Данаіды — у старажытнагрэчаскай міфалогіі 50 дачок Даная, сына егіпецкага цара Бела. Ратуючыся ад пераследу 50 сыноў Егіпта (брата Даная), данаіды разам з бацькам беглі ў Аргаліды, дзе іх нагналі сыны Егіпта і запатрабавалі, каб Данай выдаў за іх замуж. Данай вымушаны быў пагадзіцца на шлюб дачок, але загадаў ім забіць сваіх мужоў у шлюбную ноч. Усе данаіды, акрамя адной, якая стала родапачынальніцай аргаскіх цароў, выканалі загад бацькі. У пакаранне за ўчыненае забойства, па адным з варыянтаў міфа, данаіды павінны былі ў падземным свеце вечна напаўняць вадой бяздонную бочку. Адсюль выразы "бочка данаід" і "праца данаід" як сінонімы марнай і бясконцай працы.

Данаіды