Дахран

горад у Саудаўскай Аравіі

Дахран — горад на ўсходзе Саудаўскай Аравіі ў правінцыі Эш-Шаркія, недалёка ад Персідскага заліва (8 кіламетраў). У Дахране жывуць каля 11300 чалавек, з іх 6 200 амерыканцаў (у асноўным працоўныя і ваенныя). Усяго ў акрузе Дахран пражываюць да 97 446 чалавек (2004).

Горад
Дахран
الظهران
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Плошча
  • 100 км²
Вышыня цэнтра
17 м
Насельніцтва
138135 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+966-3
Паштовы індэкс
31261
Афіцыйны сайт
Дахран на карце Саудаўскай Аравіі
Дахран (Саудаўская Аравія)
Дахран

Горад злучаны шашой з партамі Эль-Хубар, Дамам, Рос-Танура, Эль-Джубайль, а таксама з дзяржавамі Кувейт і Ірак. Дахран з’яўляецца цэнтрам нафтараспрацовак. У горадзе размешчаны міжнародны аэрапорт, а таксама ваенная і паветраная база ЗША. Адной з адукацыйных устаноў з’яўляецца Нафтавы інстытут. У горадзе размешчана штаб-кватэра найбуйнейшай у свеце нафтавай кампаніі Saudi Aramco.

Спасылкі правіць