Давер — характар адносін паміж сацыяльнымі суб’ектамі (асобамі, сацыяльнымі групамі і інстытутамі); у больш канкрэтнай форме — гэта адносіны аднаго чалавека да другога (партнёра, кіраўніка, сябра), заснаваныя на перакананасці ў яго праваце, вернасці і добрасумленнасці. Супрацьлеглым гэтаму паняццю з’яўляецца недавер, падазронасць, калі пад сумненне ставіцца вернасць агульнай справе ці шчырасць адносін паміж людзьмі. Шчырасць у характары адносін можа існаваць толькі тады, калі суб’екты адносін перакананы ў тым, што могуць з вялікай ступенню імавернасці прагназаваць паводзіны іншых людзей і калі партнёры прытрымліваюцца агульнапрынятых маральных прынцыпаў — добрасумленнасці, гонару і інш.

Давер
Выява
Вывучаецца ў тэорыя эмоцый[d]
Код WordLift data.thenextweb.com/tnw/…
Процілегла distrust[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Псіхолагі лічаць, што ў аснове даверу ляжаць разуменне і веданне іншых людзей. Здольнасць праяўляць давер у розных людзей неаднолькавая. Упэўнены ў сабе чалавек здольны больш лаяльна ставіцца да іншых людзей, найперш заўважаць у іх дадатныя рысы, а не недахопы. Шлях да даверу ляжыць і праз удасканаленне самога сябе. Давер адыгрывае важную ролю ў выхаванні чалавека.

Літаратура правіць

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7