Далёкасць плавання

Далё́касць пла́вання — адна з асноўных характарыстык карабля.

Далёкасць плавання вызначаецца, як максімальная адлегласць, якую можа прайсці карабель (судна) без дазапраўкі палівам і змазачнымі матэрыяламі, а таксама папаўненне запасаў кацельнай вады (для параходаў і паратурбінных караблёў). Вызначаецца на выпрабаваннях і вылічваецца для розных хуткасцяў, напрыклад, для максімальнай хуткасці, для эканамічнага ходу і т. Найбольшай далёкасці плавання адпавядае так званая эканамічная хуткасць карабля. Для сучасных буйных марскіх судоў складае 15 — 20 тысяч міль[1].

Для караблёў (судоў) з атамнай сілавой устаноўкай далёкасць плавання практычна неабмежаваная і вызначаецца тэрмінам паміж перазарадкай актыўных зон рэактараў, які вылічваецца гадамі і дзесяткамі гадоў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сулержицкий, А. Д., Сулержицкий, И. Д. Морской словарь. М., Воениздат, 1956.