Джозеф Бэл (англ.: Joseph Bell; 2 снежня 1837 — 4 кастрычніка 1911) — прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта, вядомы ў свой час хірург. Быў знаёмы з Артурам Конан Дойлам, для якога паслужыў прататыпам Шэрлака Холмса.

Джозаф Бэл
Joseph Bell
Дата нараджэння 2 снежня 1837(1837-12-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1911(1911-10-04)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Benjamin Bell of Blackethouse[d][2]
Маці Cecilia Barbara Craigie[d][2]
Жонка Catherine Murray[d][3][4][…]
Дзеці Jean Isabella Erskine Murray Bell[d][2], Cecilia Craigie Bell[d][2][3] і Benjamin Bell[d][2]
Род дзейнасці урач, хірург, выкладчык універсітэта, патолагаанатам
Навуковая сфера Медыцына, хірургія
Месца працы Эдынбургскі ўніверсітэт
Альма-матар Эдынбургскі ўніверсітэт
Вядомыя вучні Артур Конан Дойл
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і шатландскага лекара Бэла. З дзяцінства быў рознабаковым дзіцем, яму даваліся як прыкладныя, так і гуманітарныя навукі, хоць перавагу аддаў фізіцы і хіміі. Адмысловым захапленнем Бэла было вывучэнне ўплыву ядаў на арганізм чалавека, для чаго ў яго хаце мелася адмысловая лабараторыя.

Стаўшы лекарам, Джоззф Бэл хутка стаў папулярны ў Эдынбургу, паколькі шмат працаваў і не адмаўляў у дапамозе людзям з невысокім дастаткам. Умеў сапраўды вызначыць прафесію і характар сваіх пацыентаў і заўсёды раіў сваім студэнтам карыстацца вачамі, слыхам, нюхам у той жа меры, што і мозгам. Да прыкладу, па парывах на штанах вызначаў, што яго пацыент — шавец-ляўшун ці па паху здагадваўся, што перад ім — лакавальшчык. Парой лекар меў непасрэднае дачыненне да дэтэктыўнай працы: напрыклад, калі Джэк Патрашыцель у 1888 годзе забіў сваю чацвёртую ахвяру ў Лондане Скотланд-Ярд кансультаваўся ў Бэла[5].

Быў высокім, гужаватым чалавекам, з цёмнымі валасамі, уважлівымі вачамі, худымі плячамі, хадой, якая тузалася, і рэзкім голасам; паліў трубку. Хімічныя досведы праводзіў незалежна ад таго, наколькі быў загружаны ва ўніверсітэце і лячэбнай практыцы.

Артур Конан Дойл пазнаёміўся з Бэлам у 1877 годзе. Пазней Бэл узяў маладога лекара да сябе ў асістэнты ў Эдынбургскай клініцы, дзе Дойл штодня назіраў за ім. Да 50-га дня нараджэння свайго настаўніка Дойл выдаў першы аповяд пра Шэрлака Холмса — выдуманага персанажа, які пасля зрабіўся ўдзельнікам цэлага цыклу папулярных гісторый з дэтэктыўным сюжэтам. Прататыпам галоўнага героя, як неаднаразова заяўляў сам Дойл, быў доктар Джозеф Бэл з яго адмысловым метадам. Бэл быў у курсе пісьменніцкага дэбюту вучня і з гонарам адклікаўся пра яго[6].

Цікавыя факты правіць

  • Першы аповяд аб прыгодах Шэрлака Холмса быў апублікаваны 1 снежня 1887 года, да 50-годдзя Джозефа Бэла, якое той адсвяткаваў на наступны дзень.
  • Доктар Джозеф Бэл і яго вучань Дойл сталі героямі тэлесерыяла BBC «Пакоі смерці».

Крыніцы правіць

  1. а б Lundy D. R. Joseph Bell // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г д Lundy D. R. The Peerage
  3. а б Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy, Iain (12 December 2005). "The Ardlamont mystery: Tragic mistake or calculated evil?". The Scotsman. Праверана 3 February 2011.
  6. Hume, Robert. Fiction imitates real life in a case of true inspiration. Irish Examiner (4 лістапада 2011). Праверана 19 January 2014.

Спасылкі правіць