Даколька

рака ў Беларусі

Дако́лька, Дако́ль, Дако́лка — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).

Даколька
Характарыстыка
Даўжыня 43 км
Басейн 462 км²
Расход вады 2,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Кармазы
 • Каардынаты 52°58′10,30″ пн. ш. 28°24′39,30″ у. д.HGЯO
Вусце Пціч
 • Месцазнаходжанне за 2 км вышэй ад вёскі Касарычы
 • Вышыня 131,1 м
 • Каардынаты 52°45′58,10″ пн. ш. 28°46′41,20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіёны Мінская вобласць, Магілёўская вобласць
Раёны Старадарожскі раён, Глускі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце

Назва правіць

Назва балцкага паходжання. На гэта паказвае тыповы балцкі гідранімічны фармант -ol-, які з’яўляецца дыягнастычным для балцкіх гідронімаў[1]. Адпачатная балцкая назва мусіла быць тыпу *Dakola.

Корань звязаны з балцкім абазначэннем птушкі шпака (прускае *dākē «шпак»), якое адбілася ў назвах пруск. Dakow, літ. Dakėnai, лат. Daka[2].

Непасрэдна па суседстве з Даколкай працякаюць рэкі з балцкімі назвамі Арэса, Аражна, Валажода. У Пціч, апроч Даколкі, уцякаюць рэчкі Сняролка, Дуполка (< *Sner-ol-, *Dup-ol-), у назвах якіх той жа балцкі фармант -ol-.

Гэты фармант вядомы ў літоўскім слова- і назваўтварэнні: šauk-ti «гукаць» — šauk-olas «гукальнік»[3]. Ён жа ў літоўскім тапоніме Medžiolai, які параўноўваюць з засведчанай даўнейшай назве Мядзела «Мядзолы».

Назва ракі *Дакола (> Даколка, Даколька) значыць «Шпачыная (рака)».

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 43 км, з іх 14 км у Старадарожскім раёне[4]. Плошча вадазбору 462 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Асноўныя прытокі: Сноўка (справа), Альніца (злева).

Рака пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Кармазы Старадарожскага раёна, цячэ па паўночнай частцы Прыпяцкага Палесся, цяпер меліяраванай. Упадае ў Пціч за 2 км вышэй ад вёскі Касарычы Глускага раёна. Даліна ракі невыразная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго 5—20 м, у вусці — 12 м. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.

Заўвагі правіць

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 163.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 184.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 183—184.
  4. Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)

Літаратура правіць

  • Рэйзман В. В. Даколька // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 154. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 32. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N35-117. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1985 год.
  • Ліст карты N35-118. Выданне 1981 года.

Спасылкі правіць