Даследчы цэнтр Эймса

Даследчы цэнтр Эймса (англ.: Ames Research Center, ARC) — аддзяленне ўрадавага агенцтва НАСА, знаходзіцца на тэрыторыі федэральнага аэрадрома Мафета. Заснаваны 20 снежня 1939 года як другая лабараторыя National Advisory Committee for Aeronautics (NACA), якая стала часткай НАСА ў 1958 годзе. Цэнтр названы ў гонар прафесара фізікі Джозефа Эймса, сузаснавальніка і старшыні (1919—1939) камітэта NASA.

Даследчы цэнтр Эймса
скарочана — NASA ARC
  • Ames Research Center
Выява лагатыпа
Аэрафатаграфія Мофет-Філда і цэнтра Эймса
Аэрафатаграфія Мофет-Філда і цэнтра Эймса
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя ЗША
Дата стварэння 20 снежня 1939
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Вышэйшыя федэральныя органы дзяржаўнай улады ЗША
Вышэйшае ведамства NASA
Штаб-кватэра Маўнтын-В’ю, Каліфорнія
Колькасць супрацоўнікаў 2300
Гадавы бюджэт 600 млн дол
Дырэктар Simon P. Worden, BGen., USAF (Ret)
Сайт nasa.gov/ames
Карта


Карта даследчага цэнтра Эймса

Цэнтр Эймса з’яўляецца адным з асноўных цэнтраў НАСА, і размешчаны ў Крамянёвай даліне, паблізу ад мноства высокатэхналагічных кампаній, карпаратыўных інвестфондаў, універсітэтаў і лабараторый.

Даследчы цэнтр Эймса з’яўляецца цэнтрам некалькіх ключавых навуковых місій НАСА (Місіі Кеплера, LCROSS, SOFIA, LADEE). Значны ўклад унесены ў праект Exploration (КА Orion і РН Ares I).

Зноскі

  1. а б Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 1 чэрвеня 2020.

Спасылкі правіць