Даменнае імя — гэта імя, якое служыць для ідэнтыфікацыі абласцей — адзінак адміністрацыйнай аўтаноміі ў сетцы Інтэрнэт — у складзе бацькоўскіх (вышэйстаячых) абласцей. Кожная з такіх абласцей завецца даменам. Агульная прастора імёнаў Інтэрнэту функцыянуе дзякуючы DNS — сістэме даменных імёнаў. Даменныя імёны даюць магчымасць адрасавання інтэрнэт-вузлоў і размешчаных на іх сеткавых рэсурсаў (вэб-сайтаў, сервераў электроннай пошты, іншых службаў) у зручнай для чалавека форме.

Поўнае даменнае імя складаецца з непасрэднага імя дамена і далей імёнаў усіх даменаў, у якія ён уваходзіць, падзеленых кропкамі. Напрыклад, поўнае імя "be.wikipedia.org" пазначае дамен трэцяга ўзроўню "be", які ўваходзіць у дамен другога ўзроўню "wikipedia", які ўваходзіць у дамен верхняга ўзроўню "org", які ўваходзіць у безназоўны каранёвы дамен "."(пункт). У гутарковай мове пад даменным імем нярэдка разумеюць менавіта поўнае даменнае імя.

FQDN (скар. ад англ.: Fully Qualified Domain Name — «дакладна вызначанае імя дамена», часам скарачаецца да «поўнае даменнае імя» або «поўнае імя дамена») — імя дамена, якое не мае неадназначнасцей у вызначэнні. Складаецца з імёнаў усіх бацькоўскіх даменаў іерархіі DNS.

У DNS і, што асабліва важна, у файлах зоны  (англ.), FQDN завяршаюцца кропкай (напрыклад, "example.com."), гэта значыць уключаюць каранёвае даменнае імя ".", якое з'яўляецца безназоўным.

Даменная зона — сукупнасць даменных імёнаў пэўнага ўзроўню, якія ўваходзяць у вызначаны дамен. Напрыклад, зона wikipedia.org уключае ўсе даменныя імёны трэцяга ўзроўню ў гэтым дамене. Тэрмін «даменная зона» галоўным чынам ужываецца ў тэхнічнай сферы, пры настройцы DNS-сервераў (падтрыманне зоны, дэлегаванне зоны, трансфер зоны).

Віды даменных імёнаў правіць

Міжнародныя дамены (gTLD) правіць

Агульныя дамены верхняга ўзроўню (gTLD) кіруюцца арганізацыяй ICANN.

Інтэрнацыяналізаваныя дамены (IDN) правіць

Даменныя імёны, якія ўтрымліваюць сімвалы нацыянальных алфавітаў. IDN верхняга ўзроўню кіруюцца і знаходзіцца пад кантролем ICANN.

Нацыянальныя дамены (ccTLD) правіць

Нацыянальныя дамены верхняга ўзроўню (ccTLD) дэлегаваны адпаведным нацыянальным рэгістратарам, якія ўсталёўваюць правілы рэгістрацыі ў іх або самі, або паводле ўказанняў урада. Кіруючай арганізацыяй з'яўляецца IANA.

Зарэзерваваныя даменныя імёны правіць

Дакумент RFC 2606 (Reserved Top Level DNS Names — Зарэзерваваныя імёны даменаў верхняга ўзроўню) вызначае назвы даменаў, якія варта выкарыстоўваць у якасці прыкладаў (напрыклад, у дакументацыі), а таксама для тэсціравання. Акрамя example.com, example.org і example.net, у гэту групу таксама ўваходзяць .test, .invalid і інш.

Гл. таксама правіць

Зноскі