкая крэпасць Гарадзен была заснавана пачынальнікам дынастыі гарадзенскіх князёў Усеваладкам паміж 1116 і 1127 гг. У 1127 г. (у пераліку на сучасны каляндар) горад упершыню быў узгаданы ў летапісах.[1] Па выніках раскопак мяркуецца, што паселішча існавала яшчэ ў 11 ст. У 1180-я гг. пачалася разбудова горада, склалася самабытная гарадзенская архітэктурная школа 12 ст. Звесткі пра разбурэнне гораду мангола-татарскім войскам (1241) у наш час лічацца несапраўднымі.[2]

Гл. таксама: Пётр Міланег, Ніжняя царква, Гродна, Прачысценская царква, Гродна, Барысаглебская царква, Гродна, Васкрасенская царква, Гродна.

ВКЛ і Рэч Паспалітая правіць

1240 — 1440-я правіць

У 1240-я — 1253 гг. Гарадзен з’яўляўся ўдзельным горадам ВКЛ. У 1252 — 1270-я гг. на горад прэтэндавалі князі Галіцкія, некалькі разоў горад быў захоплены імі (1252, 1259, 1276).

У 1284 г.[3] адбыўся першы напад войскаў Тэўтонскага ордэна на горад. У далейшым напады неаднаразова паўтараліся (1296, 1305, 1306, 1311, 1328, 1361, 1362, 1364, 1373, 1375, 1377, 1379). Гарадзенскі кашталян (1312) князь Давыд Гарадзенскі не толькі неаднаразова адбіваў напады ордэна (Гарадзен-Наваградак (1314), Пскоў (1322, 1323), але і адказваў нападамі на ордэнскія землі (Прусія (1318—1319), Мазовія (1323, 1324), Брандэнбург (1326)). У 1384 г. горад, пасля дагавора Вітаўта і Ягайлы, стаў другой сталіцай ВКЛ. У 1389 г. у горадзе з’явіўся першы каталіцкі храм. Тады ж гарадзенскія яўрэі атрымалі ад Вітаўта грамату, якая вызначала іх правы і статус.

У 1391 г. горад атрымаў ад Ягайлы няпоўнае Магдэбургскае права. Барацьба Ягайлы і Вітаўта прывяла да неаднаразовых ваенных дзеянняў (аблога Ягайлам (1390), узяцце Вітаўтам (1391), узяцце тэўтонцамі (1393)). У 1398 г., пасля пажару ў замку, Вітаўт пачаў будову замка з каменна-цаглянымі сценамі. У 1413 г. горад стаў павятовым горадам Трокскага ваяводства, у 1440 г. — вялікакняжацкім горадам. У 1441 г. горад быў сярод 15 найбольшых гарадоў ВКЛ. У 1444 г. горад атрымаў поўнае Магдэбургскае права. Пачалася забудова левабярэжнай часткі горада.

Гл. таксама: Фара Вітаўта, Гродна, Замак Вітаўта, Гродна, Гарадзенская унія, 1432.

1450 — 1640-я правіць

У 1496 г. горадам быў атрыманы прывілей на поўнае самакіраванне. У 1503—1545 гг. у горадзе чаканіліся манеты ВКЛ, у 1539 г. з’явіліся першыя акты гарадзенскага земскага суда, першага ў ВКЛ. У 1540 г. горад атрымаў герб. У 1579 г. горад стаў каралеўскай рэзідэнцыяй. У атласе гарадоў «Civitates orbis terrarum» Георг Браун залічвае Гродна ў лік найгалоўнейшых гарадоў свету (1575).[4] У 1588 г. у горадзе налічвалася каля 4000 жыхароў (31 вуліца, больш за 700 дамоў).

У 1-й пал. 1495—1503 гг. з горада каралеўскім дэкрэтам былі выгнаны яўрэі.

У горадзе было праведзена першае ва Усходняй Еўропе анатамічнае ўскрыцце (цела Стэфана Баторыя, 14.12.1586).

У 1503 г. узгадваецца першы сталы мост праз Нёман. У 1570-канцы 1580-х гг. перабудаваны замак Вітаўта. У 16 ст. у горадзе налічвалася 7 праваслаўных цэркваў (1572), у 1578 г. пабудавана першая ў горадзе каменная сінагога, Фара Вітаўта была перабудавана з драўлянай у каменную (1586), збудаваны Бернардзінскі касцёл (1595), жаночы кляштар бернардзінак (1620), Дамініканскі касцёл (1635), жаночы кляштар бернардзінак (1642). Горад моцна пагарэў у 1647 г.

У сярэдзіне 17 ст. адзначаецца заняпад горада (попіс каралеўскай эканоміі, 1651).

Гл. таксама: Гарадзенскі сойм, 1522, Супрасльскі летапіс, Гарадзенскі сойм, 1535, Літоўская капела, Гарадзенскі сойм, 1550, Занёманскі фарштат, Гродна, Гарадзенскі сойм, 1568, Стары замак, Гродна, Антоні дэ Грота, Гродзенская каралеўская эканомія, Гарадзенскае праваслаўнае брацтва, Гарадзенскі сойм, 1607, Гарадзенскі сойм, 1613, Гарадзенскі сойм, 1618, Гарадзенскі сойм, 1620, Гарадзенскі сойм, 1623, Гарадзенскі сойм, 1629, Гарадзенскі сойм, 1631, Гарадзенскі сойм, 1635, Гарадзенскі сойм, 1647.

1650-я-1795 правіць

 
План Гродна, 1655

Падчас вайны 1654—1667 горад займалі расійскія войскі (1655—1659), шведскія (1657). У 1661 г. горад лічыўся цалкам разбураным і спустошаным. Колькасць вуліц зменшылася да 18 (1675), дамоў — да 574 (1680). Падчас Паўночнай вайны горад займалі шведскія войскі Карла XII (май 1702, 1706, люты 1708), расійскія войскі Пятра I (1705 — красавік 1706, 1707—1708, 1709, 1712, 1714, 1717).

Горад практычна апусцеў у выніку эпідэміі (кастрычнік 1710), спустошаны жудасным пажарам (1754). У канцы 18 ст. у горадзе налічвалася 5653 жыхароў, 1108 дамоў (1789), каля 4000 жыхароў (1793).

Першая ў Беларусі аптэка збудавана іезуіцкім калегіумам (1709). На вежы ратушы быў змешчаны гадзіннік (1680-я), пазней гадзіннік быў перанесены на вежу іезуіцкага касцёла (1725).

1795—1860 правіць

Пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай горад увайшоў у склад Расійскай імперыі.

Уведзены стары стыль (юллянскі каляндар) (1796).

Падчас руска-французскай вайны (1812) напалеонаўская армія заняла горад (30.6 — 20.12.1812). Падчас паўстання 1830—1831 гг. Гродзенская губерня і Беластоцкая вобласць былі на ваенным становішчы (13.12.1830). Падчас 8.12.1831 — 11.12.1834 у горадзе працавала следчая камісія.

Заснавана гарадская паліцыя (1796). Горад атрымаў статус губернскага (1802). У 1816 у горадзе 40 вуліц і завулкаў, 6 мастоў, 3 рынкі. Збудаваны нанова мост і паром (архітэктар Я. Фардон), горад злучаны з Фарштатам (1832). Збудаваны Аўгустаўскі канал, які злучыў Нёман з Віслай (1824—1839). Надзвычай моцная бура (20 — 23.7.1840), разбураны да асновы трохаркавы каменны мост. Здарыўся моцны пажар гораду (10.6.1855).

Уведзена расійская сістэма меры і вагі (1803). Адкрытая губернская гімназія (14.4.1834). У Санкт-Пецярбургскую Археаграфічную Камісію перададзены ўсе старажытныя дакументы (1837). Заснавана метэаралагічная станцыя (1839).

Насельніцтва горада: 5,4 тыс. (1797), 9873 (1451 — хрысціяне, 8422 — іудзеі) (1816), ~10 тыс. (1825), 18,5 тыс. (1837), 18,4 тыс. (1856). Падчас руска-французскай вайны (1812) напалеонаўская армія заняла горад (30.6 — 20.12.1812). Падчас паўстання 1830—1831 гг. Гродзенская губерня і Беластоцкая вобласць былі на ваенным становішчы (13.12.1830). Падчас 8.12.1831 — 11.12.1834 у горадзе працавала следчая камісія.

1860—1905 правіць

У сувязі з польскімі нацыянальнымі маніфестацыямі ў Гродне і губерні ўведзена ваеннае становішча (3.9.1861 — 28.10.1862). Адбыўся кароткі бой групы рэвалюцыйнай моладзі да 150 чал. з атрадам царскіх войскаў каля чыг. станцыі (14.3.1863; на будынку вакзала існуе мемарыяльная дошка). У горадзе жыў і працаваў Каліноўскі (1863). Адбыліся першыя выступленні рабочых за свае правы (верасень 1879). Адбылося першае ў Беларусі святкаванне Дня працы (18.4 (1.5).1894).

Па вуліцы Дамініканскай (Савецкай) пракладзены першы ў Беларусі вадаправод (1860). Праз Гродна праведзена чыгуначная лінія Санкт-Пецярбург — Варшава, пабудавана чыг. станцыя 3-га класу (1862), будынак вакзалу (1868). Збудаваны гарадскі вадаправод (1875). Купцом О. Кунцам збудаваны піўзавод (1877). Пажар знішчыў большую частку гораду, у т. л. архіў дваранскага дэпутацкага сходу (10.6.1885). У 1898 у горадзе 12 праваслаўных, 3 каталіцкіх, 1 лютэранская цэрквы, 1 сінагога, 3 кляштары, 2 тэатры. У 1900—1903 горад моцна адчуваў уплыў эканамічнага крызісу.

Выдадзена першае гістарычнае апісанне Гродна (Гродзенская друкарня, уклад. Я. І. Радзішэўскі, 1860). Над горадам назіралася палярнае ззянне (31.3.1894).

Насельніцтва горада: 20,2 тыс. (1861), 39 тыс. (1898), 43,5 тыс. (1906), 43 тыс. (1914).

Колькасць раскватараваных войскаў: 11 тыс. (1898), 28 тыс. (1905), 28,3 тыс. (1906).

1905—1914 правіць

У 1905—1907 адбываліся шматлікія забастоўкі проацоўных. У 1909 пачаў дзейнасць нелегальны Гродзенскі гурток беларускай моладзі.

Пабудаваны металічны мост праз Нёман (1907—1908). Пачала дзейнічаць першая ў Гродне тэлефонная станцыя (14.11.1907). Збудавана першая ў горадзе электрастанцыя (1912).

Насельніцтва горада: 43,5 тыс. (1906), 43 тыс. (1914).

Колькасць раскватараваных войскаў: 28 тыс. (1905), 28,3 тыс. (1906).

1914—1918 правіць

Пры баях за горад артылерыйскімі абстрэламі знішчаны касцёл Базыліянак і палац Тызенгауза (1915). Германскія войскі занялі горад 20.8 (2.9).1915.

21.8 (3.9).1915 быў уведзены новы стыль (грыгарыянскі каляндар).

Нямецкія ўлады абвясцілі па-за законам беларускую мову (28.9.1915).[5] У горадзе працаваў Беларускі камітэт нацыянальна-культурнай сувязі (лістапад 1918—1920). Былі разрабаваныя гродзенскія бібліятэкі (пач. 1919). Расстраляна дэманстрацыя супраць нямецкай акупацыі на Параднай (Савецкай) плошчы (8.1.1919).

У лютым 1919, згодна з патрабаваннямі Антанты, нямецкія войскі пачалі выходзіць з займаных імі тэрыторый Беларусі і Літвы.

1919—1921 правіць

У лютым 1919 на раней акупаваныя немцамі тэрыторыі Беларусі і Літвы замест германскіх прыходзяць польскія войскі. Горад перададзены арміі Пілсудскага (27.4.1919). Матэрыяльная шкода, прычыненая германцамі гораду і жыхарам, ацэньваецца ў 1,2 млн ням. марак. Адбыліся начныя арышты дзеячаў беларускага нацыянальнага руху (8.5.1919). Групай ваеннай арганізацыі польскай моладзі раззброены 1-ы беларускі полк[6] (1.6.1919). Польскія ўлады закрылі беларускую прагімназію (15.9.1919). Польскія войскі выйшлі з Гродна (21.4.1920). Шмат фабрык і заводаў былі закрыты, абсталяванне вывезена.[7]

Паводле мірнага дагавора РСФСР і Літвы горад перададзены Літве (12.7.1920). Аднак, фактычна гэта не было ажыццёўлена. Горад заняла Чырвоная армія (19.7.1920). Польскія войскі ізноў занялі горад 25.9.1920. Паводле ўмоў перамір’я горад перададзены Польшчы (12.10.1920).

1921—1939 правіць

Горад быў перададзены Польшчы па Рыжскай дамове (19.3.1921).

Былі ўтвораны акруговы і гарадскі камітэты КПЗБ (1923). Адбыўся суд над партызанамі Гарадзеншчыны (красавік 1925). Закрытая Беларуская Грамада (1.2.1927). Праведзены «працэс 62-ці» (3 — 14.4.1927) і «працэс 75-ці» над членамі КПЗБ (чэрвень 1929). Жорсткі эканамічны крызіс (1929—1933) прывёў да масавага беспрацоўя (2,6 тыс. чал. на 1.1.1932). Адбываліся шматлікія забастоўкі. За 1934—1938 акруговы суд разгледзеў 165 палітычных спраў. Жорстка разагнана шматлікая дэманстрацыя (1.5.1935), праведзена 5-тысячная дэманстрацыя (1.5.1936). Праходзілі масавыя пратэсты супраць смяротнага пакарання Прытыцкаму (1936—1937).

У 1927—1939 гадах у Гродна размяшчалася адна з брыгадаў Корпуса аховы памежжа.

Адкрыты Гродзенскі музей (9.12.1922). У 1928 пачало сваю дзейнасць ТБШ, 2.7.1929 Гродзенская акруговая ўправа ТБШ была закрытая ўладамі. У 1938 былі закрыты ўсе беларускія школы гораду.

Насельніцтва горада: 34,9 тыс. (1921), 40,6 тыс. (1926), 49 тыс. (1931), 49,7 тыс. (1937).

1939—1941 правіць

Часткі Чырвонай арміі ўвайшлі ў горад 20.9.1939 (гл.: Абарона Гродна 1939). Горад уключаны ў склад Беластоцкай вобласці (4.12.1939), пераведзены ў гарады абласнога падпарадкавання (1.1.1940), стаў раённым цэнтрам (15.01.1940).

Створаны Цэнтральны Дзяржаўны Архіў БССР у Гродне (кастрычнік 1939). Адкрыты Настаўніцкі інстытут, першая ўстанова вышэйшай адукацыі ў Заходняй Беларусі (20.2.1940).

Насельніцтва 55 тыс. (1941).

1941—1944 правіць

Горад быў цалкам заняты нямецкімі войскамі 24.6.1941 (23.6.1941 часткова). Горад і Беластоцкая вобласць увайшлі ў склад Германскай імперыі, былі падпарадкаваны акрузе Усходняй Прусіі (12.10.1941).

Паводле афіц. дадзеных быў створаны (6.7.1941) лагер смерці для савецкіх ваеннапалонных і грамадзянскіх асоб у раёне Фолюша, праз які прайшлі 36 тыс. чал., 18 тыс. чал. былі пахаваны тамсама. Пазней быў створаны яшчэ адзін лагер смерці, каля в. Калбасіно. Паводле ўдакладненых звестак (1990) існаваў толькі адзін перасыльны лагер для ваеннапалонных і грамадзянскіх асоб-яўрэяў. Такім чынам, паходжанне пахаванняў да канца не вядомае.[8]

Усе шыльды і надпісы пераведзены на нямецкую мову, беларуская і польская абвешчаны па-за законам (1942). У горадзе падпольна выдавалася газета Арміі Краёвай «Dekada» (верасень 1942 — канец 1943). Праводзіліся масавыя расправы над польскім насельніцтвам гораду (22.10.1942, 15.6.1944).

У горадзе былі створаны два яўрэйскія гета (1.11.1941, 2.11.1941), туды пераселеныя 25 тыс. яўрэяў. Гета ліквідаваны ў лістападзе 1942, насельнікі вывезены праз Калбасіно ў Асвенцым і Трэблінку. 12.3.1943 горад быў абвешчаны «вольным ад яўрэяў». За час ліквідацыі гета вывезены былі каля 40 тыс. чал. з горада і наваколля.

Горад заняты савецкай арміяй 16.7.1944, але да 24.7.1944 вяліся баі ў занёманскай частцы гораду. Горад разбураны на 43 %.

1944—1991 правіць

Пасля вызвалення з-пад нямецкай акупацыі горад увайшоў у склад Гродзенскай вобласці (20.9.1944).

У 1963 г. быў адкрыты аэрадром каля в. Караліно. Горад упершыню атрымаў прыродны газ (23.11.1963), было створана штучнае возера Юбілейнае на р. Ласосне (1967), збудаваны першы ў горадзе 9-павярховы дом (1967), пачала працу абласная студыя тэлебачання (26.12.1968), пачаўся рух тралейбусаў (10.11.1974), адкрытыя рачны порт (7.5.1975) і Румлёўскі мост (1986), разбураны стары і збудаваны новы будынак чыгуначнага вакзалу (24.4.1986).

У 1963 пачаў працаваць хімічны камбінат «Азот», у 1966 — домабудаўнічы камбінат, у 1967 — завод ЖБК, у 1983 — ДВА «Хімвалакно».

Быў адкрыты педінстытут (кастрычнік 1944).

Узарвана Фара Фітаўта (29.11.1961). Адбылася беспрэдэнтная дэманстрацыя хіпі на пл. Савецкай (1971).

У 1974 годзе партыйнае кіраўніцтва Гродна вырашыла рэалізаваць праект галоўнага архітэктара Гродзенскай вобласці Пархуты. Праект прадугледжваў знос добрай часткі старога гораду з вузкімі вулачкамі і будаўніцтва на гэтым месцы працяга трасы Мінск-Гродна. Пад знос траплялі Брыгіцкі касцёл, адзін бок вуліцы Карла Маркса, манастыр Раства Багародзіцы,сінагога. Каб выратаваць гістарычны цэнтр Гродна сям’я Бруянкоў (Пётр Вітальевіч Бруянок быў залічаны ў Бюро прапаганды помнікаў гісторыі і архітэктуры пры таварыстве «Веды», якое кватаравала ў Старым замку) напісала ліст міністру культуры СССР Фурцавай.

 
Званіца Брыгіцкага касцёла, знесеная камуністычнымі ўладамі Гродна

У выніку працяглай перапіскі гістарычны цэнтр Гродна быў выратаваны. Была знесена званіца брыгіцкага касцёла, якая месцілася па іншы бок вуліцы ад яго. Цяпер ад яе засталіся толькі падмуркі. Зацверджаны архітэктурны план не прадугледжваў будаўніцтва праспекта ва ўсходнім накірунку. Праз некаторы час Раіса Ўладзіміраўна Бруянок (працавала кіраўніком аддзела праграмавання) была паніжана ў пасадзе. Сям’я Бруянкоў таксама падпісвалася за выратаванне будынку архіву на плошчы Леніна, прыватнага сектара міжваеннага перыяду падчас будаўніцтва Лядовага палаца ў Каложскім парку.[9]

Пасля пачатку перабудовы арганізаваны гісторыка-культурны клуб «Паходня» (1985). У першых дэмакратызаваных выбарах у Вярхоўны Савет СССР удзельнічаў альтэрнатыўны кандыдат М. Ткачоў (26.3.1989, 14.5.1989, 21.5.1989, пасля дадатковага туру галасавання прайграў старшыні абкама КПБ Сямёнаву). Перад шматлікім перадвыбарным мітынгам на стадыёне «Чырвоны сцяг» (17.2.1990) улады гораду пагражалі выкарыстаннем узброенай сілы.

У 1963 г. збудаваны стадыён «Чырвоны сцяг» (на месцы яўрэйскіх могілак). У 1964 г. пачала выступы футбольная каманда «Хімік» (2 ліга першынства СССР).

Горад парадніўся з г. Ліможам, Францыя (1978). Горад быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (25.9.1978).

Насельніцтва горада правіць

Дата перапісу|Колькасць насельніцтва (тыс. чал.)

  • 1588 — кал.4
  • 1825 — 9,9
  • 1856 — 18,4
  • 1897 — 46,9
  • 1913 — 63,0
  • 1931 — 49,0
  • 1939 — 57,2
  • 1956 — 65,0
  • 1959 — 73,0
  • 1965 — 98,0
  • 1970 — 132,0
  • 1980 — 202,0
  • 1985 — 247,0
  • 1988 — 272,0
  • 1991 — 284,0
  • 1999 — 301,7
  • 2005 — 317,3
  • 2006 — 318,6
  • 2008 — 349,7

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Дата заснавання 1128 г., з’яўляецца, відавочна, вынікам няправільнага пераліку на сучасны каляндар. [ГоШв 1993] с.11
  2. [ГоШв 1993] с.12
  3. У іншых крыніцах — 1283 г. [ГоШв 1993] с.14
  4. Георг Браун «Civitates orbis terrarum», Т.2. — Кёльн, 1575.
  5. [ГоШв 1993] с.76
  6. Полк быў на гэты момант у няпоўным складзе.
  7. Даклад рэўкома (ліпень 1920).
  8. [ГоШв 1993] с.92
  9. http://nashaniva.by/?c=ar&i=158228 Як пара антысаветчыкаў у 70-я выратавала гістарычны цэнтр Горадні

Спасылкі правіць