Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова

беларуская журналістка

Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова (20 лютага 1997, Шклоў) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная[3].

Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 лютага 1997(1997-02-20)[1] (27 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, рэпарцёрка, палітычны вязень
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Шклове. З дзяцінства мела цікавасць да журналістыкі. Яшчэ ва ўніверсітэце працавала ў праекце «Магілёў. Онлайн», а пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова па аддзяленні журналістыкі ў 2020 годзе перайшла на тэлеканал «Белсат», дзе працавала рэпарцёрам[4].

Разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі, на «Плошчы Перамен» у Мінску 15 лістапада 2020 года[5].

Пасля адміністрацыйнага арышту Дар’ю перавялі ў ізалятар у Жодзіна, дзе яна знаходзілася да суда. 24 лістапада 2020 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[6].

18 лютага 2021 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, следчы — Ігар Курыловіч[7]) быў аб’яўлены прысуд, паводле якога Дар’я Чульцова атрымала 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[8][9]. Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 23 красавіка 2021 года, задаволена не была[10]. 3 верасня 2022 года Дар’я Чульцова выйшла на волю.

Прыступіла да працы на тэлеканале «Белсат» у Варшаве.

Прэміі і ўзнагароды правіць

Ацэнкі правіць

«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі і зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця і Даша», — пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага Часу», няпярэдадні вынясення прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[24].

Зноскі

  1. https://prisoners.spring96.org/be/person/darja-czulcova
  2. https://blstv.eu/news/09-02-2021-geta-i-yosts-lyubou-da-belarusi-yak-dasha-chultsova-yakuyu-sudzyats-za-strym-pryjshla-u-zhurnalistyku/
  3. Журналістка Дар’я Чульцова адзначае свае народзіны за кратамі. Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2021. Праверана 28 сакавіка 2021.
  4. Васільева, Вольга. «Гэта і ёсць любоў да Беларусі». Як Даша Чульцова, якую судзяць за стрым, прыйшла ў журналістыку. Белсат (9 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  5. Панкавец, Зміцер. Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля. Наша Ніва (21 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  6. Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (руск.). naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  7. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex  (англ.), 21.06.2021
  8. Спевак, Дарья. Журналисток «Белсата» приговорили к 2 годам лишения свободы (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by. ex-press.by (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 27 красавіка 2021.
  9. Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  10. Суд пакінуў без зменаў вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Каці і Дашы ў зале не было. Белсат (23 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  11. Названы лауреаты Национальной правозащитной премии (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  12. Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  13. «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич (руск.). TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  14. Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса . Будзьма беларусамі! (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
  15. Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі» (руск.). Брестская газета (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  16. Axel-Springer-Preis an Nachwuchsjournalisten verliehen (ням.). Die Welt (7 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
  17. Журналистки Андреева и Чульцова стали лауреатами журналистской премии за мужество (руск.)(недаступная спасылка). Хартыя'97 (10 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2021. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  18. - Leipziger Medienpreis geht an belarussische Journalistinnen (ням.)(недаступная спасылка). Deutschlandfunk Kultur  (ням.) (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  19. „Zeichen der Ermutigung“ nach Belarus (ням.). Medienstiftung der Sparkasse Leipzig  (ням.) (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  20. Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.). euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  21. Ik, Adom. Kaciaryna Andrejewa i Daria Czulcowa europejskim dziennikarzem roku (польск.). TVP Info  (бел. (тар.)) (16 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  22. PRIX EUROPA 2021 European Journalist of the Year 2021 (англ.). Prix Europa  (ням.) (15 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  23. Новыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023
  24. Колб, Аксана (2021-02-12). "Помста за праўду". Новы Час (6 (714)): 1.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: date і year (link)

Спасылкі правіць