Джахар Мусаевіч Дудаеў

Джахар Мусаевіч Дудаеў (чач.: Дудин Муса-кIант Жовхар; 15 лютага 1944, Ялхоры, Чачэна-Інгушская АССР, СССР — 21 красавіка 1996, Гехі-чу, Чачэнская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя) — чачэнскі ваенны, дзяржаўны і палітычны дзеяч, лідар чачэнскага незалежніцкага руху 1990-х, першы прэзідэнт самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. У мінулым — генерал-маёр авіяцыі, адзіны генерал — чачэнец у Савецкай Арміі.

Джахар Мусаевіч Дудаеў
Дудин Муса-кIант Жовхар
1-ы прэзідэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя[d]
9 лістапада 1991 — 21 красавіка 1996
Пераемнік Зелімхан Абдулмуслімавіч Яндарбіеў
Нараджэнне 15 лютага 1944(1944-02-15)
Смерць 21 красавіка 1996(1996-04-21)[2] (52 гады)
Месца пахавання Месца пахавання невядома[1]
Род Teip[d], Tsechoy[d] і Q4537487?
Жонка Ала Фёдараўна Дудаева[d]
Дзеці сыны: Аўлур і Дэгі
дачка: Дана
Веравызнанне Іслам, суніцкага толку
Партыя
Адукацыя
Прафесія Лётчык-інжынер
Дзейнасць лётчык, палітык, афіцэр
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы 19621991/ 19911996
Прыналежнасць  СССР/  Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы, Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя і Ваенна-паветраныя сілы СССР
Званне генерал-маёр (1989)
генералісімус (1996)
Камандаваў 326th Heavy Bomber Aviation Division[d] і Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Быў выселены з Чачні разам з сям’ёй у Казахстан. Вярнуўся ў Чачню ў 1957 годзе. У 1960 годзе паступіў на вучобу ў Тамбоўскае ваеннае лётнае вучылішча. Пасля гэтага служыў у савецкім войску. У 1980-х гадах браў удзел у вайне з маджахедамі ў Афганістане. Пасля развалу СССР вярнуўся ў Чачню і пачаў палітычную дзейнасць. 27 кастрычніка 1991 года быў абвешчаны прэзідэнтам Чачні. 21 красавіка 1996 года Джахар Дудаеў быў забіты ракетным ударам з расійскага самалёта.

Сям’я правіць

12 верасня 1969 года Джахар Дудаеў ажаніўся з Алай Куліковай. Меў трох дзяцей — Аўлур (сын), Дэгі (сын) і Дана (дачка). Іх лёс невядомы з-за боязі пераследу з боку расійскіх уладаў.

Цытаты правіць

  Афганістан, Ічкерыя, іншыя цяжкасці паменшылі трошкі апетыты [Расіі]. Але не прыпынілі. У Крыме яшчэ будзе бойня, Украіна яшчэ сыйдзецца ў бітве з Расіяй. Пакуль русізм існуе, ён ніколі не адмовіцца ад сваіх амбіцый. Вось цяпер пад славянскай маркай хочуць, як і ў ранейшыя часы, падмяць пад сябе Украіну, Беларусь і гэтак далей...[4]
Джахар Дудаеў, 1995 год
 

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Дудаеў Джахар Мусаевіч
  2. Dschochar Dudajew // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. group of authors История командного факультета Военно-Воздушной академии имени Ю. А. Гагарина / В.Е. Зенков. — Москва: ЗАО СП «Контакт РЛ», 2007 год. — С. 286. — 368 с. — ISBN 5-902908-02-7
  4. Джохар Дудаев: Украина еще схлестнется с Россией | Интервью, 1995 год (video)