Гісторыя Эстоніі

падзеі на тэрыторыі сучаснай Эстоніі

Гісто́рыя Эсто́ніі — падзеі на тэрыторыі сучаснай Эстоніі з моманту пачатку рассялення там людзей і да сённяшняга дня.

Сцяг Эстоніі Гісторыя Эстоніі
Герб Эстоніі
Старажытная Эстонія
Сярэдневяковая Эстонія
Дацкая Эстонія · Дэрпцкае біскупства · Лівонскі ордэн ·
Падзел і аб’яднанне пад шведскім панаваннем
Лівонская вайна · Лівонскае каралеўства · Задзвінскае герцагства · Шведская Лівонія · Шведская Эстляндыя
У складзе Расійскай імперыі
Паўночная вайна · Ліфляндская губерня · Эстляндская губерня
Стварэнне Эстонскай Рэспублікі
Балтыйскае герцагства ·
Часовы ўрад Эстоніі ·
Вайна за незалежнасць ·
Эстонская рэспубліка
Другая сусветная вайна
Чэрвеньскі пераварот · Далучэнне Эстоніі да СССР · Генеральная акруга Эстонія
Паваенны перыяд
Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Лясныя браты · Аднаўленне незалежнасці

Партал «Эстонія»

Першыя чалавечыя паселішчы ўзніклі на гэтай тэрыторыі прыкладна за 9500—9600 гадоў да нашай эры ў рамках, так званай, кундскай культуры. Да X—XIII стагоддзяў склалася раннефеадальная структура грамадства, дзе на чале зямель стаялі старэйшыны і правадыры ваенных дружын[⇨].

У XIII стагоддзі крыжакі, задушыўшы супраціўленне эстаў, уключылі гэтыя землі ў склад Лівонскага ордэна. З гэтага часу немцы на працягу некалькіх стагоддзяў займалі ў Эстоніі ключавыя пазіцыі ва ўладных структурах, культуры, эканоміцы і г. д. У XVI стагоддзі Эстонія прайшла эпоху Рэфармацыі, таму з гэтага часу асноўнай рэлігійнай канфесіяй на яе тэрыторыі стала пратэстанцтва[⇨]. У тым жа стагоддзі паводле вынікаў Лівонскай вайны паўночная Эстонія ўвайшла ў склад Швецыі, а яшчэ праз паўстагоддзя таксама ў Швецыю была ўключана і паўднёвая Эстонія[⇨].

Пасля Паўночнай вайны паміж Швецыяй і Расіяй Эстонія ў 1721 годзе была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 1897 года ў Эстоніі пражывала 958 000 чалавек, з іх эстонцы складалі трохі больш за 90 %, рускія — 4 % і немцы — 3,5 %[⇨].

Пасля распаду Расійскай імперыі 24 лютага 1918 года была абвешчана незалежная і дэмакратычная Эстонская Рэспубліка. Незалежнасць была дасягнута падчас Вызваленчай вайны. 2 лютага 1920 года Савецкая Расія і Эстонія падпісалі мірны дагавор аб узаемным прызнанні. 22 верасня 1921 года Эстонія стала членам Лігі нацый[⇨].

У выніку падзелу сфер уплыву паміж СССР і Германіяй у 1939 годзе, Эстоніі ў верасні 1939 года Савецкім Саюзам быў навязаны «Пакт аб узаемадапамозе», а 6 жніўня 1940 года Эстонія была ўключана ў склад СССР. У перыяд з 7 ліпеня 1941 года па 24 лістапада 1944 года тэрыторыя Эстоніі была акупавана нацысцкай Германіяй. Пасля таго як савецкія войскі аднавілі кантроль над тэрыторыяй Эстоніі, яна зноў была ўключана ў склад СССР. ЗША і шэраг іншых краін гэта ўключэнне прызналі дэ-факта і не прызналі дэ-юрэ[⇨].

20 жніўня 1991 года незалежнасць Эстоніі была адноўлена. 17 верасня 1991 года Эстонія была прынята ў ААН. У 2004 годзе Эстонія стала членам Еўрапейскага Саюза і НАТА.

Дагістарычны і старажытны перыяды правіць

 
Каменныя магільнікі бронзавага веку на поўначы Эстоніі.

Жыццё людзей на тэрыторыі сучаснай Эстоніі стала магчымым пасля адступлення ледавіка падчас апошняга ледавіковага перыяду. Паводле археалагічных дадзеных найстаражытнейшым з вядомых паселішчаў тут з’яўляецца стаянка старажытных людзей на беразе ракі Пярну ля вёсцы Пулі, што каля горада Сіндзі, якая існавала прыкладна ў 9500—9600 гадах да нашай эры. Гэтыя і пазнейшыя паселішчы паляўнічых і рыбакоў адносяцца да, так званай, кундскай культуры[1][2]. Яна існавала ажно да эпохі мезаліту (V тысячагоддзе да нашай эры)[3]. З V па III тысячагоддзі да н.э. тэрыторыя Эстоніі была заселена народамі нарвенскай культуры і культуры ямачна-грабеньчатай керамікі[4]. У эпоху неаліту (IVII тысячагоддзі да н.э.) іх змяніла культура шнуравой керамікі. У другой палове неаліту, пачынаючы прыкладна з 2900 гг. да н.э., на тэрыторыі Эстоніі сталі разводзіць скаціну — кароў, коз, авечак і свіней[5], да I тысячагоддзя да н.э. жывёлагадоўля стала галоўнай галіной гаспадаркі[6].

У I тысячагоддзі да н.э. насельніцтва тэрыторыі цяперашняй Эстоніі перайшло да аселага ладу жыцця і пачало будаваць першыя ўмацаваныя паселішчы. Найбольш вядомыя з іх — Асва і Рыдала на востраве Саарэмаа і Іру пад Талінам. З сярэдзіны I тысячагоддзя да н.э. развіваюцца сухапутныя і марскія кантакты з суседзямі. Гэты перыяд вядомы ў археалогіі як культура каменных могільнікаў[ru][7]. У першыя стагоддзі нашай эры асновай гаспадаркі становіцца земляробства, у другой палове I тысячагоддзя шырокае распаўсюджанне атрымала ворыўнае земляробства з выкарыстаннем быдла ў якасці цяглавой сілы[8].

Назва «Эстонія» можа паходзіць ад слова «Aestii», якое ўпершыню згадваецца рымскім гісторыкам Тацытам у 98 годзе н.э. у трактаце «Пра паходжанне германцаў і месцазнаходжанне Германіі»[9][10]. Так, паводле яго слоў, германцы называлі народы, якія жылі на паўночны ўсход ад ракі Віслы. Палітолаг Рэйн Таагепера[en] адзначае, што эстонцы з’яўляюцца карэнным народам, якія на працягу некалькіх тысячагоддзяў пражываў на гэтай зямлі[11]. Эстонская мова паводле паходжання адносіцца да фіна-ўгорскай групы[12], плямёны-носьбіты гэтых моў з’явіліся на тэрыторыі цяперашняй Эстоніі ў выніку міграцыі з усходу і поўначы прыкладна ў 3300-3200 гадах да н.э.[13]

 
Мааканды на тэрыторыі Эстоніі напачатку XIII стагоддзя.

XI стагоддзе стала пераломным момантам у характары засялення Эстоніі: мноства старых гарадзішчаў-паселішчаў было закінута, але былі пабудаваны новыя і больш магутныя. Узраслі колькасць насельніцтва і плошчы земляробства. Да канца жалезнага веку сфарміравалася сістэма адміністрацыйнага падзелу. Асноўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай у старажытнай Эстоніі былі кіхельканды, якіх налічвалася агулам каля 45. Яны складаліся з вакавых акруг, у якія ўваходзілі ад некалькіх дзясяткаў да сотні сяліб (сямейных фермаў). Кіхельканды аб’ядноўваліся ў мааканды. Да пачатку XIII стагоддзя іх было восем: Вірумаа, Ляанемаа, Равала, Саарэмаа, Сакала, Угандзі, Хар’юмаа, Ярвамаа[14][15]. Асноўнай сацыяльна-эканамічнай адзінкай была сямейная ферма[16]. Да X—XIII стагоддзяў склалася раннефеадальная структура грамадства, дзе на чале зямель стаялі старэйшыны і правадыры ваенных дружын[17]. Культура гэтага перыяду знайшла адлюстраванне ў эпасе Калевіпаэг[12].

Каля 1030 года адбыўся паход князя Яраслава Мудрага ў эстонскія землі. Вынікам паходу было заснаванне горада Юр’еў (Тарту). У 1061 годзе мясцовыя плямёны адбілі горад[18]. У далейшым эсты з аднаго боку і пскавіцяне з наўгародцамі з іншага здзяйснялі да пачатку XIII стагоддзя ўзаемныя набегі[19][20]. Аналагічныя канфлікты адбываліся ў эстаў са скандынаўскімі вікінгамі з IX стагоддзя[12][6].

Сярэднявечча правіць

Сярэднявеччам у Эстоніі лічыцца перыяд з пачатку XIII стагоддзя і да другой паловы XVI стагоддзя, гэта значыць з пачатку распаўсюджання хрысціянства і да Лівонскай вайны[21].

Хрысціянства прыйшло ў Эстонію значна пазней, чым у іншыя краіны Еўропы. Спачатку на гэтай тэрыторыі з'явіліся місіянеры, затым пачалася ваенная экспансія, якую падтрымлівалі разрозненыя сілы: папская курыя, Гамбургска-Брэменскія архібіскупы, Тэўтонскі ордэн, Дацкае і Шведскае каралеўствы. Першыя спробы папскіх місіянераў перавярнуць эстаў у хрысціянства пачаліся ўжо ў 1170-я гады, але поспеху не мелі[22].

Заваяванне Эстоніі крыжакамі правіць

 
Дацкая Эстляндыя і Лівонская канфедэрацыя.

У XII стагоддзі пачаўся Лівонскі крыжовы паход. Да эстонскай зямлі крыжакі дабраліся да 1206—1208 гадоў. У 1217 годзе эсты пацярпелі паражэнне ў бітве пры Вільяндзі, у якім загінуў старэйшына Лембіту[23][24][25].

У 1219 годзе дацкі кароль Вальдэмар II заваяваў Паўночную Эстонію, перамогшы эстаў у бітве пры Лінданісэ. Нямецкі Ордэн мечнікаў заваяваў Паўднёвую Эстонію да 1224 года і востраў Саарэмаа (Эзэль) да 1227 года. У выніку, гэтыя землі трапілі пад уладу Лівонскага ордэна[12]. Фарміраванне новай адміністрацыйнай сістэмы на заваяваных землях працягвалася да канца XIII стагоддзя[22]. Асноўнымі прычынамі паражэння сталі колькасная і ваенна-тэхнічная перавагі праціўніка, а таксама адсутнасць цэнтралізаванай палітычнай улады ў эстаў[26][27].

На заваяваных ордэнам землях былі створаны Эзэль-Вікскае (Саарэ-Ляэнескае) і Дэрпцкае (Тартускае) біскупствы. Паўночная частка Эстоніі ўваходзіла ў склад дацкага каралеўства[12]. У 1240 годзе дацкі кароль дараваў землі для стварэння Талінскага біскупства. Пасля пераўтварэння Рыжскага біскупства ў архібіскупства ў 1251 годзе Дэрпцкае і Эзэль-Вікскае біскупствы перайшлі ў падпарадкаванне да Рыжскага архібіскупа. Талінскі біскуп падпарадкоўваўся архібіскупу Лунда і свецкай улады на сваёй тэрыторыі не меў[22].

Канфлікты новых улад з мясцовым насельніцтвам прывялі да паўстанняў, самым вядомым з якіх стала паўстанне Юр'евай ночы ў Дацкай Эстляндыі ў 1343 годзе[28]. Датчане не змаглі самастойна справіцца з ім і пазвалі па дапамогу Тэўтонскі ордэн. У далейшым праз рост унутраных праблем 29 жніўня 1346 года дацкі кароль Вальдэмар IV Атэрдаг прадаў дацкую частку Эстляндыі вялікаму магістру Тэўтонскага ордэна Генрыху Дуземеру за 19 тысяч сярэбраных кёльнскіх марак[29], а апошні перадаў Эстляндыю ландмайстру Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі Госвіну фон Херыке[30][25][31].

Нямецкае кіраванне правіць

У рэгіёне была сфарміравана феадальная сістэма. Феадаламі былі нямецкія рыцары, біскупы і нешматлікія эстонскія старэйшыны, якія хутка анямечыліся. Правы сялян паслядоўна абмяжоўваліся ажно да ўвядзення прыгоннага права к XVI стагоддзю[32][31]. У 1550 годзе натуральныя падаткі дасягнулі 25 %, а першы выпадак продажу селяніна асобна ад зямлі датуецца 1495 годам[33].

Уся адміністрацыйная і судовая ўлада знаходзілася ў руках нямецкіх магістратаў. У гарадах утварыліся купецкія гільдыі і цэхі рамеснікаў. Рэваль, Дэрпт, Пернау і Фелін уваходзілі ў Ганзейскі саюз. Самі ж эстонцы, якія складалі каля 80 % насельніцтва, заставаліся сялянамі і не мелі асабістай свабоды да скасавання прыгоннага права ў 18161819 гадах[32]. У XIV стагоддзі існавалі істотныя рознагалоссі паміж буйнымі феадаламі Лівоніі, якія прыводзілі да ўзброеных сутыкненняў[34]. У XV стагоддзі адбылася кансалідацыя саслоўяў і ўрэгуляванне адносін паміж імі[35].

Архітэктурнае аблічча гарадоў, асабліва Таліна (у розныя часы называўся таксама Калывань, Лінданісэ і Рэвель[36]) з яго сярэдневяковай готыкай, фарміравалася пад моцным уплывам заходняй і паўночнаеўрапейскай («ганзейскай») архітэктуры. Насельніцтва Эстоніі ў 1550 годзе склала каля 250 тысяч чалавек, з якіх прынамсі 6 % жылі ў гарадах, у тым ліку 8000 у Таліне і 6000 у Тарту[33] Гарады Эстоніі адыгрывалі істотную ролю ў гандлі паміж рускімі гарадамі і Захадам[37]. Першая ў Эстоніі бібліятэка была заснавана ў Таліне ў 1552 годзе[38].

Існуюць рознагалоссі наконт дачынення каталіцкай царквы да эстонскага насельніцтва. Энцыклапедыя «Кругасвет» піша, што «каталіцкая вера мела слабае распаўсюджанне сярод эстонцаў, бо царква не праяўляла цікавасці да іх мовы і культуры»[32]. Энцыклапедыя «Эстоніка», насупраць, сцвярджае, што «каталіцкая царква, ва ўсякім разе, у гарадах праяўляла вялікую ўвагу да так званых „нянемцаў“ (эстонцаў)». Ва ўсіх талінскіх цэрквах і манастырах, акрамя нямецкай, чыталіся пропаведзі і на эстонскай. Сярод сялян былі распаўсюджаны язычніцкія звычаі, пераплеценыя з каталіцкімі абрадамі. К XVI стагоддзю жыхары Эстоніі сталі карыстацца хрысціянскімі імёнамі, якія прыйшлі на змену старажытным эстонскім[39].

Рух Рэфармацыі, пачатак якой быў пакладзены Марцінам Лютэрам у Германіі (1517 г.), атрымаў шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі сучаснай Эстоніі. Асновай Рэфармацыі ў Эстоніі паслужылі эканамічныя супярэчнасці гарадоў як гандлёвых цэнтраў з аднаго боку і Ордэна і рыцарства з другога. Лютэранскія прапаведнікі пачалі сваю рэгулярную дзейнасць у Таліне і Тарту вясною 1524 года. Восенню таго ж года выбухнулі беспарадкі, у якіх гараджане (галоўным чынам просты люд і маладыя купцы) у іканаборстве руйнавалі не толькі прыходскія цэрквы і манастыры, але і жыллё духавенства[40]. У сельскай мясцовасці ўкараненне лютэранства адбывалася значна больш павольна і нават у XVIII стагоддзі сельскія лютэранскія святары скардзіліся на прыхільнасць сваіх вернікаў да каталіцкіх абрадаў[41]. Адным з патрабаванняў Рэфармацыі было правядзенне набажэнства на мовах мясцовых народаў, што стала прычынай выдання ў Германіі першых кніг на эстонскай мове (1525 г. ці 1535 г.)[17][42][37].

Эстонія ў Новы час правіць

Лівонская вайна правіць

 
Узяцце Нарвы Іванам Грозным.

У XVI стагоддзі Лівонская канфедэрацыя, Рускае царства, Вялікае Княства Літоўскае, Шведскае і Дацкае каралеўствы ўступілі ў буйны і працяглы канфлікт за тэрыторыі, сярод якіх была і тэрыторыя сучаснай Эстоніі. Гэты канфлікт, які доўжыўся з 1558 па 1583 гады, атрымаў назву Лівонская вайна. Вынікам канфлікту быў распад Лівонскай канфедэрацыі, Эстонія была падзелена паміж Швецыяй і Вялікім Княствам Літоўскім, праз паўстагоддзя Паўднёвая Эстонія таксама была перададзена Швецыі[17][43].

Да пачатку Лівонскай вайны (15581583 гг.) насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Эстоніі складала ад 250 000 да 300 000 чалавек. На пачатковым этапе вайны Лівонская канфедэрацыя апынулася не ў стане супрацьстаяць рускім войскам, была хутка разгромлена і ўжо ў 1561 годзе спыніла існаванне, перадаўшы свае землі ВКЛ. Акрамя таго, у 1559 годзе Данія купіла востраў Эзэль і частку тэрыторыі сучаснай заходняй Эстоніі. Дацкі кароль аддаў гэтыя землі ў валоданне герцага Магнуса Гольштэйна. Аднак знайшліся і іншыя прэтэндэнты на «лівонскую спадчыну». Рэвель у 1561 годзе добраахвотна прыняў пратэкцыю Швецыі, і адначасова шведскае падданства прыняло рыцарства Хар’юмаа, Ярвамаа і Вірумаа. У 1561 годзе тэрыторыя Дэрпцкага біскупства была захоплена войскамі Рускага царства[44].

У 1561 годзе шведская армія высадзілася ў Рэвелі і ўзяла пад кантроль паўночную частку сярэдневяковай Лівоніі. Не прызнаючы шведскіх захопаў, Данія і Рэч Паспалітая (да якіх далучыўся і Вольны горад Любек) у 1563 годзе пачалі супраць шведаў — гэтак званую, Скандынаўскую сямігадовую вайну, якая працягвалася да 1570 года. У выніку кааліцыі не ўдалося адняць шведскія ўладанні ў Эстляндыі.

У 1570 годзе на землях Лівонскай канфедэрацыі цар Іван IV Грозны стварыў Лівонскае каралеўства на чале з дацкім прынцам, герцагам Магнусам — васалам Рускага царства. Падчас Лівонскай вайны рускія войскі двойчы бралі ў аблогу Рэвель (у 1570 г. і ў 1577 годзе), але ўзяць не змаглі. Да моманту заканчэння Лівонскай вайны насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Эстоніі скарацілася да 120—140 тыс. чалавек. Расія саступіла ўсе захопленыя ў Лівоніі тэрыторыі Рэчы Паспалітай (дагавор падпісаны ў 1582 годзе) і Швецыі (дагаворы 1583 і 1595 гадоў)[42].

Падзел тэрыторыі правіць

 
Талін у 1630-я гады. Гравюра Адама Алеарыя.

З моманту раздзела Лівоніі паміж ВКЛ і Швецыяй і да пачатку XX стагоддзя Эстляндыяй (эст.: Eestimaa) называлі толькі паўночную частку сучаснай тэрыторыі краіны, паўднёвая ж называлася Ліфляндыяй[45].

Напачатку XVII стагоддзя барацьба за Прыбалтыку паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай працягнулася. Па ўмовах Альтмаркскага перамір'я 1629 года, якое завяршыла яе, да Швецыі адышла цалкам уся Ліфляндыя (уключала сучасную паўднёвую Эстонію і паўночную Латвію). Пасля паражэння ў вайне 16431645 гадоў Данія саступіла кантроль над Эзэлем, у выніку чаго Швецыя авалодала ўсёй сучаснай тэрыторыяй Эстоніі[17][44][42].

У складзе Швецыі правіць

Шведскае панаванне аспрэчвалася Рэччу Паспалітай у вайне 1654—1660 гадоў і Рускім царствам у вайне 1656—1658 гадоў, але Швецыя захавала свае пазіцыі ў Эстляндыі да канца стагоддзя. Насельніцтва Эстляндыі аднавілася да 400 000 чалавек. Немцы, якія страцілі палітычную ўладу, заставаліся кіруючым сацыяльна-эканамічным класам[42]. На тэрыторыі Эстоніі былі створаны Эстляндская і Ліфляндская губерні[46].

Сферай, дзе шведскае кіраванне аказала максімальны ўплыў на Эстонію, была адукацыя. З канца XVII стагоддзя атрымала распаўсюджванне школьнае навучанне на эстонскай мове. У 1632 годзе на 4 гады раней за Гарвард быў заснаваны Дэрпцкі (Тартускі) універсітэт. У 1684 годзе пры падтрымцы шведскай каралеўскай улады каля Дэрпта была адкрыта настаўніцкая семінарыя, дзе выкладаў Бенгт Готфрыд Фарселіус, пашырылася выданне кніг на эстонскай мове[47].

У гады Вялікага Голаду (16951697) праз неўрадлівыя гады насельніцтва скарацілася прыблізна на 70 000 чалавек. Найбуйнейшымі з гарадоў былі Талін, Дэрпт, Нарва, Арэнсбург, Пернау, Фелін.

Да XVII стагоддзя асновай эканомікі Эстоніі служыў гандаль. У сілу выгоднага тэрытарыяльнага размяшчэння праз Талін і Нарву праходзілі тавары з Еўропы ў Расію і назад. Рака Нарва забяспечвала сувязь з Расіяй: Псковам, Ноўгарадам, Масквой. Асноўная колькасць арыстакратаў-землеўладальнікаў у Эстоніі складалі немцы і шведы. У 1671 годзе быў прыняты закон, які дазваляў вяртанне беглых сялян, а таксама іх запіс у прыгонных кнігах. У Сярэднявеччы Эстонія з'яўлялася буйным пастаўшчыком збожжа ў паўночныя краіны. Толькі ў XVII стагоддзі пачалася індустрыялізацыя здабыўных галін і дрэваапрацоўкі. Абмеркаванне магчымай адмены прыгоннага права выклікала хваляванне буйных нямецкіх землеўладальнікаў[48].

Напачатку XVIII стагоддзя інтарэсы Расійскай імперыі ў Балтыйскім рэгіёне сутыкнуліся з інтарэсамі Швецыі. Паўночная вайна (17001721 гг.) завяршылася капітуляцыяй Швецыі і далучэннем у 1710 годзе Эстляндыі і Ліфляндыі да Расійскай імперыі, што было афіцыйна замацавана Ніштацкім мірным дагаворам 1721 года. Звычайныя для таго часу рабаванні і забойствы былі ўзмоцнены царскім загадам ужывання тактыкі «выпаленай зямлі» і дэпартацыяй мясцовага насельніцтва[49][50].

У складзе Расійскай імперыі правіць

 
Галоўны будынак Тартускага ўніверсітэта.

На тэрыторыі сучаснай паўночнай Эстоніі была ўтворана Рэвельская губерня1783 г. — Эстляндская губерня), а сучасная паўднёвая Эстонія разам з сучаснай паўночнай Латвіяй утварылі Ліфляндскую губерню. Пасля далучэння эстляндскіх земляў да Расійскай імперыі Пётр I аднавіў правы нямецкай арыстакратыі, часткова страчаныя ёй пры шведскім кіраванні[51]. Калі ў Швецыі ўзровень адукацыі нямецкага дваранства лічыўся нармальным, то ў Расіі ён вызнаваўся за вельмі высокі, таму остзейскія немцы сталі кадравым рэзервам вышэйшых чыноўнікаў імперыі. Сяляне ж, насупраць, былі канчаткова запрыгонены[52][53]. У гэты перыяд склаўся, гэтак званы, «остзейскі асобы парадак», якім вызначаліся адносіны паміж дзвюма губернямі і Расійскай імперыяй. За нямецкім дваранствам былі замацаваны адміністрацыйная і судовая ўлады, мясцовай евангелічна-лютэранскай царквы была прадстаўлена поўная свабода нароўні з Рускай праваслаўнай царквой, якая панавала ў імперыі [54].

За час Паўночнай вайны і эпідэміі чумы 17101711 гадоў насельніцтва Эстляндыі паменшылася да 150—170 тыс. чалавек, але неўзабаве пачало імкліва расці і да 1765 года дасягнула 400 000 чалавек[25][51]. У 1739 годзе на эстонскай мове была ўпершыню выдадзена Біблія[55]. Да канца XVIII стагоддзя больш за палову эстонскага насельніцтва губерні ўмела чытаць. Да канца XIX стагоддзя пісьменнасць была амаль пагалоўнай[53]. Важны ўплыў на духоўнае развіццё эстонскіх сялян аказалі рэлігійныя рухі піетызму і брацтва гернгутэраў[56], а затым нямецкае Асветніцтва. Дзеячы Асветніцтва крытыкавалі прыгоннае права і выступалі за паляпшэнне сістэмы адукацыі[57].

Да 1790 г. насельніцтва Эстляндскай губерні налічвала каля 500 тыс. чалавек. Вырасла і гарадское насельніцтва (1782 г.): Рэвель — 10 700, Дэрпт — 3400, Нарва — 3000, Пернаў (Пярну) — 2000. У першай палове XIX стагоддзя немцы складалі 40—50 % гараджан, і толькі 20—40 % з'яўляліся эстонцамі. Асноўнай мовай справаводства ў гарадах і на губернскім узроўні была нямецкая[17].

У 1802 годзе зноў адкрыўся заснаваны ў 1632 годзе Дэрпцкі ўніверсітэт, дзверы якога былі закрыты падчас Паўночнай вайны[53]. У тым жа годзе была праведзена рэформа, якая змякчыла прыгоннае права, забяспечыла маёмасныя правы сялян на рухомую маёмасць і стварыла суды для рашэння сялянскіх пытанняў. Скасаванне прыгоннага права ў Эстляндскай губерні ў 1816 г. і ў Ліфляндскай губерні ў 1819 г. стала важным крокам на шляху вызвалення сялян, аднак прайшло яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў, перш чым яны атрымалі права набываць зямлю ва ўласнасць[58].

У 1821 годзе пачынае выходзіць «Сялянскі Штотыднёвік» (эст.: "Marahwa Naddala-Leht") пад рэдакцыяй Ота Масінга. У 1838 годзе ў Дэрпце было заснавана «Таварыства навукоўцаў Эстоніі», удзельнікамі якога былі такія навукоўцы, як Фрыдрых Роберт Фельман і Фрыдрых Рэйнхальд Крэйцвальд. У 1843 годзе пастар Эдуард Аарэнс стандартызаваў арфаграфію і граматыку эстонскай мовы на аснове фінскай замест выкарыстанай раней германа-лацінскай мадэлі[59].

Пасля вызвалення сялян іх эканамічнае становішча пагоршылася. Следствам сталі хваляванні, якія выразіліся ў руху за змену спавядання з лютэранства на праваслаўе, якое прынялі дзясяткі тысяч сялян. Гэта стала прычынай правядзення завяршальнай аграрнай рэформы. Закон 1849 года ў Ліфляндыі і 1856 года ў Эстляндыі падзяліў землі маёнткаў і дазволіў прадаваць і здаваць зямлю ў арэнду сялянам[60]. У 1863 годзе сяляне атрымалі дакументы, якія засведчвалі асобу, і права на свабоду перамяшчэння. Да канца XIX стагоддзя больш за 80 % сялян у населеных эстонцамі паўночных паветах Ліфляндскай і звыш 50 % у Эстляндскай губерні з'яўляліся ўладальнікамі ці арандатарамі зямлі, што спрыяльна адбілася на эканоміцы краіны. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 1897 года ў Эстоніі пражывалі 958 000 чалавек, з іх эстонцы складалі трохі больш за 90 %, рускія — 4 % і немцы — 3,5 %[17].

З сярэдзіны XIX стагоддзя ў Эстоніі, як і ў астатняй імперыі, пачалося актыўнае развіццё капіталізму. Асноўнай галіной прамысловасці стала тэкстыльная вытворчасць, расло машынабудаванне, узнікла цэментавая прамысловасць[61]. Але галоўным чынам Эстонія заставалася аграрнай краінай да сярэдзіны XX стагоддзя.

Перыяд нацыянальнага абуджэння правіць

   
Эстонскія нацыянальныя дзеячы
Карл Роберт Якабсан і Якаб Хурт.

Аграрныя рэформы і развіццё сістэмы адукацыі пры імператары Аляксандры II спрыялі зараджэнню эстонскага нацыянальнага руху[32]. Яскравым прадстаўніком такога руху стаў Якаб Хурт (18391906 гг.) — заснавальнік нацыянальнай ідэалогіі, які лічыў, што місія руху павінна быць культурнай, а не палітычнай. Больш радыкальны кірунак узначальваўся Карлам Робертам Якабсанам (18411882 гг.) — педагогам, пісьменнікам, журналістам, заснавальнікам першай палітычнай эстонскай газеты «Са́кала» (эст.: Sakala). Сфармуляваная ім палітычная праграма патрабавала роўных правоў для немцаў і эстонцаў. Ён адзначаўся расійскім урадам як галоўны праціўнік балтыйскіх немцаў у Эстляндскай губерні[62]. Ёхан Вольдэмар Янсен у 1857 годзе ўпершыню выкарыстаў у якасці назвы словазлучэнне «эстонскі народ» (эст.: eesti rahvas), замест ранейшага — «народ зямлі» (эст.: maarahvas)[63].

Таварыства эстонскіх пісьменнікаў (18721893 гг.), заснаванае ў Дэрпце, якое аб'ядноўвала эстонскіх інтэлектуалаў, арганізавала збор фальклору і этнаграфічных матэрыялаў і іх публікацыю на эстонскай мове. З 1870 года пачаў дзейнічаць першы эстонскі тэатр — «Ванемуйнэ». У 1869 годзе было арганізавана першае Пеўчае свята — фестываль песні, які сабраў больш за тысячу спевакоў і музыкантаў і аўдыторыю звыш за 12 тыс. чалавек. Гэты фестываль, які праходзіць кожныя 4 гады, і сёння з'яўляецца адной з самых вядомых традыцый Эстоніі[63].

У канцы XIX стагоддзя, з прычыны ўзмацнення Германіі, царскі ўрад пачаў праводзіць палітыку зніжэння нямецкага ўплыву, названую палітыкай русіфікацыі[64]. У 18821883 гадах расійскі сенатар Мікалай Манасеін арганізаваў рэвізію ў прыбалтыйскіх губернях. Рэвізія паказала, што остзейскія немцы дагэтуль пануюць у адміністрацыйных органах, эканамічнай і палітычнай сферах. Былі праведзены рэформы, пасля якіх практычна ўся адміністрацыйная ўлада была сканцэнтравана ў руках рускіх. У 1888 годзе па агульнаімперскім узоры была рэарганізавана мясцовая паліцыя, у 1889 годзе ў Прыбалтыцы была ўведзена агульнаруская судовая сістэма. На мяжы 80-х і 90-х гадоў быў прыняты шэраг захадаў па выцясненні нямецкага ўплыву з адукацыйнай сферы, у прыватнасці, быў русіфікаваны Дэрпцкі ўніверсітэт1893 годзе пераназваны ў Юр'еўскі ўніверсітэт). Але рэформы так і не былі завершаны: большасць чыноўнікаў не была знаёма з мясцовымі ўмовамі і не ведала эстонскай мовы. Такім чынам, уплыў остзейскіх немцаў застаўся нязменным ажно да 1917 года[65].

У 1897 годзе насельніцтва Эстляндскай губерні і паўночных паветаў Ліфляндскай губерні (з пераважным эстонскім насельніцтвам) склала 958 тыс. чалавек: 90 % — эстонцы, каля 4 % — рускія і 3,5 % — остзейскія немцы. Каля 65 % насельніцтва былі заняты ў сельскай гаспадарцы, 14 % працавалі ў індустрыяльным сектары і будаўніцтве, каля 14 % былі заняты на транспарце і ў сферы абслугоўвання. Працэнт эстонцаў у Рэвелі вырас з 51,8 % у 1867 годзе да 88,7 % у 1897 годзе[53]. Балтыйскія немцы і рускія заставаліся інтэлектуальнай, эканамічнай і палітычнай элітамі грамадства; сяляне і рабочыя былі пераважна эстонцамі[65].

У бітвах Першай сусветнай вайны ўдзельнічалі каля ста тысяч эстонцаў, у тым ліку каля 3000 афіцэраў і 8—9 генералаў[66][67]. Шэсць ордэнаў, уключаючы Георгіеўскі крыж 4-й ступені за асабістую адвагу, атрымаў будучы герой Вызваленчай вайны Юліус Купер'янаў.

Пад уплывам рэвалюцыйнага руху ў Расійскай імперыі ў 1905 годзе ў Эстляндскай губерні пракацілася хваля масавых страйкаў і сялянскіх хваляванняў. Эстонская нацыянальная буржуазія выступіла з патрабаваннем правядзення ліберальных рэформаў. Урад імперыі адказаў жорсткімі рэпрэсіямі: 328 эстонцаў былі расстраляныя ці павешаны, лідары беглі за мяжу[68]. Арганізаваныя выступленні рабочых аднавіліся ў 1912 г., прычым асабліва моцна з 1916 г.[69]

Рэвалюцыя 1917 года і стварэнне Эстонскай Рэспублікі правіць

Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Эстоніі правіць

Падчас Лютаўскай рэвалюцыі 2 (15) сакавіка 1917 года органы дзяржаўнай улады Расійскай імперыі ў Рэвелі спынілі сваё існаванне. Часовы ўрад Расіі прызначыў камісарам Эстляндскай губерні рэвельскага гарадскога галаву Яана Поску[70]. Часовы ўрад выдаў пастанову «Аб часавай арганізацыі адміністрацыйнага кіравання і мясцовага самакіравання Эстляндскай губерні», паводле якога ў склад Эстляндскай губерні былі ўключаны паўночныя паветы Ліфляндскай губерні з эстонскім насельніцтвам і ствараўся дарадчы орган пры губернскім камісары — Часовы Земскі Савет Эстляндскай губерні. Задачай Земскага савета было рашэнне мясцовых пытанняў, увядзенне падаткаў і нормаў, а таксама распрацоўка законапраектаў[71].

З красавіка 1917 года ў рускай арміі сталі стварацца эстонскія нацыянальныя вайсковыя часці пад камандаваннем Ёхана Лайданера[72]. Паралельна сваю агітацыю ў гарадах і раскватараваных у Эстоніі часцях рускай арміі вялі бальшавікі. Яны сталі ствараць Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў[73].

Падчас Маанзундскай аперацыі 6 (19) верасня — 23 верасня (6 кастрычніка) 1917 года германскі флот прарваўся ў Рыжскі заліў і нямецкі дэсант акупаваў астравы Маанзундскага архіпелага[74].

У кастрычніку—лістападзе 1917 года ў Эстоніі ішла барацьба паміж бальшавікамі, якія ўтварылі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Эстляндскай губерні, і Земскім саветам. Бальшавікі абвясцілі вярхоўным органам улады Выканаўчы камітэт Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Эстляндскай губерні і апублікавалі праект канстытуцыі Эстляндскай рабочай камуны, у якім будучая Эстонская савецкая рэспубліка абвяшчалася аўтаномнай часткай Расійскай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі[75].

21—22 студзеня (3—4 лютага) 1918 года былі праведзены выбары ў Эстонскі Устаноўчы сход, у выніку якіх першае месца заняла РСДРП(б), атрымаўшы 37,1 % галасоў[76]. Устаноўчы сход меркавалася адкрыць 15 лютага 1918 года, але савецкія ўлады 27 студзеня (9 лютага) адмянілі гэта рашэнне[77].

Германская акупацыя і абвяшчэнне незалежнасці правіць

18—20 лютага 1918 года войскі 8-й германскай арміі і Паўночнага армейскага корпуса пачалі наступ у бок Рэвеля.

 
Маніфест да ўсіх народаў Эстоніі.
 
Мемарыяльная дошка на будынку ў Таліне, дзе была абвешчана незалежнасць Эстонскай рэспублікі.

19 лютага 1918 года Земскі савет сфарміраваў Камітэт выратавання Эстоніі ў складзе Канстанціна Пятса, Юры Вільмса і Канстанціна Коніка. Камітэт 24 лютага апублікаваў «Маніфест да ўсіх народаў Эстоніі», які абвяшчаў Эстонію незалежнай дэмакратычнай рэспублікай, нейтральнай у адносінах да расійска-германскага канфлікту[78]. Камітэтам быў сфарміраваны Часовы ўрад Эстоніі.

Да 4 сакавіка ўсе эстонскія землі былі цалкам акупаваны немцамі. Паводле Брэсцкага міру РСФСР адмовілася ад сваіх правоў на акупаваныя Германіяй вобласці Прыбалтыкі. Германскія акупацыйныя ўлады не прызналі незалежнасці Эстоніі і ўсталявалі ў краі ваенна-акупацыйны рэжым, пры якім на ключавыя адміністрацыйныя пасады прызначаліся афіцэры германскай арміі або остзейскія немцы. У красавіку 1918 года пры падтрымцы акупацыйных улад былі скліканы Эстляндскі і Ліфляндскі ландэсраты (якія складаліся галоўным чынам з остзейскіх немцаў), а затым (12 красавіка) — аб'яднаны Балтыйскі ландэсрат[79]. Ландэсрат прыняў рашэнне аб стварэнні на тэрыторыі Эстляндскай і Ліфляндскай губерняў Балтыйскага герцагства. 22 верасня 1918 года імператар Вільгельм II падпісаў дзяржаўны акт аб прызнанні Балтыйскага герцагства незалежнай дзяржавай. Афіцыйнае абвяшчэнне новай дзяржавы адбылося 17 кастрычніка[80].

Увосень 1918 года ў Германіі пачалася рэвалюцыя, якая прывяла 9 лістапада да звяржэння манархіі. 11 лістапада 1918 года паміж ваюючымі краінамі было падпісана Камп'енскае перамір'е, якое адзначыла заканчэнне Першай сусветнай вайны. У адпаведнасці з умовамі перамір'я Германія была абавязана вывесці войскі з усіх акупаваных тэрыторый.

Вайна за незалежнасць правіць

 
Сцяг незалежнай Эстоніі.

12 лістапада савет старэйшын Земскага савета сфарміраваў новы склад Часовага ўрада пад старшынствам Канстанціна Пятса, які 17 лістапада быў вызвалены з нямецкага канцлагера і 20 лістапада прыбыў у Рэвель. 19 лістапада ў Рызе прадстаўнікі Германіі падпісалі з Часовым урадам дагавор аб перадачы апошняму ўсёй улады ў краіне[81]. У сваю чаргу, Рэвельскі Савет рабочых дэпутатаў звярнуўся за падтрымкай да ўрада Савецкай Расіі. У Чырвонай арміі фарміраваліся асобныя эстонскія часці (гэтак званыя, чырвоныя эстонскія палкі).

29 лістапада 1918 года часці савецкай 7-й арміі, у тым ліку і чырвоныя эстонскія палкі, занялі Нарву, дзе ў той жа дзень была абвешчана Эстляндская працоўная камуна. Урад РСФСР дэкрэтам ад 7 снежня 1918 года прызнаў незалежнасць Эстляндскай працоўнай камуны. 5—7 снежня савецкія войскі аднавілі наступ. Да студзеня 1919 г. Чырвоная Армія заняла дзве траціны тэрыторыі краіны і стаяла ў 35 кіламетрах ад Таліна[82].

 
Эстонскі бронецягнік у студзені 1919 года.

Дагэтуль Часоваму ўраду ўдалося стварыць умовы для пералому ў вайне. На баку Эстоніі выступілі брытанскі флот у Фінскім заліве і замежныя добраахвотнікі са Швецыі і Фінляндыі. Эстонскаму камандаванню быў падпарадкаваны Асаблівы Пскоўскі Добраахвотніцкі корпус Белай арміі. 23 снежня галоўнакамандуючым эстонскімі войскамі быў прызначаны палкоўнік Ёхан Лайданер. У эстонскую армію ўступілі 2132 афіцэры былой царскай арміі эстонскага паходжання[83]. 7 студзеня 1919 года эстонскія войскі перайшлі ў наступ і выцеснілі па-за межы Эстоніі Чырвоную армію[82].

У маі 1919 года супрацьстаянне Эстоніі і РСФСР перайшло ў новую фазу. Войскі белых, якія знаходзіліся на тэрыторыі Эстоніі і былі падпарадкаваны эстонскаму галоўнакамандаванню, сумесна з эстонскімі войскамі правялі два наступы на Петраград. Эстонская армія прыняла ўдзел і ў баях у пскоўскім кірунку ў маі 1919 года, авалодаўшы 25 мая Псковам[84]. Наступ на Петраград скончыўся няўдачай, таму Паўночна-Заходняя армія пад камандаваннем генерала Юдзеніча была вымушана ў лістападзе 1919 года адступіць на тэрыторыю Эстоніі, дзе была інтэрнавана[85].

Важнай падзеяй 1919 года ў гісторыі барацьбы за незалежнасць стала перамога 3-й дывізіі эстонскай арміі пад камандаваннем генерал-маёра Эрнэста Пыдэра над атрадамі Прыбалтыйскага ландэсвера пад латвійскім горадам Цэсіс (эстонская назва — Выну). Гэта дасягненне з'яўлялася адной з перамог у паходзе эстонскай арміі на Рыгу, які адбываўся 20 чэрвеня3 ліпеня 1919 года, у выніку якога з латвійскай сталіцы былі выцеснены ўзброеныя прагерманскія фарміраванні Андрыеўса Ніедры і адноўлены ўрад Латвійскай Рэспублікі на чале з Карлісам Улманісам. З 1934 года гадавіна «Бітвы пад Выну» (23 чэрвеня 1919 года) адзначаецца як Дзень Перамогі і з'яўляецца эстонскім дзяржаўным святам[82].

2 лютага 1920 года паміж Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікай і Эстонскай Рэспублікай быў заключаны мірны дагавор, у якім абодва бакі афіцыйна прызналі адзін аднаго. Гэта быў першы міжнародны дагавор абедзвюх дзяржаў[82].

Першая Эстонская Рэспубліка (1920—1940 гг.) правіць

Перыяд з 1920 года па 1934 год правіць

15 чэрвеня 1920 года Устаноўчы сход адобрыў праект першай Канстытуцыі Эстонскай Рэспублікі. У дзяржаве быў уведзены фармальны прынцып раздзелу ўлад, але насамрэч урад падпарадкоўваўся парламенту. Парламент таксама прызначаў суддзяў. Гэта ў спалучэнні з моцнымі інструментамі прамога народнага волевыяўлення ў выглядзе рэферэндумаў прывяло да дысбалансу ўлад і надзвычайнай нестабільнасці ўрада[86][87][88]. З 1920 г. па 1934 г. змяніліся 23 урады[89].

22 верасня 1921 года Эстонія стала членам Лігі нацый[17][90]

У снежні 1924 года эстонскімі камуністамі пры падтрымцы і садзейнічанні СССР была прадпрынятая спроба ўзброенага паўстання, якая правалілася праз абыякавасць рабочых і падтрымку ўрада арміяй[91]. Пасля гэтага кампартыя была забаронена, а камуністы страцілі істотную частку свайго палітычнага ўплыву на эстонскае грамадства[88].

 
Будаўніцтва чыгункі ў 1928 годзе.

Росту эканомікі дала імпульс зямельная рэформа: канфіскаваныя буйныя землеўладанні остзейскіх немцаў былі перададзены малазямельным хутаранцам і ветэранам Вызваленчай вайны[92]. Пасля эканамічнага спаду 1923—1924 гадоў міністр фінансаў Ота Штрандман ініцыяваў новую эканамічную палітыку, накіраваную на развіццё экспарту. Аднак падчас сусветнага эканамічнага крызісу (1929—1933 гг.) кошты на эстонскія экспартныя тавары рэзка знізіліся. У 1928 годзе была праведзена грашовая рэформа і марка была заменена на крону, курс якой быў прывязаны да англійскага фунта стэрлінгаў[93]. У 1929 годзе было падпісана гандлёвае пагадненне, а 4 жніўня 1932 года — пакт аб ненападзе паміж Эстонскай Рэспублікай і Савецкім Саюзам[94][95].

Падчас сусветнага эканамічнага крызісу ў Эстоніі на палітычную сцэну выйшла праварадыкальная Ліга ветэранаў Вызваленчай вайны (эст.: Vabadussõjalaste Liit), скарочана «вапсы» (эст.: vapsid). У 1933 годзе канстытуцыйны рэферэндум падтрымаў прапанаваныя «вапсамі» змены — абмежаванне заканадаўчай улады парламента, памяншэнне колькасці парламентарыяў са 100 да 50 і ўзмацненне ўлады прэзідэнта, ажно да магчымасці накладання прэзідэнтам вета на рашэнні парламента, увядзенне прамых выбараў прэзідэнта[96].

Дзяржаўны пераварот 1934 года і рэжым Пятса правіць

Другая Канстытуцыя набыла моц у студзені 1934 года. Парламенцкая форма кіравання была ліквідавана, улада перайшла ў рукі кіраўніка дзяржавы Канстанціна Пятса. Асцерагаючыся непазбежнай перамогі партыі «вапсаў» на будучых выбарах і карыстаючыся прадстаўленымі новай канстытуцыяй амаль дыктатарскімі паўнамоцтвамі, 12 сакавіка 1934 года ён сумесна з Ёханам Лайданерам, які зноў узначаліў эстонскую армію, здзейсніў дзяржаўны пераварот. У выніку ваеннага перавароту было ўсталявана аўтарытарнае кіраванне і абвешчана надзвычайнае становішча. Пятс быў абвешчаны Дзяржаўным Пратэктарам Эстоніі (эст.: Riigihoidja), Ліга ветэранаў была забаронена, каля 400 членаў гэтай арганізацыі былі арыштаваны, выбары адменены, паўнамоцтвы парламента 5-га склікання, які ўхваліў дзеянні Пятса і Лайданера, былі падоўжаны. Нягледзячы на гэта, у кастрычніку 1934 года парламент быў распушчаны[97].

Распачаты перыяд, празваны «эпохай бязмоўя», характарызаваўся згортваннем парламенцкай дэмакратыі, аўтарытарным кіраваннем і ўзмацненнем эстонскага нацыяналізму. Краінай фактычна кіраваў трыумвірат, які складаўся з прэзідэнта (Канстанцін Пятс), галоўнакамандуючага арміяй (Ёхан Лайданер) і міністра ўнутраных спраў (Каарэл Ээнпалу). У сакавіку 1935 года ў Эстоніі была ўведзена аднапартыйная сістэма[98].

Разам з тым эканоміка краіны, асабліва яе прамысловасць, перажыла перыяд бурнага росту. Вялікае значэнне для эканомікі краіны мелі тэкстыльная, хімічная і харчовая прамысловасць, металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, вытворчасць паперы, здабыча торфу і фасфарытаў. Была развіта сельская гаспадарка. У некаторых галінах прамысловасці дамінаваў замежны капітал. Галоўнымі гандлёвымі партнёрамі былі Вялікабрытанія і Германія. Доля СССР у замежнагандлёвым абароце да канца 1930-х прыкметна скарацілася. Эстонія экспартавала мясныя прадукты, масла, рыбу, яйкі, тэкстыльныя тавары, паперу, цэлюлозу, фанеру, сланцавае масла і бензін, цэмент і шкло; імпартаваліся прамысловая прадукцыя і сыравіна. Асаблівасцю эканомікі Эстоніі 1930-х гадоў стала развіццё кааператыўнага руху. У сувязі з павышэннем узроўню жыцця рэжым Пятса атрымаў падтрымку большасці насельніцтва[97].

12 верасня 1934 года Эстонія падпісала пакт аб супрацоўніцтве, згодзе і ўзаемнай дапамозе з Літвой і Латвіяй.

Канстытуцыя 1937 года правіць

У 1937 годзе скліканы Пятсам Нацыянальны сход (эст.: Rahvuskogu) ухваліў трэцюю Канстытуцыю Эстонскай Рэспублікі, заснаваную на прапановах кіраўніка дзяржавы. Канстытуцыя набыла моц 1 студзеня 1938 года. Апазіцыя байкатавала гэты акт.

У адпаведнасці з новай Канстытуцыяй, кіраўніком дзяржавы станавіўся прэзідэнт, якія выбіраўся на 6 гадоў. Прэзідэнт атрымліваў уладу распускаць урад і накладваць вета на рашэнні парламента. Пагатоў, прэзідэнт атрымаў і заканадаўчыя паўнамоцтвы: у перыяд паміж сесіямі парламента і ў выпадку «дзяржаўнай неабходнасці» ён мог асабіста выдаваць законы ў выглядзе прэзідэнцкіх дэкрэтаў (Пятс шырока выкарыстоўваў гэту магчымасць яшчэ да прыняцця Канстытуцыі). У новай Канстытуцыі захоўваліся ўсе асноўныя грамадзянскія правы, але заставалася магчымасць абмежаваць свабоду слова для захавання дзяржаўнай бяспекі і маралі. Выбарчы ўзрост быў павялічаны з 20 да 22 гадоў. Была ўведзена двухпалатная парламенцкая сістэма: Дзяржаўная дума (эст.: Riigivolikogu), члены якой выбіраліся на 5 гадоў, і Дзяржаўны Савет (эст.: Riiginõukogu), які складаўся з 40 членаў, 10 з якіх прызначаліся прэзідэнтам. Такім чынам, Эстонія станавілася не парламенцкай, а прэзідэнцкай рэспублікай. Адным з палажэнняў, якое істотна абмежавала дэмакратыю, стала тое, што рэферэндум, які мог бы змяніць Канстытуцыю, мог адбыцца толькі па рашэнні прэзідэнта. 24 красавіка 1938 года парламент абраў Пятса на пасаду прэзідэнта, і ў той жа дзень адбылася яго інаўгурацыя на гэту пасаду[99].

Эстонія ў перыяд Другой сусветнай вайны правіць

Далучэнне Эстоніі да СССР правіць

 
Молатаў падпісвае дагавор.
За ім Рыбентроп, справа Сталін.

23 жніўня 1939 года паміж Германіяй і Савецкім Саюзам быў складзены Дагавор аб ненападзе (пакт Молатава-Рыбентропа). Паводле сакрэтнага дадатковага пратакола прадугледжвалася ўключэнне Эстоніі, Латвіі, Фінляндыі, Усходняй Польшчы (Заходняй Беларусі) і Бесарабіі ў сферу інтарэсаў СССР[100][101].

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны і ўварвання армій Германіі і СССР у Польшчу, 24 верасня 1939 года міністр замежных спраў СССР Молатаў ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў заключэння пакта аб узаемадапамозе, які таксама «забяспечваў бы Савецкаму Саюзу права мець на тэрыторыі Эстоніі апорныя пункты ці базы для флоту і авіяцыі». Эстонскі ўрад вымушаны быў 28 верасня заключыць такі пакт, які прадугледжваў размяшчэнне на тэрыторыі Эстоніі савецкіх ваенных баз і 25-тысячнага вайсковага кантынгенту[102][103].

16 чэрвеня 1940 года Молатаў уручыў эстонскаму паслу ноту, у якой патрабаваў неадкладнага ўводу ў Эстонію дадатковага кантынгенту савецкіх войск колькасцю 90 000 чалавек і звяржэння ўрада, пагражаючы ў адваротным выпадку ваенным уварваннем і акупацыяй Эстоніі. Урад прыняў ультыматум[104]. 17 чэрвеня 1940 г. у Талін уступілі савецкія войскі; адначасова на рэйдзе ўсталі караблі Балтыйскага флоту і быў высаджаны марскі дэсант. Савецкія ваенныя прадыктавалі прэзідэнту Эстоніі Пятсу склад новага ўрада на чале з Ёханесам Варэсам (Барбарусам). Фактычна кіраўніцтва краінай ажыццяўлялася пасольствам СССР. Пачаліся арышты і дэпартацыі грамадзян Эстонскай Рэспублікі[105][106][107].

Па распараджэнні савецкага прадстаўніка Жданава былі праведзены пазачарговыя выбары ў парламент. Паводле афіцыйных дадзеных, у іх прынялі ўдзел 591 030 грамадзян, ці 84,1 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. За кандыдатаў «Саюза працоўнага народа» (кандыдатаў іншых партый не рэгістравалі[108][109]) прагаласавалі 548 631 чалавек, ці 92,8 % ад колькасці людзей, што прагаласавалі. Выбары прайшлі з парушэннямі дзеючых законаў, у тым ліку Канстытуцыі[105][106][110][111], а вынікі былі фальсіфікаваны[112][113]. 21 ліпеня першая сесія парламента новага склікання прыняла рашэнне аб усталяванні ў краіне Савецкай улады і ўтварэнні Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 22 ліпеня была прынята дэкларацыя аб уваходжанні ЭССР у склад СССР. 6 жніўня 1940 года VII сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла пастанову аб прыняцці ў склад СССР Эстонскай ССР[114].

Большасць гісторыкаў і палітолагаў характарызуе гэты працэс як акупацыю і анексію[115][116][117]. Паводле афіцыйнай расійскай трактоўкі, увод савецкіх войск нельга называць акупацыяй, паколькі рашэнне аб уваходжанні прыбалтыйскіх краін у склад СССР у 1940 годзе было аформлена юрыдычна карэктна і ўвод войск быў ажыццёўлены ў адпаведнасці з дагаворам паміж Савецкім Саюзам і Эстоніяй. ЗША і шэраг іншых краін гэту анексію прызналі дэ-факта і не прызналі дэ-юрэ[118][119][120][121].

Паводле справаздачы Міжнароднай камісіі па расследаванні злачынстваў супраць чалавечнасці пад эгідай прэзідэнта Эстоніі  (англ.), апублікаванай у 2001 годзе, на працягу года да пачатку вайны паміж Савецкім Саюзам і Германіяй (22 чэрвеня 1941 года) у Эстоніі былі арыштаваны каля 7000 чалавек, з якіх былі пакараны смерцю прынамсі 1850, галоўным чынам па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці[108]. 14 чэрвеня 1941 года, паводле дадзеных сучасных даследчыкаў, з Эстоніі былі высланы 10 016 — 10 250 чалавек[122]. 14 чэрвеня адзначаецца ў Эстоніі як «Дзень жалобы»[123][50].

Акупацыя Эстоніі нацысцкай Германіяй правіць

Пасля нападу Германіі на СССР (22 чэрвеня 1941 года) на тэрыторыі Прыбалтыкі разгарнуліся баі паміж Чырвонай арміяй і вермахтам. 7 ліпеня нямецкія войскі падышлі да мяжы Эстоніі, а 28 жніўня апошнія часці Чырвонай Арміі пакінулі Талін.

 
Помнік ахвярам Халакосту ў канцлагеры Клоага.

Значная частка эстонцаў успрыняла прыход нямецкай арміі як вызваленне ад савецкай няволі і з запалам падтрымала акупацыйныя ўлады[124], калабарацыянісцкая арганізацыя «Омакайтсэ»[125] аказвала актыўнае садзейнічанне айнзатцкамандзе 1А у знішчэнні яўрэяў[126].

На тэрыторыі Эстоніі была створана акупацыйная адміністрацыя ў выглядзе генеральнай акругі (генеральнага камісарыята) Эстланд (ням.: Generalbezirk Estland) на чале з Карлам Зігмундам Літцманам. Акупацыйнымі ўладамі было сфарміравана самакіраванне на чале з эстонскім палітыкам, былым кіраўніком Эстонскага вызваленчага камітэта (у Фінляндыі) Хяльмарам Мяэ. Разам з Літвой, Латвіяй і Беларуссю Эстонія складала рэйхскамісарыят Остланд[127].

28 жніўня 1942 года было абвешчана пра стварэнне Эстонскага легіёна войск СС і пачатак прыёму ў яго добраахвотнікаў. З вясны 1943 года, калі стаў адчувацца недахоп добраахвотнікаў, нямецкія ўлады пачалі праводзіць мабілізацыі. Члены «Омакайтсэ», 3-я эстонская добраахвотніцкая брыгада СС, а таксама паліцэйскія батальёны ўдзельнічалі ў баях з партызанамі, расстрэлах мірнага насельніцтва, рабаваннях, знішчэнні цэлых вёсак у Беларусі і масавай адпраўцы мірнага насельніцтва ў Германію[128].

У нямецкую армію ў 1944 годзе былі мабілізаваны прыкладна 38 тыс. жыхароў Эстоніі. 2 лютага 1944 года Чырвоная Армія фарсіравала раку Нарву. На тэрыторыі Эстоніі да канца верасня ішлі цяжкія баі, у якіх удзельнічалі ў тым ліку эстонскія падраздзяленні па абодва бакі фронту.

У сакавіку 1944 года эстонскімі палітыкамі першай рэспублікі быў створаны Нацыянальны Камітэт Эстонскай Рэспублікі на чале з Юры Улуатсам, які спрабаваў сфарміраваць нацыянальны ўрад на чале з Ота Тыіфам. 19 жніўня Юры Улуатс выйшаў у эфір з заклікам прыкласці ўсе сілы для барацьбы з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі.

Вяртанне тэрыторыі Эстоніі пад кантроль СССР правіць

22 верасня аб 11 гадзіне дня ў Талін увайшла рухомая група 8-га Эстонскага стралковага корпуса СССР; крыху пазней — перадавыя атрады 8-й арміі СССР. А дзявятай гадзіне вечара 22 верасня 1944 года штаб 8-й арміі паведаміў у ваенны савет Ленінградскага фронту пра заняцце Таліна. На вежы Доўгі Герман быў узняты чырвоны сцяг. 25 верасня 1944 года ўлада ў Таліне перайшла ў рукі ўрада Эстонскай ССР, які вярнуўся з эвакуацыі.

Баі на Маанзундскіх астравах доўжыліся да канца лістапада. 24 лістапада 1944 года была захоплена паўднёвая частка вострава Саарэмаа, у выніку чаго Эстонія зноў была пад кантролем савецкіх войск.

Паводле дадзеных энцыклапедыі «Кругасвет», за час вайны загінулі каля 80 тысяч і эмігравалі 70 тысяч жыхароў Эстоніі[129]. Брытанскія гісторыкі Джон Хайдэн і Патрык Салман пішуць, што Эстонія страціла 5 % даваеннай тэрыторыі і 6 % даваеннага насельніцтва[130].

Эстонія ў складзе СССР правіць

Саветызацыя правіць

 
Сцяг Эстонскай ССР.

Па заканчэнні нямецкай акупацыі былі адноўлены органы камуністычнай партыі і савецкай улады на тэрыторыі Эстоніі. У 19441950 гг. усе органы мясцовага самакіравання былі распушчаны і паўсюль заменены адміністрацыйнымі органамі на савецкі ўзор[131]. Скончылася нацыяналізацыя, якая распачалася яшчэ да вайны: прыватны сектар у прамысловасці быў ліквідаваны ў 1945 годзе, у гандлі — у 1947 г. З 1947 г. пачалася калектывізацыя сельскай гаспадаркі, пад канец 1950 года ў Эстоніі былі 2213 калгасаў[132]. У 1950 годзе пачалося зліццё малых калгасаў у буйныя сацыялістычныя гаспадаркі. У выніку цэнтралізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці на 1955 год у Эстоніі былі 908 калгасаў і 97 саўгасаў. Колькасць занятых на вытворчасці ўзрасла з 26 тысяч у 1945 г. да 81 тысячы ў 1950 г. Эканоміка Эстоніі ўсё мацней інтэгравалася ў эканоміку СССР праз пастаўкі сыравіны і камплектных вырабаў. Прымусовая калектывізацыя справакавала ўзброенае супраціўленне савецкай уладзе, якое атрымала назву «Лясныя браты» (эст.: metsavennad), супраціўленне дзейнічала да 1953 года[129].

У 19441945 гадах частка тэрыторыі Эстонскай ССР (2330 квадратных кіламетраў) з перавагай рускага насельніцтва была перададзена РСФСР[131][133].

Пасляваенная індустрыялізацыя рэзка змяніла этнічны баланс Эстоніі шляхам маштабнай міграцыі прамысловых рабочых з іншых частак СССР, асабліва з РСФСР. Гэта стала прычынай пагрозы самабытнасці эстонскага народа. Маштабныя інвестыцыі ў спалучэнні з кваліфікаванай працоўнай сілай прывялі да хуткага аднаўлення эканомікі і росту ўзроўню жыцця. Асноўныя высілкі дзяржавы былі накіраваны на аднаўленне апрацоўчай прамысловасці і здабычу гаручых сланцаў на паўночным усходзе краіны[130]. У 1948 годзе ў Кохтла-Ярвэ быў пабудаваны першы ў свеце газасланцавы камбінат[134].

Пасляваенныя рэпрэсіі правіць

 
Свечкі на Плошчы Свабоды ў Таліне ў памяць 65-й гадавіны сакавіцкай дэпартацыі 1949 года.

Падчас падрыхтоўкі да сакавіцкага пленума Камуністычнай партыі Эстоніі ў 1950 годзе і пасля яго значная частка кіруючых кадраў камуністаў, якая пражывала ў Эстоніі да 1940 года, была знятая са сваіх пасад, а многія з іх былі арыштаваны і рэпрэсаваныя падчас кампаніі па барацьбе з «буржуазным нацыяналізмам». Былы міністр Аўгусцін Хансен  (эст.) быў прысуджаны да смяротнага пакарання, якое адбылося ў 1952 годзе. Кампанія закранула таксама галіну культуры[131][135].

У 19441953 гадах у Эстоніі былі рэпрэсаваны, паводле ацэнак эстонскіх гісторыкаў, каля 36 тысяч чалавек, пераважна па абвінавачанні ў калабарацыянізме, а таксама за ўдзел і падтрымку антысавецкіх партызанскіх фарміраванняў, агульная колькасць удзельнікаў якіх разам з памочнікамі складала ад 10 да 30 тысяч чалавек[136][131]. Алена Зубкова прыводзіць лічбу ў 67 470 рэпрэсаваных падчас мерапрыемстваў па ліквідацыі нацыянальнага супраціўлення (19441952 гг.)[137]. Джон Хайдэн і Патрык Салман называюць лічбу ў 124 тысячы дэпартаваных, з якіх 80 тысяч былі вывезены толькі ў 1949 годзе[138], але гэтыя лічбы істотна пераўзыходзяць афіцыйныя эстонскія звесткі аб дэпартацыях (агулам крыху больш за 30 тысяч чалавек[131]). Дэпартаваных адпраўлялі галоўным чынам у Краснаярскі край і Новасібірскую вобласць.[139][140]:129. Дэпартацыя эстонскіх сялян была найважнейшым інструментам савецкае палітыкі. Яна пазбаўляла ўзброенае супраціўленне падтрымкі сельскага насельніцтва і ізалявала тых, хто выступаў супраць калектывізацыі[138][141].

Агулам, паводле сучасных ацэнак, Эстонія страціла за часы Другой сусветнай вайны і перыяду рэпрэсій каля 180—200 тыс. чалавек, гэта значыць каля 17,5-20 % насельніцтва[142][143][144][145], у тым ліку зніклі такія нацыянальныя меншасці, як немцы (рэпатрыяваліся ў 1940 годзе), шведы (эмігравалі ў 19431944 гг.), і яўрэі [146].

Паслясталінскі перыяд правіць

 
Савецкая паштовая марка 1960 года.
 
Жылая забудова ў Таліне.

Эстонія, як і кожная з 15 (спачатку — 16) саюзных рэспублік, мела фармальныя прыкметы дзяржаўнасці, аднак усе ключавыя рашэнні ў жыцці Эстоніі прымаліся цэнтральнай уладай СССР у Маскве. У прыватнасці, у кастрычніку 1944 года ў Маскве было створана Бюро ЦК ВКП(б) па Эстоніі. Да яго роспуску ў 1947 годзе бюро іграла вырашальную ролю ў кіраванні рэспублікай[131]. Палітычная ўлада належала Эстонскай камуністычнай партыяй, якая была тэрытарыяльнай арганізацыяй КПСС. Распарадчую ўладу здзяйсняў Савет Міністраў, а парламент — Вярхоўны Савет ЭССР — не меў фактычна ніякай рэальнай улады[147].

У паслясталінскі перыяд, калі генеральным сакратаром камуністычнай партыі СССР стаў Мікіта Хрушчоў, наступіла палітычная «адліга». У 1956 годзе пачалося вяртанне дэпартаваных[148]. Эстонская камуністычная партыя атрымала некаторую ступень незалежнасці ад Масквы ў кіраванні рэспублікай. Пазней палітыка лібералізацыі была перагледжана. Як адказ на гэта ў Эстоніі ўзнікла палітычнае іншадумства і рух супраць саветызацыі. Гэты рух высоўваў патрабаванні незалежнасці і шырокага выкарыстання эстонскай мовы ў адкуацыі і грамадскім жыцці[129].

За кошт прамысловага росту да 1970 года Эстонія была найбольш урбанізаванай з балтыйскіх рэспублік, 65% насельніцтва жылі ў гарадах[149]. Узровень жыцця ў Эстонскай ССР быў значна вышэйшы за сярэдні па СССР[150].

У другой палове 1970-х актывізаваўся дысідэнцкі рух. У канцы верасня — пачатку кастрычніка 1980 года ў Эстоніі прайшлі антысавецкія студэнцкія хваляванні, задушаныя праваахоўнымі органамі. 28 кастрычніка гэтага ж года быў апублікаваны «Ліст 40»  (англ.) — маніфест супраць саветызацыі, падпісаны 40 вядомымі эстонскімі інтэлектуаламі[129][151].

У 1975 годзе лідары краін Еўропы, ЗША і Канады падпісалі ў Хельсінкі Заключны акт НБСЭ (Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе). На думку МЗС Расіі, гэта азначала прызнанне дэ-факта ўключэння Эстоніі ў склад СССР (непарушнасць межаў)[152]. Аднак увесь перыяд савецкага кіравання краіны Захаду пастаянна нагадвалі аб непрызнанні анексіі краін Балтыі. 29 верасня 1960 года Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы прыняла Рэзалюцыю № 189 з нагоды дваццатай гадавіны акупацыі і прымусовага ўключэння ў склад СССР трох еўрапейскіх дзяржаў — Эстоніі, Латвіі і Літвы[121]. 13 студзеня 1983 года Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю па пытанні балтыйскіх дзяржаў, у якой асудзіў факт анексіі як неадпаведны міжнароднаму праву і абавязацельствам СССР па двухбаковых перамовах з балтыйскімі краінамі, падкрэсліўшы міжнароднае непрызнанне анексіі[153][154].

Аднаўленне незалежнасці правіць

У 1987 годзе пачалося нацыянальнае абуджэнне, выкліканае перабудовай савецкага грамадства, абвешчанай новым лідарам СССР Міхаілам Гарбачовым. Пратэсты супраць сістэмы сталі адкрытымі і частымі. 3 красавіка 1987 года планы ўрада пачаць распрацоўку фасфарытнага радовішча на поўначы Эстоніі прывялі да кампаніі пратэстаў у сродках масавай інфармацыі і ўзнікнення руху «зялёных»[155][156]. У 1987 годзе была распрацавана праграма эканамічнага суверэнітэту, якая атрымала назву «Эканамічна незалежная Эстонія» (эст.: Isemajandav Eesti, скарочана IME)[157].

У 1988 годзе пачалася моцная палітычная актывізацыя грамадства. У красавіку быў створаны Народны фронт Эстоніі пад кіраўніцтвам Эдгара Савісаара — новы грамадска-палітычны рух у падтрымку перабудовы. 1014 чэрвеня на полі Талінскага песеннага фестывалю (Спеўным полі) падчас штогадовага фестывалю дзясяткі тысяч чалавек спявалі патрыятычныя песні пад сіне-чорна-белымі сцягамі. З'явіўся больш радыкальны нацыянальны рух, накіраваны на дасягненне незалежнасці. Адной з найбуйнейшых падзей стала акцыя «Балтыйскі шлях», у якой прынялі ўдзел каля 2 млн чалавек з Літвы, Латвіі і Эстоніі. 16 лістапада 1988 года Вярхоўны Савет Эстонскай ССР абвясціў суверэнітэт Эстоніі. Адначасова актывізаваліся палітычныя сілы, якія прадстаўлялі рускамоўнае насельніцтва і былі накіраваны на захаванне Эстоніі ў складзе СССР[158].

 
Мітынг у Тарту 24 лютага 1989 года.

Народны фронт стаў найбуйнейшай палітычнай сілай Эстоніі, перамогшы на выбарах дэлегатаў З'езду народных дэпутатаў СССР і ў Вярхоўны Савет ЭССР у 19891990 гг. Дагэтуль яго праграмная пазіцыя складалася з дасягнення незалежнасці на аснове абвяшчэння новай Эстонскай дзяржавы (гэтак званай, Трэцяй Рэспублікі). 12 лістапада Вярхоўны Савет Эстонскай ССР ануляваў сваю дэкларацыю ад 22 ліпеня 1940 года аб уваходжанні ЭССР у СССР. 16 лістапада Вярхоўны Савет Эстонскай ССР большасцю галасоў прыняў дэкларацыю аб суверэнітэце. 23 сакавіка таго ж года Камуністычная партыя Эстонскай ССР абвясціла пра выхад з КПСС. 30 сакавіка была прынята пастанова Вярхоўнага Савета «Аб дзяржаўным статусе Эстоніі», паводле якой дзяржаўная ўлада СССР у Эстоніі прызнавалася незаконнай з моманту ўсталявання і абвяшчаўся пачатак аднаўлення Эстонскай Рэспублікі. У гэты ж час грамадзяне Эстонскай рэспублікі і іх нашчадкі абралі Кангрэс Эстоніі, які дзейнічаў як паралельны парламент[158].

3 красавіка 1990 года Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, які абвяшчаў юрыдычна неправамоцнымі дэкларацыі Вярхоўных Саветаў прыбалтыйскіх рэспублік аб ануляванні ўваходжання ў СССР і, як следства, іх прававыя наступствы і рашэнні. Нягледзячы на гэта, улады Эстоніі працягнулі курс на дасягненне незалежнасці. 8 мая Эстонская ССР была пераназвана ў Эстонскую Рэспубліку.

 
Рэгістрацыйная картка грамадзянства Эстоніі з 1989 года.

12 студзеня 1991 года Старшыня Вярхоўнага Савета РСФСР Барыс Ельцын здзейсніў візіт у Талін, падчас якога падпісаў са Старшынёй Вярхоўнага Савета Эстонскай Рэспублікі Арнольдам Руйтэлем Дагавор аб асновах міждзяржаўных адносін РСФСР з Эстонскай Рэспублікай, у якім бакі прызналі адзін аднаго незалежнымі дзяржавамі[159].

3 сакавіка адбыўся рэферэндум па пытанні незалежнасці Эстонскай Рэспублікі, у якім прынялі ўдзел асобы, якія пражывалі ў Эстоніі да савецкай анексіі і іх нашчадкі, а таксама тыя, хто атрымалі так званыя «зялёныя карткі» Кангрэса Эстоніі[160]. 77,8 % тых, хто прагаласаваў, падтрымалі ідэю нацыянальнай незалежнасці ад СССР[161]. Эстонія байкатавала Усесаюзны рэферэндум аб захаванні Саюза ССР, які адбыўся 17 сакавіка, але ў паўночна-ўсходніх раёнах, населеных пераважна рускімі, мясцовыя ўлады арганізавалі галасаванне[162].

20 жніўня 1991 года, на наступны дзень пасля спробы дзяржаўнага перавароту ў Маскве, Вярхоўны Савет Эстоніі прыняў рэзалюцыю «Аб дзяржаўнай незалежнасці Эстоніі». 23 жніўня ў Таліне была зрынута з пастамента статуя Леніна, якая стаяла перад будынкам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Эстоніі[163]. 6 верасня Дзяржаўны Савет СССР афіцыйна прызнаў незалежнасць Эстоніі. Такім чынам 20 жніўня 1991 года была адноўлена незалежнасць Эстонскай Рэспублікі, абвешчанай 24 лютага 1918 года[164]. 17 верасня 1991 года Эстонія стала паўнапраўным членам ААН[90][165]. Грамадзянства і ўласнасць у Эстонскай Рэспубліцы былі адноўлены на аснове правапераемнасці[166].

Незалежная Эстонія правіць

28 чэрвеня 1992 года на рэферэндуме была прынята 4-я Канстытуцыя Эстоніі[167], якая дэкларавала пераемнасць у адносінах да дзяржавы, анексаванай у 1940 годзе Савецкім Саюзам і пацвярджала аднаўленне Эстонскай Рэспублікі шляхам рэстытуцыі і вяртання да дзяржаўнага ладу, які дзейнічаў да 1940 года[168]. Апошнія часці расійскай арміі былі выведзены з краіны 31 жніўня 1994 года[169][170][171]. У Эстоніі засталіся каля 10 тысяч былых расійскіх афіцэраў (цяпер пенсіянераў) і членаў іх сем'яў. Істотная частка — звыш 400 тысяч чалавек (пераважна этнічныя рускія) былых савецкіх грамадзян, якія перасяліліся пасля анексіі 1940 года, засталіся без грамадзянства. Дыскрымінацыйнае заканадаўства аб грамадзянстве стала прычынай крытыкі Эстоніі з боку міжнародных арганізацый і абвастрэння зносін з Расіяй[172]. Нягледзячы на істотнае скарачэнне колькасці неграмадзян (менш за 90 тысяч у 2014 годзе[173]), гэта праблема і цяпер з'яўляецца актуальнай у эстонскім грамадстве[129].

Фрагментаваная партыйная сістэма, якая ўключала ў сябе вялікую колькасць партый, з'яўлялася на мяжы стагоддзяў крыніцай палітычнай нестабільнасці[172]. На выбарах, што адбыліся ў сакавіку 1999 г., у склад парламента ўвайшлі прадстаўнікі 7 партый. У кастрычніку 2001 г. парламент рэспублікі абраў прэзідэнтам краіны былога старшыню Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР Арнольда Руйтэля, а ў верасні 2006 г. яго змяніў Тоамас Хендрых Ільвес[129].

Урад Эстоніі арыентаваўся на заходні знешнепалітычны вектар і імкнуўся інтэгравацца ў еўрапейскія структуры[129]. У красавіку 2004 года Эстонія стала членам НАТА, а 1 мая таго ж года разам з іншымі сям'ю дзяржавамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Кіпрам і Мальтай далучылася да Еўрапейскага саюза[17][168].

У той жа перыяд краіны Захаду пацвердзілі нязменнасць сваёй ацэнкі гістарычных падзей 19401991 гадоў. У маі — ліпені 2005 года Сенат і Кангрэс ЗША прынялі рэзалюцыі, у якіх патрабавалі прызнання Расіяй факта акупацыі балтыйскіх краін[174][175][176]. 22 чэрвеня 2005 года Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыняла рэзалюцыю па пытанні выканання Расіяй умоў членства ў гэтай арганізацыі. У пункце 14-IV рэзалюцыі ПАСЕ патрабуе тэрміновай выплаты кампенсацыі ахвярам акупацыі балтыйскіх дзяржаў[177][178].

У сваю чаргу, Расія высунула прэтэнзіі Эстоніі з прычыны дыскрымінацыі некарэннага насельніцтва, найперш этнічных рускіх, а таксама з прычыны «спробы рэвізіі вынікаў Другой сусветнай вайны». 2629 красавіка 2007 года адбыліся акцыі грамадзянскага непадпарадкавання ў Таліне і гарадах павета Іда-Вірумаа, выкліканыя дзеяннямі ўрада Эстоніі па пераносе помніка «Воіну-вызваліцелю» («Бронзавы салдат») на могілкі вайсковага пахавання. Наступныя хваляванні ў Таліне суправаджаліся пагромамі і рабаваннямі[179][180].

 
Дынаміка рэальнага ВУП Эстоніі (2000—2011 гг.).

Эстонская эканоміка з 1991 па 2010 гг. кардынальна змянілася: былі праведзены лібералізацыя, стабілізацыя, прыватызацыя, структурныя і істытуцыянальныя рэформы[181]. З усіх былых савецкіх рэспублік Эстонія ў 2003 годзе першай аднавіла ўзровень ВУП 1991 года[182]. У той жа час эканамічныя рэформы, якія праводзіліся ўвесь перыяд пасля здабыцця незалежнасці, сталі прычынай сацыяльных праблем, стварыўшы вялікую дыферэнцацыю паміж палітычнай і эканамічнай элітамі і неабароненымі пластамі насельніцтва, нягледзячы на шэраг пазітыўных вынікаў у сацыяльнай сферы: павышэнне заработнай платы, паляпшэнне становішча беспрацоўных, пенсійную рэформу[172]. У 20082009 гадах эстонская эканоміка істотна пацярпела ад сусветнага крызісу, але ўжо ў 2010 г. пачаўся новы эканамічны рост[183][184]. У гэтым жа годзе Эстонія першай сярод постсавецкіх краін стала паўнапраўным членам АЭСР[185]. З 1 студзеня 2011 года Эстонія адмовілася ад нацыянальнай валюты і перайшла на еўра.

Перыяды Эстонскай гісторыі правіць

Рэйхскамісарыят ОстландЛівонская канфедэрацыяЭстонская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЭстляндская губерняЛіфляндская губерняРэч ПаспалітаяШведская ЭстляндыяСаарэмааПаўночныя крыжовыя паходыЭстоніяЭстоніяГісторыя Эстоніі

Рознымі колерамі паказаны перыяды ўваходжання тэрыторый, якія належаць сучаснай Эстоніі, у склад розных дзяржаў і перыяды незалежнасці.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Siim Veski and other. Early Holocene coastal settlements and palaeoenvironment on the shore ofthe Baltic Sea at Parnu, southwestern Estonia(англ.) // Quaternary International. — Elsevier, 2005. — Т. 130. — С. 75–85. — ISSN 1040-6182.
  2. Kriiska A. The Chronology of the Estonian Stone Age // Stone age Settlement and Economic Processes in the Estonian Coastal Area and Islands. — University of Helsinki. — ISBN 951-45-9858-X.
  3. Subrenat 2004, p. 23-27.
  4. Taagepera 1993, p. 11.
  5. Крийска А., Тваури А.. Каменный век(недаступная спасылка). Эстоника (15 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2013-9-29.
  6. а б СИЭ 1976, с. 603-606.
  7. Каменныя могільнікі (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  8. Первобытнообщинный строй // Советская Эстония. Энциклопедический справочник. — Таллин: Валгус, 1979.
  9. Marcantonio, Angela. (2002). The Uralic language family: facts, myths and statistics. Oxford, UK: Blackwell. pp. 21–23. ISBN 0-631-23170-6.
  10. Collinder B. An Introduction to the Uralic Languages. — University of California Press, 1975. — P. 12. — 167 p.
  11. Taagepera 1993, p. 13.
  12. а б в г д Baltic states. Introduction. Early Middle Ages. The conquest of Estonia and Latvia (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online.
  13. Жеребцов И. Л. Климат в древней истории финно-угорских народов // Известия Коми научного центра УРО РАН. — Сыктывкар: 2010. — В. 1. — С. 87-92.
  14. Крийска А., Тваури А.. Железный век(недаступная спасылка). Эстоника (15 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2013. Праверана 2013-9-29.
  15. Артыкул Мааканд, Вялікі энцыклапедычны слоўнік
  16. Taagepera 1993, p. 14.
  17. а б в г д е ё ж Даты эстонскай гісторыі. Пасольства Эстоніі ў Маскве. Праверана 2013-9-27.
  18. Miljan 2004, p. 1.
  19. Tuchtenhagen 2005, s. 8.
  20. Адносіны са Старажытна-Рускай дзяржавай. Histrodamus. НКА Цэнтр Жывой Гісторыі Эстоніі. Праверана 2014-4-1.
  21. Кала Т.. Источники(недаступная спасылка). Эстоника (6 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 1 кастрычніка 2013.
  22. а б в Кала Т.. Завоевания и формирование нового административного деления(недаступная спасылка). Эстоника (6 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2013. Праверана 2013-10-1.
  23. Miljan 2004, p. 2-3.
  24. Вареп Э. Ф., Тармисто В. Ю. Эстония / М. И. Ростовцев. — М.: Мысль, 1967. — С. 189. — 253 с.
  25. а б в Estonia. German conquest (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online.
  26. Taagepera 1993, p. 18.
  27. СИЭ 1976, с. 607-608.
  28. Miljan 2004, p. 5.
  29. Miljan 2004, p. 6.
  30. Tuchtenhagen 2005, s. 24.
  31. а б СИЭ 1976, с. 609.
  32. а б в г Эстонія ў энцыклапедыі «Кругасвет»
  33. а б Taagepera 1993, p. 19.
  34. СИЭ 1976, с. 609-610.
  35. Кала Т.. Старая Ливония в XV в. Аристократия, духовенство, крестьяне(недаступная спасылка). Эстоника (8 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-4-12.
  36. Назвы Таліна
  37. а б СИЭ 1976, с. 610.
  38. Miljan 2004, p. 7.
  39. Кала Т.. Развитие городов в XIV—XV вв. Церковная жизнь в городах(недаступная спасылка). Эстоника (8 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2013. Праверана 2014-4-12.
  40. Рэфармацыя ў Эстоніі. Histrodamus. НКА Цэнтр Жывой Гісторыі Эстоніі (24 красавіка 2010). Праверана 2014-4-15.
  41. Кала Т.. Религиозная жизнь в конце Средневековья. Реформация(недаступная спасылка). Эстоника (8 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-4-13.
  42. а б в г Taagepera 1993, p. 22.
  43. Королюк В. Д. Ливонская война: к истории внешней политики Русского централизованного государства во 2-й половине XVI века. — АН СССР, 1954.
  44. а б Кыйв Л.. Шведские, датские, русские и польские войны из-за Эстонии/(недаступная спасылка). Эстоника (6 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2013-9-30.
  45. Кыйв Л.. Эстония, разделенная между Швецией, Польшей и Данией(недаступная спасылка). Эстоника (26 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2013-10-4.
  46. Кыйв Л.. Эстония в составе Шведского королевства. 1629 —1710 гг.(недаступная спасылка). Эстоника (8 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-5-3.
  47. Taagepera 1993, p. 25-26.
  48. Taagepera 1993, p. 25.
  49. Taagepera 1993, p. 26.
  50. а б Miljan 2004, p. 169.
  51. а б Юрйо И.. Население: этнический и сословный состав(недаступная спасылка). Эстоника (25 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2013-9-30.
  52. Taagepera 1993, p. 27.
  53. а б в г Baltic states. Russian hegemony (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online.
  54. Юрйо И.. Остзейский особый порядок(недаступная спасылка). Эстоника (25 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2015. Праверана 2014-6-28.
  55. Титульный лист первой библии на эстонском языке, вышедшей в 1739 г.(недаступная спасылка). Эстоника. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2015. Праверана 2014-4-20.
  56. Юрйо И.. Влияния пиетизма и братств(недаступная спасылка). Эстоника (25 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2015. Праверана 2014-6-28.
  57. Юрйо И.. Просвещение и просвещенный абсолютизм(недаступная спасылка). Эстоника (25 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2015. Праверана 2014-6-28.
  58. Taagepera 1993, p. 29.
  59. Kristiina Ross.. Eduard Ahrens (1803 – 1863) (эст.). EEVA. Праверана 2014-6-1.(недаступная спасылка)
  60. Юрйо И.. Движение за смену вероисповедания и завершающая аграрная реформа(недаступная спасылка). Эстоника (25 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-6-28.
  61. СИЭ 1976, с. 614.
  62. Taylor 2010, p. 15-16.
  63. а б Роля нацыянальнай інтэлігенцыі ў фарміраванні этнічнай самасвядомасці народаў Прыбалтыкі(недаступная спасылка). Расійскі этнаграфічны музей. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2015. Праверана 2014-6-1.
  64. Taylor 2010, p. 16.
  65. а б Карьяхярм Т.. Период русификации(недаступная спасылка). Эстоника (29 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-2-17.
  66. Копытин И. Эстонская национальная дивизия в составе Российской армии // Очерки об истории Эстонской армии 1918—1940 гг. — Таллин: Tribune, 2011. — ISBN 9789949216819.
  67. Крёэнстрём М.. Эстонцы в царской армии(недаступная спасылка). Эстоника (8 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2015. Праверана 2014-5-18.
  68. Estonian national awakening (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online.
  69. Карьяхярм Т.. Революция 1905 г. и возникновение политических партий(недаступная спасылка). Эстоника (29 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-2-17.
  70. Паюр А.. Губернский комиссар(недаступная спасылка). Эстоника (7 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2015. Праверана 2013-9-30.
  71. Паюр А.. Земский совет(недаступная спасылка). Эстоника (6 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2015. Праверана 2013-9-30.
  72. Крёэнстрём М.. Эстонские национальные воинские части в российской армии (1917 – 1918)(недаступная спасылка). Эстоника (8 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2015. Праверана 2013-9-30.
  73. Розенталь Р.. Первая мировая война(недаступная спасылка). Эстоника (26 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2013-9-30.
  74. Michael B. Barrett. Operation Albion: The German Conquest of the Baltic Islands. — Indiana University Press, 2008. — (Twentieth-Century Battles). — ISBN 9780253003539.
  75. Эстляндская трудовая коммуна (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  76. К. Сииливаск, A. Либман. Революция, гражданская война и иностранная интервенция в Эстонии (1917-1920). — Ээсти раамат, 1988. — С. 350. — 716 с. — ISBN 9785450004556.
  77. Жоосеп Саат, Карл Сииливаск. Великая Октябрьская социалистическая революция в Эстонии. — Ээсти раамат, 1977. — С. 372. — 394 с.
  78. Маніфест незалежнасці. Сайт Прэзідэнта Эстоніі. Праверана 2014-1-2.
  79. Kudas meil hertsogiriiki tehti // Päewaleht. Nr. 23. 12. nowembril 1918
  80. Паюр А.. Балтийское герцогство(недаступная спасылка). Эстоника (8 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2014. Праверана 2013-9-25.
  81. Розенталь Р.. Первая мировая война(недаступная спасылка). Эстоника (26 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-4-1.
  82. а б в г Розенталь Р.. Эстонская Освободительная война(недаступная спасылка). Эстоника (26 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-3-18.
  83. Крёэнстрём М. Эстонские офицеры на фронтах гражданской войны в России // Сост. Тыну Таннберг TUNA. — Тарту - Таллин: Национальный архив, 2010. — С. 26. — ISSN 1736-4558.
  84. Граф М. Эстония и Россия 1917—1991: Анатомия расставания. — Таллин: Арго, 2007. — С. 193. — ISBN 9789949415984.
  85. Розенталь Р.. Северо-Западная армия(недаступная спасылка). Эстоника (8 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2015. Праверана 2014-3-15.
  86. Нутт М.. Первая конституция Эстонской Республики (1920-1933 гг.)(недаступная спасылка). Эстоника (6 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2015. Праверана 2014-3-15.
  87. Rauch G. Die Geschichte der baltischen Staaten (München: Deutsche Taschenbuch Verlag, 1990, s. 82
  88. а б Паюр А. Три перелома во внутренней политике Эстонии (1918–1934) // Сост. Тыну Таннберг TUNA. — Тарту - Таллин: Национальный архив, 2010. — С. 45-58. — ISSN 1736-4558.
  89. Бромлей Ю. В. Актуальные проблемы национальных отношений в свете новой конституции СССР: материалы к Всесоюзной научной конференции. — Институт истории СССР, 1979. — С. 97. — 219 с.
  90. а б Estonia's history (англ.)(недаступная спасылка). Estonia.eu. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2013. Праверана 2013-9-27.
  91. Хийо Т.. Попытка коммунистического переворота 1 декабря 1924 года(недаступная спасылка). Эстоника (8 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2014. Праверана 2014-1-3.
  92. Baltic states. Independent statehood. Economy (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online.
  93. Леймус И.. Деньги в Эстонии в XX веке(недаступная спасылка). Эстоника (13 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-3-15.
  94. Советско-эстонские договоры 1920, 1932, 1939 // Советская историческая энциклопедия / гл. ред. Е. М. Жуков. — М.: «Советская энциклопедия», 1971. — Т. 13.
  95. Пронин А. А. Советско-германские соглашения 1939 г. Истоки и последствия // Международный исторический журнал. — 2000.
  96. Паюр А.. Годы Великого Кризиса(недаступная спасылка). Эстоника (26 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-3-18.
  97. а б Паюр А.. Годы авторитарного режима(недаступная спасылка). Эстоника (26 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-3-23.
  98. Раукас А. Эстония. Энциклопедический справочник. — Таллин: Изд. Эстонской энциклопедии, 2008. — С. 320. — 766 с.
  99. Рэспубліка Эстонія. runivers.ru. Праверана 14 кастрычніка 2013.
  100. Кульков Е. Н. Война 1941-1945 гг. Факты и документы. — ОЛМА Медиа Групп, 2011. — С. 17. — 496 с. — (Историческая библиотека «Олма-пресс»). — ISBN 9785373039550.
  101. Tauber 2012, p. 24-25.
  102. Hiden and Salmon 1994, p. 110.
  103. Пакт о взаимопомощи между СССР и Эстонской Республикой // Полпреды сообщают… — М.: Международные отношения, 1990. — С. 62—64
  104. Зубкова 2008, с. 99.
  105. а б Варес П. На чаше весов: Эстония и Советский Союз, 1940 год и его последствия. — Таллин: Евроуниверситет, 1999. — 446 с. — ISBN 9985-9209-1-0.
  106. а б Семиряга М. И. Глава 4. Тревожное лето. 1. На Балтике прохладно // Тайны сталинской дипломатии 1939—1941. — Москва: Высшая школа, 1992. — 303 с. — ISBN 5-06-002525-X.
  107. Зубкова 2008, с. 80-84.
  108. а б Estonia 1940-1945: Reports of the Estonian International Commission for the Investigation of Crimes Against Humanity / ed. T. Hiio, M. Maripuu, I. Paavle. — Tallinn: Estonian Foundation for the Investigation of Crimes gainst Humanity, 2005. — P. 79-98. — 1357 p. — ISBN 978-9949130405.
  109. Taagepera R. De-choicing of elections: July 1940 in Estonia(англ.) // Journal of Baltic Studies. — Fall 1983. — Т. 14. — С. 215—246.
  110. Baltic states (2007). Encyclopædia Britannica
  111. Зубкова 2008, с. 85-91.
  112. Taagepera 1993, p. 62.
  113. Tauber 2012, p. 27.
  114. Миронов Н. В. Правовое регулирование внешних сношений СССР, 1917-1970 гг. — Международные отношения, 1971. — С. 129. — 294 с.
  115. Зубкова 2008, с. 98.
  116. Baltic states. Soviet occupation) (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online.
  117. Estonia у энцыклапедыі «Калумбія», 2000
  118. Мягков М. Ю. В поисках будущего: американская оценка участия СССР в послевоенном устройстве Европы 1941—1945 гг. // Вестник МГИМО (У) МИД РФ. — 2008. — № 3.
  119. Комментарий Департамента информации и печати МИД России в отношении «непризнания» вступления прибалтийских республик в состав СССР(недаступная спасылка). Посольство Российской Федерации в Латвийской республике (7 мая 2005 года). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2006. Праверана 6 чэрвеня 2014.
  120. Мялксоо Л. Советская аннексия и государственный континуитет: международно-правовой статус Эстонии, Латвии и Литвы в 1940—1991 гг. и после 1991 г.. — Тарту: Издательство Тартуского университета, 2005. — С. 149—154. — 399 с. — ISBN 9949–11–144–7.
  121. а б John Hiden & other. The Baltic Question During the Cold War. — Routledge, 2008. — P. 119. — 224 p. — (Cold War History). — ISBN 9781134197309.
  122. Гурьянов А.Э.. Масштабы депортации населения в глубь СССР в мае-июне 1941 г.(недаступная спасылка). НИПЦ «Мемориал». Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 2014-6-8.
  123. Дзяржаўная канцылярыя. Дзяржаўныя святы і знамянальныя даты(недаступная спасылка). Дэпартамент дзяржаўнай інфасістэмы (2 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2014. Праверана 2014-6-28.
  124. Subrenat 2004, p. 139.
  125. Кузнецов С., Курилов И., Нетребский Б. Вооружённое националистическое подполье в Эстонии в 40-50-х годах // Известия ЦК КПСС. 1990. № 8, с. 171
  126. Под грифом «Judenfrei»: Холокост на территории оккупированной нацистами Эстонии, 1941—1944 Архівавана 13 красавіка 2014.. Таллин: Еврейская община Эстонии, 2009; с. 9-11
  127. Марипуу М.. Немецкая оккупационная власть в Эстонии(недаступная спасылка). Эстоника (2 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014. Праверана 2014-4-21.
  128. Пра ўдзел эстонскага легіёна СС у ваенных злачынствах у 1941—1945 гг. і спробах перагляду ў Эстоніі прысуду Нюрнбергскага трыбунала. Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі (13 лютага 2004). Праверана 2014-6-28.
  129. а б в г д е ё Эстония в энциклопедии «Кругосвет»
  130. а б Hiden and Salmon 1994, p. 130.
  131. а б в г д е Estonian International Commission for Investigation of Crimes Against Humanity. Этап III — Оккупация Эстонии Советским Союзом с 1944 года(недаступная спасылка). The Estonian Institute of Historical Memory. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2013. Праверана 2014-4-8.
  132. СИЭ 1976, с. 624-625.
  133. Таннберг Т.. Территория и административное деление ЭССР(недаступная спасылка). Эстоника (4 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2014. Праверана 2013-11-4.
  134. Страны и народы: научно-популярное географо-этнографическое издание в 20 томах / отв. ред. Г. М. Лаппо. — М.: Мысль, 1984. — Т. Советский Союз. Прибалтика. Белоруссия. Украина. Молдавия. — С. 26.
  135. Зубкова 2008, с. 303-318.
  136. Misiunas and Taagepera 1993, p. 83.
  137. Зубкова 2008, с. 256.
  138. а б Hiden and Salmon 1994, p. 129.
  139. Депортации из Эстонии в 1941 г. и 1949 г. Посольство Эстонии в Москве
  140. Deporteerimised Eestis. Kuidas see toimus tegelikult. Aleksandr Djukov, Tallinn, Tarbeinfo OÜ, 2009—208 lk.
  141. Зубкова 2008, с. 182, 255.
  142. Президент Эстонии Арнольд Рюйтель. Разве мы восхваляем нацизм?(недаступная спасылка). Аргументы и факты № 12 (1273) от 23.03.2005. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2013. Праверана 2014-6-28.
  143. Subrenat 2004, p. 137.
  144. Хийо Т.. Завоевание Эстонии Красной армией в 1944 г.(недаступная спасылка). Эстоника (2 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2015. Праверана 2014-5-14.
  145. 23 августа 1939 года: общеевропейский день памяти жертв всех тоталитарных и авторитарных режимов. Посольство Эстонии в Москве. Праверана 2014-7-1.
  146. эвакуіраваліся ці загінулі падчас халакосту
  147. Леймус И.. Эстонская ССР как советская союзная республика(недаступная спасылка). Эстоника (13 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-2-16.
  148. Subrenat 2004, p. 142-143.
  149. Hiden and Salmon 1994, p. 131.
  150. Таннберг Т.. Командная экономика и ее последствия(недаступная спасылка). Эстоника (19 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2014-5-21.
  151. «Письмо сорока»(недаступная спасылка). Эстоника. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2015. Праверана 2014-2-16.
  152. Комментарий Департамента информации и печати МИД России в отношении «непризнания» вступления прибалтийских республик в состав СССР(недаступная спасылка). Посольство России в Латвии. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2006. Праверана 2014-7-1.
  153. Ineta Ziemele. Baltic Yearbook of International Law. — Martinus Nijhoff Publishers, 2003. — Т. 3. — P. 156. — 361 p. — (Baltic Yearbook of International Law Series). — ISBN 9789004137462.
  154. Europarliament 13-01-1983 — фотокопия, On January 13, 1983, the European Parliament adopted the following resolution regarding the Baltic States — текст резолюции (англ.)
  155. Міністэрства навакольнага асяроддзя Эстоніі: Выкапні Архівавана 21 лютага 2014.
  156. Лийвик О.. Фосфоритная война(недаступная спасылка). Эстоника (7 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2015. Праверана 2014-4-5.
  157. Хийо Т.. Хозрасчетная Эстония(недаступная спасылка). Эстоника (8 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2015. Праверана 2014-4-5.
  158. а б Вярэ Э.. Переломные годы(недаступная спасылка). Эстоника (11 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2014. Праверана 2014-4-6.
  159. Дагаворы пра асновы міждзяржаўных адносін РСФСР-Эстонія-Латвія. РІА Навіны. Праверана 2014-7-1.
  160. умовай атрымання карткі была вусная заява аб падтрымцы незалежнасці Эстонскай Рэспублікі
  161. Вярэ Э.. Путь к независимости(недаступная спасылка). Эстоника (11 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2014. Праверана 2014-1-3.
  162. Маркедонов С. М.. Референдум распада(недаступная спасылка). Полит.ру (1 апреля 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2014. Праверана 2014-3-15.
  163. Па Ленінскіх месцах: гледзіце, дзе ў Эстоніі яшчэ засталіся помнікі правадыру сусветнага пралетарыята. Postimees.ru (23 красавіка 2013). Праверана 2014-7-1.
  164. Прэзідэнт Рэспублікі 22-я гадавіна аднаўлення незалежнасці Эстонскай Рэспублікі 20 жніўня 2013 г., ружоўнік у Кадрыёргэ. Сайт прэзідэнта Эстоніі. Праверана 2014-1-2.
  165. Даведнік па практыцы Савета Бяспекі—Дадатак за 1989—1992 гады, ААН
  166. Будущему гражданину Эстонской Республики / Редактор: Кярт Янес-Капп. — 2. — Таллин: Фонд интеграции и миграции "Наши люди", 2010. — С. 12. — ISBN 978-9949-9083-5-6.
  167. 1-я — 1920 г., 2-я — 1934 г., 3-я — 1938 г. — без уліку савецкіх
  168. а б Нутт М.. Восстановление независимости и четвертая конституция (1992-…)(недаступная спасылка). Эстоника (6 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2015. Праверана 2014-1-3.
  169. В Эстонии хотят отмечать день окончания оккупации 31 августа. Postimees (31 августа 2012). Праверана 2014-1-3.
  170. 31 августа всем надо праздновать День свободной Эстонии - эстонский министр сказал(недаступная спасылка). Портал русской общины Эстонии (31 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2014. Праверана 2014-1-3.
  171. Эстония намерена отмечать 31 августа день окончания российской оккупации. Росбалт.ру (1 верасня 2012). Праверана 2014-1-3.
  172. а б в Эстония в энциклопедии «Larousse»
  173. Citizenship (англ.)(недаступная спасылка). estonia.eu (1 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 2014-6-29.
  174. Сенат США принял резолюцию с требованием к России признать и принести извинения за незаконную оккупацию и аннексию Латвии, Литвы и Эстонии. E-xecutive (20 мая 2005). Праверана 2014-2-9.
  175. Сенат США принял резолюцию с требованием к России извиниться за оккупацию и аннексию стран Балтии. newsru.com (20 мая 2005). Праверана 2014-2-9.
  176. Конгресс США потребовал от России признать незаконную оккупацию и аннексию СССР стран Балтии. newsru.com (22 июля 2005). Праверана 2014-2-9.
  177. Черкасов А.. Документы, принятые на сессии ПАСЕ 22 июня 2005 года. Ежедневный Журнал (27 июня 2005). Праверана 18 снежня 2013.
  178. 22 июня 2005 года в Страсбурге на сессии ПАСЕ рассматривался вопрос о соблюдении России обязательств, принятых на себя при вхождении в Совет Европы(недаступная спасылка). Мемориал. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 18 снежня 2013.
  179. У Эстоніі пракурор адмовіўся ад абвінавачвання абаронцы Бронзавага салдата ў арганізацыі беспарадкаў. NEWSru.com (9 января 2009). Праверана 2014-5-12.
  180. На Ваенных могілках у Таліне апаганілі Бронзавага салдата. Известия (24 красавіка 2012). Праверана 2014-6-8.
  181. Islam, Shafiqul, Conclusion: Problems of Planning a Market Economy, New York: Council on Foreign Relations Press, 1993, з.183-184
  182. Вашанов В. А. Двадцать лет после распада // Независимая газета. — 11.11.2011.
  183. Тере Й. МВФ: Эстония хорошо справилась с кризисом // The Baltic Course. — 26.03.2010.
  184. ВУП вырас летась на 3,1%. Postimees (11. март 2011). Праверана 2014-5-22.
  185. З сённяшняга дня Эстонія — паўнапраўны член АЭСР(недаступная спасылка). Міністэрства замежных спраў Эстоніі (9 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2014. Праверана 2014-5-21.

Літаратура правіць

  • Subrenat Jean-Jacques. Estonia: identity and independence. — Amsterdam: Rodopi, 2004. — 320 p. — ISBN 978-9042008908.
  • А. Мяэсалу, Т. Лукас, М. Лаур, Т. Таннберг. История Эстонии. Ч.1. Таллинн, Авита, 1997
  • Советская историческая энциклопедия / гл. ред. Е. М. Жуков. — М.: «Советская энциклопедия», 1976. — Т. 16. — С. 604-633. — 1002 с. — 56 000 экз.
  • Зубкова Е. Ю. Прибалтика и Кремль. 1940-1953. — М.: Российская политическая энциклопедия, 2008. — 351 с. — (История сталинизма). — 2 000 экз. — ISBN 978-5-8243-0909-6.
  • Neil Taylor. Estonia. — Bradt Travel Guides, 2010. — 296 p. — ISBN 9781841623207.
  • Toivo Miljan. Historical Dictionary of Estonia. — Scarecrow Press, 2004. — 624 p. — ISBN 9780810865716.
  • Rein Taagepera. Estonia: Return to Independence. — Boulder, CO: Westview Press, 1993. — 288 p. — (Post-Soviet Republics Series). — ISBN 9780813317038.
  • Romuald J. Misiunas, Rein Taagepera. The Baltic States, Years of Dependence, 1940-1990. — University of California Press, 1993. — 400 p. — ISBN 9780520082274.
  • John Hiden, Patrick Salmon. The Baltic Nations and Europe: Estonia, Latvia and Lithuania in the Twentieth Century. — London: Routledge, 1994. — 240 p. — ISBN 978-0582256507.
  • Tuchtenhagen R. Geschichte der baltischen Länder. — München: C.H. Beck, 2005. — 127 S. — (Beck Reihe). — ISBN 9783406508554.
  • Tauber J. Die Geschichte der baltischen Staaten bis 1945(ням.) // M. Knodt, S. Urdze Die politischen Systeme der baltischen Staaten: Eine Einführung. — VS Verlag für Sozialwissenschaften, 2012. — ISBN 978-3531195551. — DOI:10.1007/978-3-531-19556-8_2

Фільмаграфія правіць

Мастацкія фільмы
Дакументальныя фільмы

Спасылкі правіць