Даменіка Фе́ці (Domenico Fetti; каля 1588, Рым16 красавіка 1623) — італьянскі жывапісец.

Даменіка Феці
Фатаграфія
Дата нараджэння 1589[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1623(1623-04-16)[3][4][…] ці 1624[5][6][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Вучыўся ў Рыме ў Л. Чыголі. Зазнаў уплыў Караваджа, А. Эльсхаймера, майстроў венецыянскай школы XVI ст. 3 1613 прыдворны мастак герцага Фердынанда Ганзага ў Мантуі, з 1622 працаваў у Венецыі.

Творчасць правіць

 
Геро і Леандр

Творчасці ўласцівы тонкія па каларыстычным вырашэнні карціны, у якіх сюжэты міфалогіі («Геро і Леандр»), Старога і Новага Запавету трактуюцца як бытавыя сцэны, змешчаныя ў пейзажы або інтэр'еры, эмацыянальна сугучныя перажыванням персанажаў: «Вылячэнне Тавіта», «Прытчы», «Уцёкі ў Егіпет».

Творы вылучаюцца прастатой і яснасцю кампазіцыі, свабоднай манерай пісьма.

Зноскі

  1. Domenico Fetti
  2. Swartz A. Domenico Feti — 2007.
  3. а б в Waterhouse E. Italian Baroque PaintingЛондан: Phaidon Press, 1962. — С. 120.
  4. Domenico Feti // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Domenico Fetti // Web umenia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Domenico Fetti // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Феці // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.