Давід Абрамавіч Кудравіцкі

Давід Абрамавіч Кудравіцкі (1919-1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір роты 29-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза, гвардыі лейтэнант.

Давід Абрамавіч Кудравіцкі
Дата нараджэння 7 лютага 1919(1919-02-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 1943(1943-10-01) (24 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411943
Званне
Лейтэнант
Лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў пасёлку Хіславічы, цяпер Смаленскай вобласці ў сям'і селяніна. Яўрэй. З 1928 года жыў у Крыме, у вёсцы Гарапашнік[2]. У 1939 годзе скончыў заатэхнікум ў вёсцы Чабатарка (цяпер Сакскі раён Крыму). У тым жа годзе паступіў на геолагаразведачны факультэт Свярдлоўскага горнага інстытута. Але вучыцца давялося нядоўга, быў прызваны ў Чырвоную Армію.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны заспеў сяржанта. Д. А. Кудравіцкага ў Закаўказзі. У верасні 1941 года, разам са сваёй часткай, адбыў на фронт. З першых баёў паказаў сябе адважным салдатам, быў трапным снайперам. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў на Калінінскім фронце. З верасня 1943 года камандаваў ротай 29-га гвардзейскага стралковага палка.

Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра. У ноч на 29 верасня 1943 года ўмела арганізаваў фарсіраванне Дняпра ў раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Пад жорсткім агнём праціўніка дэсантнікі высадзіліся на правы бераг і ў гранатна-штыкавым баю захапілі першую лінію траншэяў. На наступны дзень, 30 верасня, яго рота адбіла некалькі контратакаў гітлераўцаў

1 кастрычніка 1943 года, у рашаючую хвіліну бою, лейтэнант. Д. А. Кудрявицкий асабіста падняў сваіх байцоў у атаку. Загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў брацкай магіле у пасёлку гарадскога тыпу Любеч Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці (Украіна).

Рота працягвала ўтрымліваць плацдарм і тым самым забяспечыла фарсіраванне ракі іншымі падраздзяленнямі.

Узнагароды правіць

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе, гвардыі лейтэнанту Кудравіцкаму Давіду Абрамовічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[3].

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Памяць правіць

Імем Героя названа вуліца ў родным пасёлку. Яго імя ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы, устаноўленай на будынку горнага універсітэта ў Екацярынбургу.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.