Даніэль Канеман (англ.: Daniel Kahneman, іўр.: דניאל כהנמן, 5 сакавіка 1934, Тэль-Авіў — 27 сакавіка 2024) — ізраільска-амерыканскі псіхолаг, адзін з заснавальнікаў псіхалагічнай эканамічнай тэорыі і паводніцкіх фінансаў, у якіх аб'яднаныя эканомікс і кагнітівістыка для тлумачэння ірацыянальнасці адносін чалавека да рызыкі ў прыняцці рашэнняў і ў кіраванні сваімі паводзінамі. Знакаміты дзякуючы сваёй працы, выкананай сумесна з Амосам Тверскі і іншымі аўтарамі, па ўсталяванні кагнітыўнай асновы для агульных чалавечых памылак ў выкарыстанні эўрыстыкі, а таксама для развіцця тэорыі перспектыў; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2002) «за ўжыванне псіхалагічнай методыкі ў эканамічнай навуцы, асабліва — пры даследаванні фарміравання меркаванняў і прыняцця рашэнняў ва ўмовах нявызначанасці» (сумесна з В. Смітам), нягледзячы на тое, што даследаванні праводзіў як псіхолаг, а не як эканаміст.

Даніэль Канеман
іўр.: דניאל כהנמן
Дата нараджэння 5 сакавіка 1934(1934-03-05)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 2024(2024-03-27)[3] (90 гадоў)
Грамадзянства
Жонка Anne Treisman[d][4]
Род дзейнасці псіхолаг, эканаміст, выкладчык універсітэта, эсэіст, аўтар
Навуковая сфера кагнітыўная псіхалогія[d], паводзінская эканоміка[d], псіхалогія[5] і эканоміка[5]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Susan M. Ervin-Tripp[d]
Член у
Узнагароды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды

Нобелеўская прэмія па эканоміцы (2002)

Leontief Prize for Advancing the Frontiers of Economic Thought[d] (2010)

Глабальная эканамічная прэмія[d] (2012)

прэмія імя Гравемаера[d] (2003)

William James Fellow Award[d] (1989)

APA Award for Outstanding Lifetime Contributions to Psychology[d] (2007)

Talcott Parsons Prize[d] (2011)

50 Most Influential[d] (2011)

50 Most Influential[d] (2012)

APA Award for Distinguished Scientific Contributions to Psychology[d] (1982)

заслужаны член Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі[d] (2011)

CSS Fellow[d]

член Эканаметрычнага таварыства[d] (1993)

Fellow of the Society of Experimental Psychologists[d]

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук

ганаровы доктар Вюрцбургскага ўніверсітэта[d] (2004)

honorary doctor of the Yale University[d] (2014)

Clarivate Citation Laureate[d] (2002)

Howard Crosby Warren Medal[d] (1995)

Kampé de Fériet Award[d] (2006)

Прэмія Ізраіля

ганаровы доктар[d]

Сайт scholar.princeton.edu/… (англ.)
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Канеман нарадзіўся ў Тэль-Авіве, правёў свае дзіцячыя гады ў Парыжы, пераехаў у Палесціну ў 1946 годзе. Атрымаў ступень бакалаўра матэматыкі і псіхалогіі ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме ў 1954 годзе, пасля чаго працаваў у Арміі абароны Ізраіля, у асноўным у псіхалагічным аддзеле. Падраздзяленне, у якім ён служыў, займалася адборам і тэставаннем прызыўнікоў. Канеман распрацоўваў інтэрв'ю для ацэнкі асобы.

Пасля звальнення з войска Канеман вярнуўся ў Яўрэйскі ўніверсітэт, дзе праслухаў курсы логікі і філасофіі навукі. У 1958 годзе пераехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі і атрымаў ступень доктара філасофіі па псіхалогіі ў Каліфарнійскім універсітэце, Берклі ў 1961 годзе.

З 1969 года супрацоўнічаў з Амосам Тверскі, які па запрашэнні Канемана чытаў у Яўрэйскім універсітэце лекцыі аб ацэнцы верагоднасці падзей.

Працаваў у Прыстанскім універсітэце, а таксама ў Яўрэйскім універсітэце. Уваходзіў у рэдакцыйны савет часопіса «Economics and Philosophy».

Зноскі

  1. Daniel Kahneman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Daniel Kahneman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Daniel Kahneman, Nobel laureate who upended economics, dies at 90Washington Post. Праверана 27 сакавіка 2024.
  4. Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 31 сакавіка 2024.
  6. Daniel Kahnemanwww.nasonline.org. Праверана 23 мая 2019.
  7. Professor Daniel KahnemanАмерыканская акадэмія мастацтваў і навук. Праверана 23 мая 2019.
  8. Kahneman, Daniel: Az MTA köztestületének tagjaimta.hu. Праверана 23 мая 2019.
  9. Dr. Daniel KahnemanАмерыканскае філасофскае таварыства. Праверана 23 мая 2019.
  10. Excmo. Sr. Dr. D. Daniel KahnemanКаралеўская акадэмія эканамічных і фінансавых навук. Праверана 27 сакавіка 2024.
  11. Fellows of the Econometric SocietyЭканаметрычнае таварыства. Праверана 6 красавіка 2023.