Даніэль Вас

дацкі футбаліст

Даніэль Вас (дацк.: Daniel Wass; нар. 31 мая 1989, Гладсаксэ, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца клуба «Брондбю» з Капенгагена і нацыянальнай зборнай Даніі.

Футбол
Даніэль Вас
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 31 мая 1989(1989-05-31)[1][2][…] (34 гады)
Грамадзянства  Данія
Рост 181 см
Вага 74 кг
Пазіцыя вінгер
Інфармацыя пра клуб
Клуб Данія Брондбю
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Данія Брондбю 99 (10)
2009   Нарвегія Фрэдрыкстад 3 (1)
2011—2012 Партугалія Бенфіка 0 (0)
2011—2012   Францыя Эвіян 29 (4)
2012—2015 Францыя Эвіян 104 (19)
2015—2018 Іспанія Сельта 103 (9)
2018—2022 Іспанія Валенсія 121 (7)
2022 Іспанія Атлетыка Мадрыд 1 (0)
2022— Данія Брондбю
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Данія Данія (да 16) 4 (0)
2006 Данія Данія (да 17) 14 (0)
2007 Данія Данія (да 18) 4 (0)
2008 Данія Данія (да 19) 8 (0)
2008 Данія Данія (да 20) 1 (0)
2008—2011 Данія Данія (да 21) 11 (0)
2011— Данія Данія 43 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Еўропа 2020
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за каманду клуба «Брондбю», у якой правёў два сезоны, прыняўшы ўдзел у 41 матчы чэмпіянату. Частку сезона 2009 года правёў у Нарвегіі, дзе на ўмовах арэнды абараняў колеры каманды клуба «Фрэдрыкстад».

У пачатку 2010 года вярнуўся ў «Брондбю», дзе правёў яшчэ паўтара сезона. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Брондбю», быў асноўным іграком каманды.

У 2011 годзе заключыў кантракт з партугальскім клубам «Бенфіка», але не правёўшы ніводнай гульні ў складзе лісабонскай каманды, у тым жа годзе далучыўся на ўмовах арэнды да французскага «Эвіян», які пазней выкупіў правы на іграка.

22 чэрвеня 2015 года падпісаў пяцігадовы кантракт з іспанскай «Сельтай». У ліпені 2018 года перайшоў у «Валенсію»[3].

У студзені 2022 года стаў іграком мадрыдскага «Атлетыка»[4], дзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных. У жніўні 2022 года перайшоў у «Брондбю».

Міжнародная кар’ера правіць

У 2011 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Даніі.

Дасягненні правіць

«Валенсія»

Зноскі

  1. Daniel Wass // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Daniel Wass // FBref.com
  3. «Валенсия» подписала полузащитника «Сельты» Васса. by.tribuna.com.
  4. "Атлетико" объявил о переходе Васса. football.by.