Банк Дабрабыт

(Пасля перасылкі з Дабрабыт (банк))

Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Дабрабыт» (раней: Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Масква-Мінск») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Універсальны банк, з выяўленай спецыялізацыяй на рознічным крэдытаванні. Мае разгалінаваную рэгіянальную сетку, якая складаецца з галаўнога офіса, 5 рэгіянальных дырэкцыяў, 72 ЦБП і аперацыйных касаў, і прысутнічае ў шмат якіх гарадах Беларусі.

Банк Дабрабыт
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 2000
Ранейшыя назвы УП «Замежны банк «Масква-Мінск»
Размяшчэнне Беларусь
Ключавыя постаці Ігар Віктаравіч Ліхагруд
Галіна банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d]
Уласны капітал
  • 194 млн Br (2021)[1]
Доўг 1 279 933 000 Br[1]
Чысты прыбытак
  • 36,4 млн Br (2021)[1]
Актывы
  • 1,47 млрд Br (2021)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 627 чал. (2021)[2]
Дэвіз «Шчыра. Годна. Дбайна.»
Матчына кампанія Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь[1][3]
Сайт Дабрабыт.бел
Галоўны будынак.
г. Мінск, вуліца Камуністычная 49, памяшканне 1

Акцыянеры правіць

Гісторыя правіць

Доўгія гады з’яўляўся даччыным банкам Банка Масквы. Працаваў на беларускім рынку з 2000 года ў якасці замежнага банка са 100 % замежным капіталам УП «Замежны банк „Масква-Мінск“» (на той момант Банк Масквы належаў ураду г. Масквы, Расія).

У кастрычніку 2007 года быў ператвораны ў ААТ «Банк Масква-Мінск»[4]. З 2014 года ўласнікам банка з’яўляецца Нацыянальны банк Беларусі.

У 2019 годзе перайменаваны ў Банк Дабрабыт. Пасля рэбрэндынгу банк стаў беларускамоўным як у назве, так і ў вялікай колькасці спраў[5].

У верасні 2020 года да дваццацігадовага юбілею з дня заснавання каля галаўнога офіса банка ў Мінску на вуліцы Камуністычнай з’явілася скульптура «Манета». Яна зроблена з бронзы, вышыня — 3 метра, вага — каля 2 тон[6].

Санкцыі правіць

17 лютага 2022 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмежаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[7]. 24 лютага 2022 года банк Дабрабыт быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[8], а ў сакавіку 2022 года – адключаны ад SWIFT[9]. З таго ж года банк знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі, Японіі, Украіны[10].

У ліпені 2023 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць Банка Дабрабыт[11].

Зноскі