Дабрынёўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Дабрынё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дабрынёва.

Дабрынёўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзяржынскі раён
Уключае 45 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дабрынёва
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 340
Дабрынёўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна, адначасова ў склад сельсавета з Зенькавіцкага сельсавета Уздзенскага раёна перададзены вёска Александрова і хутар Паддуб’е[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рубілкаўскага сельсавета (24 населеныя пункты: аграгарадок Томкавічы, вёскі Баравікі, Булынкі, Бяліцкаўшчына, Гарэнаўка, Даўнары, Дзежкі, Жакі, Казлы, Камянное, Краснае, Кулі, Курганне, Лукашына, Пабеднае, Рубілкі, Сакольшчына, Старышча, Сухадолы, Уладзімірова, Чырвоная Зорка, Шабунеўшчына, Юнцаўшчына і Янавічы)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1140 чалавек[3], з іх 88,2 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (45 населеных пунктаў) — 2340 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.