Джавані Паізіела

Джавані Паізіела (італ.: Giovanni Paisiello; 9 мая 1740 — 5 чэрвеня 1816) — адзін з найбольш важных італьянскіх оперных кампазітараў свайго часу. Ён засяроджваўся на рэлігійнай музыцы, перад тым як разгарнуўся яго талент для оперы. Пасля напісання больш чым 50 операў між 1763 і 1776, быў запрошаны да Кацярыны ІІ, імператрыцы Расіі. Знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу на працягу васьмі гадоў, ствараючы працы, сярод якіх «Il Barbiere di Siviglia» (1782), была папулярная на працягу некалькіх дэкадаў, пакуль яе не зацьміла опера Расіні з такой жа назвай (1816). Пасля служыў Фердынанду IV у Неапалі (17841799) і Напалеону ў Парыжы (1802- 04), перад вяртаннем у Неапаль, дзе ён памёр ва ўзросце 76.

Джавані Паізіела
італ.: Giovanni Paisiello
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 мая 1740(1740-05-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1816(1816-06-05)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Жонка Cecilia Pallini[d]
Музычная дзейнасць
Педагог Франчэска Дурантэ, Joseph Doll[d], Carlo Cotumacci[d] і Girolamo Abos[d]
Прафесіі кампазітар
Жанры опера
Выхаванцы Vincenzo Lavigna[d] і Domenico Puccini[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паізіела пісаў як сур’ёзныя, так і камічныя оперы, і зрабіў вялікі ўклад у абодва стылі. Ён пашырыў вобласць камічнай оперы, нп. «Il Re Teodoro in Venezia» (1784) і ўвёў пагоджаны[5] фінал, што перад ім выкарыстоўвалася толькі ў камічнай оперы. У дадатак да больш чым 100 операў і вялікага ўкладу ў рэлігійную музыку, Паізіела ствараў сімфоніі, канцэрты, струнныя квартэты і іншую інструментальную музыку.

Зноскі

  1. а б Giovanni Paisiello // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Giovanni Paisiello // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Паизиелло Джованни // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. узгодненны

Бібліяграфія правіць

  • Grout, Donald J., A Short History of Opera, 2d ed. (1965);
  • Hunt, J. L., Giovanni Paisiello, His Life as an Opera Composer (1975)

Спасылкі правіць