Дамінікас Галкявічус

літоўскі футбаліст і трэнер

Дамінікас Галкявічус (літ.: Dominykas Galkevičius; нар. 16 кастрычніка 1986) — літоўскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам каманды «Каўна Жальгірыс B».

Футбол
Дамінікас Галкявічус
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 16 кастрычніка 1986(1986-10-16)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Літва
Рост 178 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Літва Каўна Жальгірыс B
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2004 Літва Экранас-2 (Панявежыс) 5 (1)
2005—2010 Літва Экранас (Панявежыс) 117 (21)
2011—2012 Польшча Заглэмбе (Любін) 5 (1)
2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 7 (0)
2013 Латвія Даўгава (Рыга) 5 (0)
2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 5 (0)
2014 Літва Гранітас (Клайпеда) 17 (4)
2015 Літва Круоя (Пакруойіс) 5 (0)
2015 Літва Паланга 2 (2)
2015 Літва Атлантас (Клайпеда) 7 (0)
2016 Літва Ліетава (Ёнава) 27 (7)
2017 Літва Судува (Марыямпале) 2 (0)
2017—2018 Літва Стумбрас (Каўнас) 30 (2)
2019 Літва Каўна Жальгірыс 20 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Літва Літва 7 (0)
Трэнерская кар’ера
2020— Літва Каўна Жальгірыс B
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 верасня 2017

Клубная кар’ера правіць

Доўгі час выступаў у Літве за панявежыскі «Экранас», з якім некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2011 годзе перайшоў у польскі «Заглэмбе», але не змог там замацавацца.

У другой палове 2012 года выступаў за бабруйскую «Белшыну». У першай палове 2013 года быў іграком рыжскай «Даўгавы», а ў верасні 2013 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да наваполацкага «Нафтана». У снежні 2013 года пакінуў наваполацкі клуб[3].

У сакавіку 2014 года вярнуўся на радзіму, далучыўшыся да дэбютанта літоўскай А Лігі — клайпедскага «Гранітаса». Пазней выступаў за розныя літоўскія клубы. У 2020 годзе завяршыў кар’еру ў складзе «Каўна Жальгірыса» і ўзначаліў другую каманду клуба.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за нацыянальную зборную Літвы.

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Dominykas Galkevicius // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  3. Галкявичюс покинул «Нафтан», Образов и Шкабара подпишут новые контракты