Джакама Кварэнгі

Джакама Антоніа Даменіка Кварэнгі, у старым напісанні Гварэнгі[3] (італ.: Giacomo Antonio Domenico Quarenghi; 20 верасня 1744, Бергама — 18 лютага (2 сакавіка1817, Санкт-Пецярбург) — архітэктар і ведутыст італьянскага паходжання, ці ледзь не самы пладавіты прадстаўнік паладыянства ў рускай архітэктуры. Ганаровы вольны супольнік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Джакама Антоніа Даменіка Кварэнгі
Дата нараджэння 20 верасня 1744(1744-09-20)
Месца нараджэння Рота-д'Іманья (каля Бергама), Венецыянская рэспубліка
Дата смерці 18 лютага (2 сакавіка) 1817(1817-03-02) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Рым, Масква, Санкт-Пецярбург
Архітэктурны стыль Класіцызм
Найважнейшыя пабудовы Будынак Смольнага інстытута,
Аляксандраўскі палац,
Уплыў Giovanni Raggi[d][2], Антон Рафаэль Менгс[2], Stefano Pozzi[d][2], Paolo Posi[d][2] і Nicola Giansimoni[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Джакама Кварэнгі нарадзіўся ў паселішчы Рота-Фуоры каля горада Бергама на поўначы Італіі. У маладосці навучаўся жывапісу ў Рыме пад кіраўніцтвам Рафаэля Менгса, затым вывучаў архітэктуру. Пабудаваў манеж у Манака і сталовую залу ў доме эрцгерцагіні Модэнскай у Вене.

Ва ўзросце 35 гадоў у студзені 1780 года Кварэнгі прыехаў у Санкт-Пецярбург па запрашэнні Кацярыны II у якасці «архітэктара двара яе вялікасці». У першае дзесяцігоддзе свайго знаходжання ў Расіі ён пабудаваў Англійскі палац у Пецяргофе (1780—1787), павільён у Царскім Сяле (1782). У Санкт-Пецярбургу Кварэнгі пабудаваў будынкі Эрмітажнага тэатра (1783—1787), Акадэміі навук (1783—1785), Асігнацыйнага банка (1783—1789), Замежнай калегіі. Ён выканаў таксама шэраг замоў высокапастаўленых вяльможаў, сярод якіх вылучаецца летні палац графа Безбародкі ў Санкт-Пецярбургу.

Пры Паўлу I Кварэнгі пабудаваў у Царскім Сяле Аляксандраўскі палац (1792—1796). У гэты ж час спраектаваны палац графа Завадоўскага ў Лялічах.

 
«Стары Кварэнгі часта хадзіў пяшшу, і ўсякі ведаў яго, бо ён быў прыметны па велізарнай сіняватай цыбуліне, якую прырода замест носа прыляпіла да яго твару» (П. Вігель).

У першым дзесяцігоддзі XIX стагоддзя па праектах Кварэнгі ў Санкт-Пецярбургу пабудаваны Коннагвардзейскі манеж (1800—1807), будынак Імператарскага кабінета (1803—1806), Марыінская бальніца для бедных (1803—1805), будынкі Екацярынінскага інстытута высакародных дзяўчын (1804—1807) і Смольнага інстытута высакародных дзяўчын (1806—1808).

Працы Кварэнгі выкананы ў духу паладыянства і новай італьянскай школы з яе вытанчаным, высакародным, але халодным і сухім стылем, не зусім прыдатным для паўночных краін, дзе калоны, якія так любіў Кварэнгі, адымаюць шмат святла, якое і без таго скупа адпускаецца прыродай Поўначы; затое ў пабудовах Кварэнгі заўсёды заўважны густ і гарманічнасць прапорцый. Яго працы — найхарактэрны прыклад спелага класіцызму ў рускай архітэктуры.

У канцы 1810 года Кварэнгі ў апошні раз выязджае з Санкт-Пецярбурга ў Бергама. У родным горадзе яго ўрачыста сустрэлі. Але ўжо ў 1811 годзе Кварэнгі паспяшаўся вярнуцца ў Расію. У сувязі з падрыхтоўкай паходу напалеонаўскай арміі ў Расію італьянцам, якія знаходзіліся на рускай службе, было загадана вярнуцца ў Італію; аднак Кварэнгі адмовіўся выканаць гэты загад і быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці.

Да апошніх гадоў творчасці майстра адносіцца будаўніцтва часовай драўлянай трыўмфальнай брамы за Нарвскай заставай у гонар перамогі над Напалеонам.

Д. Кварэнгі сканаў 2 сакавіка 1817 г. у Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на каталіцкім участку Волкавых могілак, дзе яго магіла доўгі час лічылася згубленай. У 1960-я гг. было абвешчана пра выяўленне магілы Кварэнгі, пасля чаго яго прах быў у 1967 годзе перапахаваны на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры[4] .

Рэалізаваныя праекты правіць

У Санкт-Пецярбургу правіць

 
Перабудаваная Кварэнгі Чырвоная плошча
 
Фасад Смольнага інстытута (каля 1806)
 
Праект глядзельнай залы Эрмітажнага тэатра

Апроч пулкаўскай, Кварэнгі часам прыпісваюць падобныя па сваім абліччы царквы Узнясенская ў Фёдараўскім пасадзе і Праабражэнская ў Маскоўскай Славянцы.

У Маскве правіць

У Італіі правіць

Сярод нешматлікіх прац, ажыццёўленых Кварэнгі ў Італіі — рэстаўрацыя царквы Святой Схаластыкі ў бенедыкцінскім абацтве ў Субіяцы ў 1769 годзе. Таксама па яго праектах у Італіі створаны галоўныя алтары прыхадскіх храмаў: у гонар Збаўцы ў Серыятэ датуецца 1775 годам і Унебаўзяцця Святой Марыі і Святога Якава ў Рамана-дзі-Ламбардыя паміж 1797 і 1799 гадамі[5].

У іншых рэгіёнах правіць

На падставе падабенства з тыпавымі паладыянскімі праектамі з альбомаў Кварэнгі яму прыпісваюць шэраг правінцыйных сядзіб, як то:

Зноскі

  1. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  2. а б в г д е QUARENGHI, Giacomo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2016. Праверана 2 лютага 2023.
  3. Грабарь И.,. Гваренги, Джакомо // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.М., 1896—1918. (руск.)
  4. Магіла Д. Кварэнгі ў Аляксандра-Неўскай Лаўры
  5. Колупаев В. Е. Архитектор Джакомо Кваренги и алтарь проиходской церкви г. Серитае (Италия) // Инновации экономики и управления в строительстве: материалы Международной научно-практической конференции 10–12 октября 2012 года. СПб.: СПбГАСУ, 2012. c. 165 - 168. ISBN 978-5-9227-0387-7 (памылк.); ISBN 978-5-9227-0388-4 (памылк.)

Літаратура правіць

  • Грабарь И.,. Гваренги, Джакомо // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.М., 1896—1918. (руск.)
  • Коршунова М. Ф. Джакомо Кваренги. Л.: Лениздат, 1981.
  • Крашенинников А. Ф. Джакомо Кваренги // Зодчие Москвы. — М.: Московский рабочий, 1981. — С. 189—194. — 302 с.
  • Михайлова М. Б.]] К вопросу о месте Кваренги в архитектуре неоклассицизма // Джакомо Кваренги и неоклассицизм XVIII века: к 250-летию со дня рождения архитектора: Тез.докл.научн.конф. / Отв. ред. М. Ф. Коршунова. — СПб.: Гос. Эрмитаж, 1994. — С.6—10.
  • Пилявский В. И. Джакомо Кваренги. Архитектор. Художник. Л.: Стройиздат, 1981.
  • Талепоровский В. Н. Кваренги. Материалы к изучению творчества. М.-Л.: ГИЛСА, 1954.