Джозеф (Ёзэф) Альберс (ням.: Josef Albers; 19 сакавіка 1888, Ботрап — 25 сакавіка 1976, Нью-Хэйвен, штат Канектыкут) — нямецкі і амерыканскі мастак, дызайнер, паэт, тэарэтык і выкладчык.

Джозеф Альберс
ням.: Josef Albers
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 сакавіка 1888(1888-03-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 1976(1976-03-25)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Anni Albers[d][9]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, фатограф, дызайнер, мастак-гравёр, скульптар, мастак па шклу, выхавацель
Месца працы
Жанр абстракцыянізм[10]
Вучоба
Мастацкі кірунак Оп-арт і абстракцыянізм[10]
Уплыў Франц фон Штук і Іаганес Ітэн
Уплыў на Florence Henri[d] і Sewell Sillman[d][11]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1920 годзе стаў студэнтам вышэйшай школы Баўхаўс у Веймары. У 1922 годзе ён стварае ў Баўхаўсе новую майстэрню мастацкага шкла, а затым узначальвае там майстэрню мэблі. Яго раннія ксілаграфіі і літаграфіі не вылучаюцца над сярэднім узроўнем экспрэсіянізму. Пад уплывам канструктывізму Баўхаўса (дзе адным з яго галоўных настаўнікаў быў Ласла Махой-Надзь) перайшоў да значна больш строгага абстрактна-геаметрычнага стылю, захапляючыся т. зв. дыяфаніямі, празрыстымі кампазіцыямі на шкле, выкананымі з дапамогай пескаструмянёвага апарата. Пераехаўшы разам са школай у Дэсау (1925 год), быў пераемнікам М. Брэера на пасадзе кіраўніка мэблевай майстэрні, а з 1930 года — намеснікам дырэктара ўсёй школы. Актыўна працаваў як дызайнер, ствараючы эскізы мэблі, а таксама шклянога і металічнага начыння[14].

У 1933 годзе, пасля прыходу да ўлады нацыстаў, стаў адным з першых выкладчыкаў Баўхаўса, якія эмігравалі ў ЗША. Выкладаў у каледжы Блэк-Маўнцін у Ашвіле, Паўночная Караліна да 1949 года. Сярод яго вучняў былі В. дэ Кунінг, Р. Мазервел, К. Ноланд і Р. Раўшэнберг. У 1950 годзе ўзначаліў кафедру дызайну ў Школе мастацтваў Ельскага ўніверсітэта, дзе чытаў лекцыі да 1960 года.

Да 1970 года Альберс стаў ганаровым членам чатырнаццаці школ і акадэмій; у 1971 годзе адбылася рэтраспектыўная выстаўка яго работ у Метраполітэн-музей. У апошнія гады свайго жыцця мастак ствараў у асноўным манументальныя насценныя кампазіцыі для грамадскіх будынкаў, у тым ліку для Аспіранцкага цэнтра Гарвардскага ўніверсітэта, выдавецтваў «Тайм» і «Лайф» у Нью-Ёрку, Музея гісторыі мастацтваў і культуры ў Мюнстэры і г.д[15].

Памёр Альберс у Нью-Хэйвене, Канектыкут 25 сакавіка 1976 года.

Крыніцы правіць

  1. а б Josef Albers
  2. а б Josef Albers — 2011. — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00002081
  3. а б Encyclopædia Britannica
  4. RKDartists
  5. Bucksteeg J. Dichter, Künstler, Generäle... Bottrops Straßen und woran ihre Namen erinnern — 2020. — S. 44.
  6. Bürdek B. E. DesignDuMont Mediengruppe, 1991. — S. 37.
  7. https://zkm.de/en/person/josef-albers Праверана 30 чэрвеня 2022.
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  9. https://albersfoundation.org/artists/biographies/ Праверана 3 лістапада 2019.
  10. а б https://americanart.si.edu/artist/josef-albers-46
  11. The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  12. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/american-abstract-artists-aaa Праверана 18 кастрычніка 2018.
  13. http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.
  14. 100 художников 1999, с. 6.
  15. Энциклопедия модернизма 2002, с. 122.

Літаратура правіць

  • A. Boelke-Heinrichs, A. Czock, J. Dilling, B. Esser, A. Feise. 100 художников XX века = Die 100 des Jahrhunderts. Maler / Редактор Е.В. Белиоглов. — Челябинск: Урал LTD, 1999. — С. 6—7. — 210 с. — ISBN 5-8029-0037-7.
  • Рычкова Ю.В. Энциклопедия модернизма. — М.: ЭКСМО-Пресс, 2002. — С. 122. — 224 с. — ISBN 5-04-009359-4.