Дацкая народная партыя

Дацкая народная партыя (дацк.: Dansk Folkeparti) — нацыянал-кансерватыўная палітычная партыя Даніі, ачоленая жанчынай-палітыкам Піяй К’ерсгор. Трэцяя па значнасці партыя ў парламенце краіны.

Дацкая народная партыя
дацк.: Dansk Folkeparti
Выява лагатыпа
Лідар Крысціян Тулесен Даль
Дата заснавання 6 кастрычніка 1995
Штаб-кватэра Капенгаген
Краіна
Ідэалогія еўраскептыцызм,
нацыянал-кансерватызм
Інтэрнацыянал
Саюзнікі і блокі Прагрэсіўная партыя Даніі
Маладзёжная арганізацыя Youth of the Danish People's Party[d]
Колькасць членаў 12 064 (2013)[1]
Месцаў у Фолькетынгу
7 / 179
Месцаў у Еўрапарламенце
1 / 14
Сайт danskfolkeparti.dk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дацкая Народная Партыя падтрымлівае цеснае супрацоўніцтва з урадам, а таксама з кіруючымі партыямі па большасці пытанняў. Узамен падтрымкі ўрада ў парламенце, партыя атрымала магчымасць заканадаўчых дзеянняў накіраваных супраць іміграцыі. Пачынаючы з 1999 года, ДНП паслядоўна выступае за выбарковую палітыку іміграцыі. Таксама партыя працуе па адстойванню сацыяльных праграм, асабліва тых, якія тычацца пенсійнага забеспячэння састарэлых. Таксама, ДНП выступае за барацьбу супраць папулярызацыі гомасексуалізму, легалізацыі ўсынаўлення дзяцей аднаполымі парамі і ўзмацнення жорсткасці пакарання за гвалт малалетніх.

Гісторыя правіць

Заснаванне правіць

Партыя заснавана 6 кастрычніка 1995 года пасля таго, як будучыя заснавальнікі ДНП, Пія К’ерсгор, Крысціян Тульса Даль, Пэль Нэтгард і Уле Донэр пакінулі Прагрэсіўную партыю Даніі (ППД). Першы з’езд ДНП адбыўся 1 чэрвеня 1996 года ў Вісенб'ергу, дзе Пія К’ерсгор была аднагалосна абрана лідарам партыі. Партыя была створана ў знак пратэсту супраць «сітуацыі анархіі» у ППД і ейнай палітыкі «усё альбо нічога». За кароткі час ДНП набрала каля 6 500 членаў. Кіраўніцтва партыі, з самага пачатку, ўзяло курс на стварэнне трывалага іміджу і рэпутацыі сваёй палітычнай структуры, як адказнай і здольнай да супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі. Стварэнне ДНП стала новым этапам на скандынаўскай правай палітычнай арэне. ДНП стала першай паспяховай парламенцкай партыяй у Скандынавіі.

Парламенцкія выбары 1998 года правіць

Дэбют партыі адбыўся ў 1998 годзе на выбарах у дацкі парламент. ДНП атрымала 7.4% галасоў датчанаў альбо 13 месцаў у парламенце, але, тым не менш, не змагла прыняць удзел у фармаванні ўрада.

Парламенцкія выбары 2001 года правіць

На выбарах у Фолькетынг у 2001 годзе партыя атрымала 12% галасоў і 22 месцы ў парламенце. Яна стала трэцяй па велічыні партыяй у парламенце і набыла значнае становішча на палітычнай арэне краіны, бо разам з Кансерватыўнай народнай партыяй і Ліберальнай партыяй «Вэнстрэ» здолела сфармаваць парламенцкую большасць. У выніку ДНП падтрымала кансерватыўна-ліберальны кааліцыйны ўрад, які ачольвае прэм'ер-міністр Андэрс Фог Расмусэн, у абмен на задавальненне шэрагу сваіх патрабаванняў і ўзмацненне жорсткасці іміграцыйнай палітыкі.

На выбарах у наступныя гады, папулярнасць партыі павольна расла: 13.2% галасоў і 24 месцы ў Фолькетынгу ў 2005 годзе, 13.9% галасоў і 25 месцаў у 2007 годзе. На выбарах у Еўрапарламент 2009 года, партыя атрымала 15.3% галасоў датчанаў і два месцы. Іх занялі Мортэн Мэсэршміт (284.500 асабістых галасоў) і Ганна Росбах Андэрсан.

Вядомыя выказванні правіць

Змены пад націскам ДНП іміграцыйнай палітыкі Даніі, якія сталі прыкметнымі ў астатняй Еўропе, выклікалі крытыку з боку былога сацыял-дэмакратычнага ўрада Швецыі, Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і камісара па правах чалавека пры Савеце Еўропы. У адказ на крытыку з боку шведскага ўрада, Пія К’ерсгор сказала:

«Калі яны хочуць ператварыць Стакгольм, Гётэборг і Мальмё у скандынаўскі Бейрут, з кланавымі войнамі, забойствамі па законах помсты і бандамі гвалтаўнікоў, няхай робяць гэта. Мы заўсёды можам перакрыць Эрэсунскі мост.»

Спасылкі правіць