Дашава (укр.: Дашава) — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Стрыйскага раёна на рацэ Беражніца (прыток Днястра).

Пасёлак гарадскога тыпу
Дашава
укр.: Дашава
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Стрыйскі раён[d]
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
13,7 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2500 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3245
Паштовы індэкс
82443
КААТУУ
4625355300
Дашава на карце Украіны ±
Дашава (Украіна)
Дашава
Дашава (Львоўская вобласць)
Дашава

Геаграфія і гісторыя правіць

Мястэчка размешчана ля падножжа Карпат на адлегласці каля 12 км ад раённага цэнтра у 6 км ад чыгуначнай станцыі Ходавічы (лінія Стрый — Цярнопаль). Праз мястэчка праходзіць аўтатраса Стрый — Галіч.

Згадваецца ўпершыню 25 студзеня 1445 г. ў кнігах Галіцкага суда, у 1448 г. мястэчка належала магнату З. Тарлу. Падчас Другой Польскай Рэспублікі 1 жніўня 1934 г. ў Стрыйскім павеце Станіславаўскага ваяводства была створана гміна Дашава з цэнтрам у мястэчку.

Прыродны газ правіць

У пачатку ХХ ст. тут знайшлі радовішчы прыроднага газу. 18 красавіка 1921 г. у Дашаве адкрываюць першую газавую свідравіну. У 1922 г. будуюць газаправод Дашава — Стрый (14 км). У 1924 г. у Дашаве было адкрыта адно з найбуйнейшых газавых радовішчаў Прыкарпацця. У 1929 г. пракладваецца газаправод даўжынёй 68 км да Львова.

У 1946—1948 гг. пабудаваны магістральны газаправод Дашава — Кіеў, пасля чаго газ увайшоў у гарадскія сеткі і кватэры кіяўлян. Газаправод Дашава — Кіеў на той час быў самым магутным газаправодам у Еўропе, прапускная здольнасць якога складала каля 2 млрд м3 за год. Ён налічваў 230 пераходаў праз натуральныя і штучныя перашкоды (24 ракі, 36 чыгунак, 46 шашэйных дарог, 139 балот). Трасу абслугоўвалі 573 км паветранай лініі сувязі з 57 селектарнымі пунктамі. Было пабудавана 49 дамоў лінейных абходчыкаў і створаны аварыйна-рамонтныя пунткі у Цярнопалі, Красілаве і Бярдзічаве.

У 1951 г. газаправод быў падоўжаны з Кіева праз Бранск да Масквы (і названы Дашава — Кіеў — Бранск — Масква). У 1950-1970-х гг. быў таксама пабудаваны газаправод Дашава — Мінск — Вільнюс — Рыга.

Максімальная прапускная здольнасць — 5 млн кубаметраў газу ў суткі — была дасягнута ў 1959 г. з пускам КС у Цярнопалі, Красілаве, Бярдзічаве і Боярцы.