Джавані Антоніа Гвардзі

Джавані Антоніа Гвардзі (італ.: Giovanni Antonio Guardi; 27 мая 1699, Вена, эрцгерцагства Аўстрыя — 23 студзеня 1760, Венецыя, Венецыянская рэспубліка) — італьянскі жывапісец, які пісаў карціны ў стылі барока, ведутыст. Адзін з заснавальнікаў Венецыянскай акадэміі прыгожых мастацтваў.

Джавані Антоніа Гвардзі
Дата нараджэння 27 мая 1699(1699-05-27)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 1760(1760-01-22)[4] (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Даменіка Гвардзі[d]
Маці Maria Claudia Pichler[d]
Род дзейнасці мастак, графік
Мастацкі кірунак ракако
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 27 мая 1699 года ў Вене ў сям’і двараніна-італьянца Даменіка Гвардзі і аўстрыйкі Марыі Клаўдзіі, народжанай Піхлер. У 1700 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Венецыю. Верагодна, жывапісу вучыўся ў бацькі і завяршыў адукацыю ў Вене, куды прыбыў у пачатку 1719 года. Пасля вяртання ў Венецыю працаваў разам з малодшымі братамі Нікала і Франчэска, якіх навучыў жывапісу.

Пасля смерці бацькі ў 1716 годзе сям’я мастака апынулася ў гаротным матэрыяльным становішчы, выйсці з якога ім дапамог дваранін Джавані Бенедэта Джаванэлі, тым, што заказваў Гвардзі карціны. Да 1730 года браты пачалі працаваць самастойна, аднак супрацоўніцтва іх працягвалася ўсё жыццё.

Сярод першых важных кліентаў мастака таго перыяду быў калекцыянер Ёган Матыяс фон дэр Шуленбург, для якога ён напісаў шматлікія карціны на арыентальную тэму. Ім таксама капіраваліся палотны іншых мастакоў. У 1756 годзе Гвардзі быў адным з заснавальнікаў Венецыянскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Сярод захаваных карцін пэндзля мастака асаблівай увагі заслугоўвае алтар у храме Святога Марціна ў Піндзана-аль-Тальямента.

Памёр 23 студзеня 1760 года ў Венецыі.

Зноскі

  1. а б Monte M. D. GUARDI, Giovanni Antonio // Dizionario Biografico degli Italiani — 2003. — Vol. 60. Праверана 12 снежня 2017.
  2. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  3. а б RKDartists Праверана 12 снежня 2017.
  4. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

Спасылкі правіць