Давыд-Гарадок

горад у Беларусі

Давы́д-Гарадо́к[2] (трансліт.: Davyd-Haradok) — горад раённага падпарадкавання ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Насельніцтва 5 774 чал. (1 студзеня 2023)[1].

Горад
Давыд-Гарадок
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
130 м
Насельніцтва
  • 5 774 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1655
Паштовыя індэксы
225540
Аўтамабільны код
1
СААТА
1258510000
Давыд-Гарадок на карце Беларусі ±
Давыд-Гарадок (Беларусь)
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок (Брэсцкая вобласць)
Давыд-Гарадок

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Століна, за 280 км ад Брэста, каля ракі Гарынь. Старычнае возера Сешка.

Гісторыя правіць

Паводле археалагічных звестак, узнік у пачатку XII ст. Мяркуюць, што заснаваў яго валынскі князь Давыд Ігаравіч, які ў 1100 г. атрымаў Пагарынне. Закладзены на былым гарадзішчы ў сутоках рэк Гарынь і Няпраўда (перасохла). Звонку горад быў умацаваны ровам, валамі і драўлянымі абарончымі сценамі. Раскопкамі праведзенымі ў 1937—1938 гг. польскім археолагам Р. Якімовічам і ў 1967 г. беларускім археолагам П. Ф. Лысенкам, выяўлены рэшткі шматлікіх жылых і гаспадарчых пабудоў, дваровых памостаў і вулічных маставых XII ст. Галоўная вуліца ўяўляла сабой насціл з колатых плашак, пакладзеных на каркасную аснову з падоўжных і папярочных лаг. Астатнія вуліцы мелі больш простую канструкцыю. Усе пабудовы размяшчаліся ўздоўж вуліц і падзяляліся парканамі на асобныя сядзібы. Выяўлены рэшткі двухкамернай царквы з пахаваннямі ў дубовых трунах-калодах.

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Першае ўпамінанне Давыд-Гарадка ў дакументах адносіцца да XIV ст. З XV ст. часта ўпамінаецца ў хроніках ВКЛ. Вядомы імёны князёў Івана, Юрыя, Дзмітрыя, Міткі Давыдавіча, пасля смерці якога горадам валодаў князь Свідрыгайла. Пасля смерці апошняга ў 1452 г. частка ўдзела трапіла да ўдавы Свідрыгайлы Ганны (валодала да 1486 г.), частка адышла да Турава. З канца XV ст. Давыд-Гарадок быў уладаннем вялікага князя, з 1523 г. належаў каралеве Боне Сфорцы, з 1551 г. — Радзівілам. Паводле ўскосных звестак, меў магдэбургскае права.[3] З 1569 г. у складзе Кіеўскага ваяводства. З 1579 г. цэнтр ардынацыі, з 1586 г. уваходзіў у Клецкую ардынацыю. У 1631 г. у Давыд-Гарадку 365 двароў, гандлёвая плошча, 12 вуліц, Давыд-Гарадоцкі замак. Пад час Казацка-сялянскай вайны (1648—1651) адбылося Давыд-Гарадоцкае паўстанне. У 1653 г. — 348 двароў. Падчас вайны Расіі з Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг. расійскі атрад князя Валконскі разбіў тут войскі Рэчы Паспалітай і спаліў горад. У 2-й палове XVII—XVIII стст. Давыд-Гарадок прыйшоў у заняпад. У 1675 г. тут 235 двароў.

У складзе Расійскай імперыі правіць

З 1793 года Давыд-Гарадок у складзе Расійскай імперыі, з 1795 года павятовы горад Мінскай губерні, меў герб на чорным полі выява ракі з сярэбранай прыстанню і 2 брамамі, да якіх набліжаецца залаты карабель з таварам. З 1796 года Давыд-Гарадок — мястэчка Мазырскага павета. У 1836 годзе местачкоўцы былі вызвалены з прыгоннай залежнасці і пераведзены ў мяшчанскае званне[4]. З пераводам яго жыхароў эканамічнае жыццё ажывілася, пачала дзейнічаць суднаверф, пашырыліся гандлёвыя сувязі з Вільняй, Варшавай, гарадамі Валыні і Бесарабіі. З 1875 года Давыд-Гарадок уваходзіў у Нясвіжскую ардынацыю.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Давыд-Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года заняты Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.

У складзе Польскай Рэспублікі правіць

 
Касцёл Божага Цела
 
Давыд-Гарадок, Гарынь (1936)

У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 1921 у складзе Польшчы, дзе становіцца цэнтрам размяшчэння батальёна Корпуса аховы памежжа «Давыд-Гарадок».

Другая сусветная вайна правіць

З 1939 года — у БССР. З 1940 — горад, цэнтр Давыд-Гарадоцкага раёна.

Вялікая Айчынная вайна правіць

З 7 ліпеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года Давыд-Гарадок акупаваны нямецкімі войскамі. Акупанты зрабілі у горадзе лагер для грамадзянскага насельніцтва[5]. У ліпені 1943 — 1944 гадах у горадзе дзейнічаў акупацыйны гарнізон (каля 200—300 чал.)[6].

Летам—восенню 1943 года савецкія партызаны неаднаразова паспяхова нападалі на нямецкі гарнізон.

Савецкі перыяд правіць

З 1961 у Столінскім раёне.

Насельніцтва правіць

Год Колькасць
1879 7 800
1939 11 700
1971 6 900
1995 7 500
Год Колькасць
2008 6 700
2009 6 573
2011 6 389
2016 5 946 [7]
Год Колькасць
2017 5 892 [8]
2019 5 943
2020 5 800 [9]
2021 5 919 [10]
Год Колькасць
2022 5 842 [11]
2023 5 774 [1]

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Славутасці правіць

 
Касцёл Божага Цела
 
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай

Цікавыя факты правіць

  • У 1911—1915 гг. у Давыд-Гарадку дзейнічаў аматарскі гурток, які ладзіў у мястэчку беларускія вечарыны. Падчас вечарын чыталіся вершы беларускіх паэтаў, выконваліся народныя песні і ставіліся тэатральныя п’есы[12]
  • У 1937 г. у Давыд-Гарадок прыязджаў вядомы беларускі дзеяч і гісторык А. Луцкевіч, які праводзіў апісанне архелагічных знаходак, знойдзеных падчас будаўнічых работ на гарадзішчы[13]
  • У Давыд-Гарадку адбываецца дзеянне рамана «Развітанне на пачатку вясны»[14], які напісаў беларускі пісьменнік У. С. Глушакоў[15]

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. а б в Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Малеч. Магдэбургскае права. Архівавана 9 ліпеня 2007. // Гістарычная брама № 6(10) 1998
  4. Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 64. Са спасылкай на: Городские поселения в Российской империи / [сост. по приказанию М-ва внутренних дел]. — Санкт-Петербург: Тип. К. Вульфа, 1863. — VIII, 684 с. — С. 135.
  5. Справочник о немецко-фашистских лагерях, гетто, других местах принудительного содержания гражданского населения на временно оккупированной территории Беларуси в период Великой Отечественной войны 1941—1945 годов / Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь; [Авторы-составители: В. И. Адамушко, О. В. Бирюкова, М. И. Богдан и др.; Научный редактор В. И. Адамушко]. — Минск: Натако, 1998. — 80 с.: табл. — С. 7. — ISBN 985-6075-10-6. Са спасылкай на: Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі. — Ф. 7021. — Воп. 90. — Спр. 35. — Арк. 8.
  6. Козак, К. И. Германские и коллаборационистские потери на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны (1941—1944): анализ и итоги / К. И. Козак. — Минск: Логвинов И. П., 2012. — 373 с.: ил., табл. — С. 300. — ISBN 978-985-6991-10-6.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  8. http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/publications/izdania/public_bulletin/index_7192/
  9. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  10. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  11. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  12. Горны Аляксандр. З гісторыі беларускага тэатральнага гуртка ў Давыд-Гарадку // Навіны Палесся. 3 мая 2013 Архівавана 5 лістапада 2018.
  13. Калоссе. 1937. № 2. С. 112—116
  14. Запрос: a001=«BY-SEK-163655». Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.)
  15. Ключевые слова: «развітанне». Web ИРБИС. Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць