Джан Галеаца Сфорца

Джан Галеаца Марыя Сфорца (італ.: Gian Galeazzo Maria Sforza; 20 чэрвеня 1469, Абіятэграса — 21 кастрычніка 1494, Павія) — герцаг Міланскі з 1476 па 1494 гады.

Джан Галеаца Сфорца
італ.: Gian Galeazzo Maria Sforza
Партрэт Джана Галеаца ў вобразе Святога Себасцьяна, пэндзля дэ Прэдзіса
Партрэт Джана Галеаца ў вобразе Святога Себасцьяна, пэндзля дэ Прэдзіса
Сцяг герцаг Міланскі
1476 — 1494
Папярэднік Галеаца Марыя Сфорца
Пераемнік Ладавіка Марыя Сфорца
Нараджэнне 20 чэрвеня 1469(1469-06-20)
Абіятэграса
Смерць 21 кастрычніка 1494(1494-10-21) (25 гадоў)
Павія
Род Сфорца
Бацька Галеаца Марыя Сфорца
Маці Бона Савойская
Жонка Ізабела Неапалітанская[en]
Дзеці сыны:
Франчэска
дочкі:
Іпаліта
Бона
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старэйшы сын Галеаца Марыа Сфорцы і Боны Савойскай. Пасля забойства бацькі, ва ўзросце сямі гадоў атрымаў у спадчыну тытул герцага Міланскага. 3 студзеня 1477 года яго маці, Бона Савойская, была абвешчана рэгенткай. Яна кіравала герцагствам з дапамогай сакратара яе забітага мужа, Франчэска Сіманеты.

Аднак неўзабаве дзядзька Джана Галеаца, Ладавіка, пачаў набіраць рэальную ўладу. Тытул герцага насіў хлопчык, а кіраваў Ладавіка. Каб умацаваць альянс паміж Міланскім герцагствам і Неапалітанскім каралеўствам, ён ажаніў пляменніка з Ізабелай Неапалітанскай[en] (14701524), дачкой караля Альфонса II. З-за хуткага шлюбу Кастэла Сфарцэска дэкараваў сам Леанарда да Вінчы, запрошаны да двара Ладавіка. Вяселле адбылося 2 лютага 1489 года; пара мела трох дзяцей:

  • Іпаліта (14901501);
  • Франчэска (14911512);
  • Бона (14951557), якая нарадзілася праз тры месяцы пасля смерці бацькі. Выйшла замуж за караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I.

Джан Галеаца памёр ва ўзросце 25 гадоў. Шматлікія чуткі вінавацілі ў яго смерці Ладавіка, які працягнуў кіраваць у якасці герцага.

Зноскі

Спасылкі правіць