Даўгахвостая кугакаўка

Даўгахвостая кугакаўка, даўгахвостая няясыць (Strix uralensis) — птушка сямейства Савіныя (Strigidae). Від Strix uralensis падзяляецца (залежыць таксама ад існуючых класіфікацый, універсальнай класіфікацыі пакуль не існуе) на 15 падвідаў, два падвіды, Strix uralensis liturata і Strix uralensis macroura гняздзяцца таксама ў Цэнтральнай Еўропе. Занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[1].

Даўгахвостая кугакаўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Strix uralensis Pallas, 1771

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  555433
NCBI  36305
EOL  1178297
FW  370652
На паштовай марцы Румыніі
Даўгахвостая кугакаўка

Апісанне правіць

Буйная сава (даўжыня цела 50—60 см, маса 680—980 г, размах крылаў 115—140 см) з доўгім (26—30 см) паласатым хвастом. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне спіннога боку вохрыстае з густымі цёмнымі падоўжнымі стракацінамі, брушнога — белае з бурымі падоўжнымі плямамі. Тваравы дыск светла-шэры, з бакоў і знізу аблямаваны вузкай палосай з дробных серабрыста-белых пёраў. Першарадныя махавыя цёмна-бурыя з светлымі папярочнымі палоскамі. Дзюба жоўтая, радужына цёмна-карычневая, кіпцюры чорныя. Апярэнне ног белаватае або вохрыстае, даходзіць да кіпцюроў.

Пашырэнне правіць

Арэал разарваны: паўночны ўсход Еўропы (акрамя крайняй поўначы), ідзе шырокім поясам праз Азію да Сахаліна і Японіі ўключна, а таксама Карпаты і Дынарскае нагор’е, паўднёвы Кітай. На тэрыторыі Беларусі рэдкі, распаўсюджаны ў паўночнай палове краіны аселы від.

Насяляе спелыя, старыя хваёвыя або мяшаныя дрэвастоі (рэдка лісцевыя) са слаба развітым падлескам. Звычайна засяляе нізіны, але ў Славакіі даходзіць да 850 м, у Румыніі — да 1600 м над узроўнем мора.

Галоўным чынам аселая і качуючая птушкі. Месцы зімовак у межах гнездавога арэала, а таксама на поўдзень ад яго ў Цэнтрадьнай Азіі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Манагам. Гнездавыя ўчасткі пастаянныя на працягу многіх гадоў. Такаванне пачынаецца ў першыя дні сакавіка, найбольш актыўнае — у канцы сакавіка — першай палове красавіка. Гняздуецца ў дуплах, у спарахнелых ствалах, гнездавых скрынках (таксама напалавіну адкрытых), у глыбі лесу, часам займае гнёзды вялікіх птушак, галоўным чынам драпежных або крумкачовых, можа займаць гнёзды вавёрак). У выключных выпадках селіцца ў будынках, на зямлі або скалах. Гняздо без высцілкі.

Кладка з 2—4 (часам 1—6) яек у красавіку. Яйкі памерамі 50 x 42 мм, з аднолькавымі тупымі канцамі, авальныя, амаль акруглыя, белыя, бліскучыя. Наседжванне 28 сутак, пачынаючы з першага знесенага яйка. Птушаняты пакідаюць гняздо ў канцы мая. Лётны маладняк ў сярэдзіне ліпеня. Корміць птушанят самец. Дарослыя птушкі кормяцца мышападобнымі грызунамі, землярыйкамі, радзей птушкамі. У паслягнездавы перыяд шырока вандруе.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы. Палявы вызначальнік. Czarnecki Z., Dodrowolski K.A., Jablonski B., Nowak E., Siwek. W. Ptaki Europy. Przewodnik terenowy. PWN, Warszawa, 2000. 391 s., 96 tablic z rysunkami. Пераклад пад агульнай рэд. Міхаіла Нікіфарава, перакладчыкі з польскай мовы: Дзмітры Вінчэўскі, Ірына Самусенка, Аляксандр Зарубаў, Таццяна Паўлюшчык. Навуковае выдавецтва ПВН, 2000. –349с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)