Гісторыя Рыма ахоплівае 2800 гадоў існавання горада, які вырас з маленькай італьянскай вёскі, якая з’явілася ў IX стагоддзі да н.э. Сёння гэта сталіца Італіі, міжнародны палітычны і культурны цэнтр, які лічыцца адным з найпрыгажэйшых гарадоў свету. На тэрыторыі Рыма знаходзіцца асацыяваная з Італіяй карлікавая дзяржава — анклаў Ватыкан, якая з’яўляецца цэнтрам каталіцкага свету.

Традыцыйнай датай заснавання Рыма лічыцца 21 красавіка 753 да н.э.

Перыядызацыя правіць