Джаэл Фамее

ганскі футбаліст

Джаэл Фамее (англ.: Joel Fameyeh; нар. 14 мая 1997, Кумасі, Гана) — ганскі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Балтыка» з Калінінграда (у арэндзе з казанскага «Рубіна»).

Футбол
Джаэл Фамее
Нарадзіўся 14 мая 1997(1997-05-14)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Гана
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Балтыка
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2015 Гана Асоква Дэпартыва 24 (28)
2016 Гана Ва Ол Старз 0 (0)
2016   Беларусь Белшына (Бабруйск) 12 (5)
2016   Беларусь Дынама (Брэст) 15 (5)
2017—2019 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст) 61 (17)
2019—2022 Расія Арэнбург 84 (34)
2022— Расія Рубін (Казань) 45 (14)
2024—   Расія Балтыка (Калінінград)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015—2021 Гана Гана 6 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 чэрвеня 2022

Клубная кар’ера правіць

У 2015 годзе выступаў у другім дывізіёне Ганы за клуб «Асоква Дэпартыва» з роднага горада Кумасі. У пачатку 2016 года правы на іграка набыў іншы ганскі клуб «Ва Ол Старз», пазней Джаэл праходзіў прагляд у французскіх клубах «Рэн» і «Бастыя», але не падышоў.

У сакавіку 2016 года стаў іграком беларускага клуба «Белшына»[2]. У першым жа матчы за новы клуб (у Кубку Беларусі супраць «Нафтана») адзначыўся голам (1:1), аднак у адказным матчы быў выдалены, а каманда саступіла 1:3. Пазней здолеў замацавацца ў аснове бабруйчан. У ліпені 2016 года перайшоў у іншы беларускі клуб — брэсцкае «Дынама»[3], дзе таксама стаў асноўным нападнікам. Усяго ў сезоне 2016 забіў 10 галоў у чэмпіянаце Беларусі, стаўшы пятым бамбардзірам турніру.

У студзені 2017 года «Дынама» выкупіла права на Фамее ў клуба «Ва Ол Старз» і падпісала з нападнікам трохгадовы кантракт[4]. У першай палове 2017 года трывала гуляў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, хоць часам застаўваўся на лаўцы запасных. Добра пачаў сезон 2019, калі ў 10 матчах чэмпіянату Беларусі адзначыўся пяццю галамі.

У ліпені 2019 года перайшоў у расійскі клуб «Арэнбург»[5]. У сезоне 2019/20 гуляў у Прэм’ер-лізе, пасля працягваў гуляць за каманду ў ФНЛ.

У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовы кантракт з казанскім «Рубінам»[6]. У лютым 2024 года на правах арэнды далучыўся да калінінградскай «Балтыкі»[7].

Міжнародная кар’ера правіць

18 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Ганы (складзенай з ігракоў мясцовага чэмпіянату) у матчы супраць Кот-д’Івуара, у якім забіў два галы і прынёс сваёй камандзе перамогу з лікам 2:1.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Joel Fameyeh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Белшина" подписала контракт с 18-летним нападающим из Ганы (руск.). football.by (4 сакавіка 2016). Праверана 9 лютага 2024.
  3. Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (28 ліпеня 2016). Праверана 9 лютага 2024.
  4. Брестское "Динамо" выкупило права на Фамейе (руск.). football.by (10 студзеня 2017). Праверана 9 лютага 2024.
  5. Брестское "Динамо" объявило о переходе Фамейе в "Оренбург" (руск.). football.by (11 ліпеня 2019). Праверана 9 лютага 2024.
  6. Фамейе стал одноклубником Лисаковича (руск.). football.by (3 чэрвеня 2022). Праверана 9 лютага 2024.
  7. Экс-форвард брестского "Динамо" вновь стал партнером Виталия Лисаковича (руск.). football.by (8 лютага 2024). Праверана 9 лютага 2024.