Гіяды (міфалогія)

Гіяды (стар.-грэч.: Ὑάδες — дождж) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] німфы дажджу, дочкі тытана Атланта і акіяніды Плеёны (альбо Эфры). Сёстры Гіяса, Плеяд і Каліпса. Паводле філолага Аляксандра, яны — дочкі Гіяса і Беотыі, альбо дочкі рачнога бога Лама.

Розныя крыніцы паказваюць розную колькасць Гіяд, ад двух да дванаццаці. У іх пераліку ў паэме «Астраномія» Псеўда-Гесіёда названы імёны: Фесіла, Клеэя, Караніда, Феа і Еўдора. Гіяды — 5 дачок, якія памерлі, аплакваючы брата. Па просьбе Дыяніса Медэя амаладзіла іх, затым яны сталі зоркамі. Міртыл з Мефімны атаясамліваў іх з пяццю дочкамі Кадма.

Гіяды — німфы з Нісы, якія выхоўваюць Дыяніса. Паводле Ферэкіда і Гіпія Элейскага, іх сем. Згодна з Ферэкідам, яны суправаджалі Дыяніса да Фіваў, іх клікалі Амброзія, Еўдора, Педыла, Караніда, Палікса, Фіта, Фіёна, іх жа называлі дадонскімі німфамі. Паводле Асклепіяда, Лікург звярнуў іх ва ўцёкі, і яны знайшлі прыстанішча ў Фетыды, акрамя Амброзіі.

Гіяды так моцна аплаквалі смерць свайго брата, Гіяса, які загінуў на паляванні ад кіпцюроў льва або ад укусу змяі, што Зеўс узяў іх на неба і ператварыў у зоркі ў выглядзе аднайменнага астэрызма, або рассеянага зорнага скопішча ў сузор’і Цялец. З тых часоў з’яўленне скопішча Гіяды азначае пачатак сезону дажджоў у Грэцыі.

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.300, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.153